Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1976, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цяпло на першацвет: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цяпло на першацвет»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць «Усе яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі i здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» i апавяданні.

Цяпло на першацвет — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цяпло на першацвет», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— На Захадзе,— сказаў я ўголас,— каб не траціць многа часу на чытанне «тоўстых» кніг, выдаюць спецыяльныя «дайджэсты», у якіх сюжэты кніг класікаў выкладзены на двух-трох лістах. Сёння там многія ўжо задумаліся, ці варта траціць дарагі час на гэтыя старыя кнігі, дзе герой на трыццаці старонках думае, ці можна яму падысці i запрасіць гераіню на вальс, калі сёння i сам «вальс устарэў»...

Васьмікласнікі маўчалі, не перапынялі мяне, не выкрыквалі, з чым яны не пагаджаюцца, a ціха сядзелі i слухалі мяне.

— Але часамі гэтыя вундэркінды стамляюцца ў дваццаць гадоў,— сказаў я,— расчароўваюцца, бо яны мала думалі, хто i чым жыве ў кнізе, чаму яна напісана. A кніга заўсёды сябар, бывае, што адна i тая ж, а бывае, што з узростам прыходзіць другая i дае адказ на твае новыя пытанні. Бывае так, што ў кнізе i не знаходзіш адказу на свае пытанні, тады звяртаешся да дзённікаў, пісьмаў пісьменнікаў, ix мемуараў.

Я расказаў далей, чаму Чукоўскі назваў Уітмэна сваім, Цвятаева — Пушкіна...

— Мы хочам глыбей разумець жыццё, час,— працягваў я.— Вось тут добрыя кнігі — «пісьмы, адрасаваныя ўсім». Мудры вузялок, завязаны на памяць Векам. Toe, што робіць час,— не заўсёды дабро, але ён ідзе наперад. Насуперак часу, у лад з ім, у барацьбе пісьменнікі стараюцца зразумець яго, нават, калі яны не згодны з ім. Таму настае дзень,— захапіўся i не мог я стрымацца,— калі, нахапаўшыся «вяршкоў», стаміўшыся ад ix мноства, станеш адчуваць у сабе «белыя» плямы. Тады некаторыя пачынаюць думаць: быць такім i далей ці пачаць перавучвацца, засесці за тыя ж «тоўстыя» кнігі, а той, хто ix заўсёды чытаў, далёка абгоніць...

Вучні па-ранейшаму не перапынялі мяне.

Уважліва глядзелі на мяне i слухалі, хоць, можа, i не ўсё разумелі.

— Пра тэлевізар,— працягваў я.— Праўда, за месяц можна ўбачыць сорак, а то i больш кінафільмаў. Цяпер стараюцца экранізаваць «старыя» кнігі, бо яны цікавыя i нават добрыя i ў наш век. Але не прачытаеш «Вайну i мір», убачыш толькі фільм,— то не ўсё зразумееш i пра самога Талстога...

Ніна паціснула плячыма, азірнулася на другіх; Пакрыла апусціў галаву i вадзіў пальцам па парце, у астатніх дзяцей вочы блішчалі i так добра, нават міла глядзелі на мяне.

Я сеў i звярнуўся да класа:

— Аб чым бы вы хацелі мяне яшчэ спытаць?

Дзеці маўчалі i не завіхаліся падняцца i пабегчы на калідор.

Яны чакалі, калі ўстаў я, прапусцілі мяне ў дзвярах i пайшлі за мною.

Я адчуў, што сёння мне ўжо ўдалося тое-сёе сказаць, хоць многае я толькі закрануў, часамі пераскокваў з аднаго на другое, не мог лагічна давесці думку да канца. Але не ўсё адразу!

21

Аднаго дня заехаў да мяне тутэйшы брыгадзір, ён жа быў i сакратаром камсамольскай арганізацыі саўгаса. Я разгубіўся: брыгадзіру таксама падабалася Ларыса, ён нават прасіў яе пайсці з ім у загс. Я чакаў, што ў нас будзе размова пра Ларысу.

Разгублены быў i брыгадзір.

— Вы ў нашым камітэце адказваеце за ідэалагічны сектар,— хвалюючыся, сказаў ён.— Вось вам пуцёўка, схадзіце на свінаферму i пачытайце лекцыю. Тэма тут напісана,— ён паклаў паперку, развітаўся i выскачыў з хаты.

Я ўзяў паперку i стаў чытаць: лекцыя была на міжнародную тэму. Я ўзяў кіпу газет, навыразаў заметак, выпісаў колькі цытат з работ Леніна, з перадавых «Правды».

...Свінагадоўчая ферма, абнесеная новым частаколам, была за вёскаю, ля вялікага, з хмызняком, лугу. Месца тут таксама было нізкае, у дажджы залівалася вадою, перамешвалася машынамі, людзьмі, i летам тут было гразка. Цяпер, у маразы, сцялося, прыцвярдзела, i было б зусім добра, каб не коўзка — выездзілі машынамі i санямі.

Час быў позні, да канца работы заставалася некалькі хвілій, я не пайшоў адразу ў «чырвоны куток», а завярнуў на ферму. Зайшоў — i аж залажыла ў вушах: стаяў густы, здавалася, невыносны шум. Машыны высіліся да самай столі, паблізу шыпела i булькала вада,— тут вараць свінням есці.

Я выйшаў з цэха i зайшоў у другі, там у загарадках стаялі ці ляжалі свінні, я нават здзівіўся, якія яны вялікія, тлустыя.

— Во скваркі! — пачуўся мужчынскі голас, я азірнуўся i ўбачыў перад сабою суседа, рабочага гэтай фермы.

Я павітаўся.

— Каб гэткую закалоў сабе, то i за год не з'еў бы,— сказаў мужчына.

— Але ж трэба было i парабіць, каб такую выгадаваць.

— Трэба было,— згадзіўся сусед.— Добра робяць нашы бабы.

— Здрасце,— падышла да нас i прывіталася маладая жанчына. Была яна чыста апранутая, нават з сумачкаю, i я зразумеў, што яна тут, відаць, загадчыца.— Вы не з рэдакцыі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цяпло на першацвет»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цяпло на першацвет» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Цяпло на першацвет»

Обсуждение, отзывы о книге «Цяпло на першацвет» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x