Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1976, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цяпло на першацвет: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цяпло на першацвет»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць «Усе яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі i здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» i апавяданні.

Цяпло на першацвет — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цяпло на першацвет», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Шчаслівай ночы, Паўлік,— нейкім слабым голасам сказала яна, але рукі з кручка не знімала, ад дзвярэй не адыходзіла.

— I табе шчасліва,— адказаў я.— Якое неба, колькі зорак, відаць, будзе моцны мароз...

— Ідзі, Паўлік,— прасіла Ларыса, i я паслухаў яе, пайшоў, калі, можа, i не трэба было ісці.

Але так хацела Ларыса.

20

Мяне даўно хвалявала, што я колькі разоў заводзіў гутаркі з васьмікласнікамі, каб яны болей чыталі, любілі кнігу, разумнелі, дабрэлі,— i не задавальняўся ад свае гутаркі, душою чуў, што я нечага не дагаварыў, многа сказаў не так, як трэба. Мусіць, i дзеці не ўсе i не ўсяму паверылі, бо не вельмі пагарнуліся да кнігі, не павалілі ў бібліятэку.

Я рашыў правесці анкету, дазнацца, што ж яны любяць чытаць i колькі. У горадзе, як гавораць гарадскія настаўнікі, дзеці любяць чытаць дэтэктывы, фантастыку, а то часамі i «другасортнае», нашы ж васьмікласнікі, як пасля я выявіў, любяць чытаць класіку: «Дуброўскага», «Дрыгву», «Міколку-паравоза»... Амаль ніхто i не заікнуўся пра Агату Крысці ці Жоржа Сіменона, мала ведалі пра Бонда i Шэрлока Холмса, не чулі пра караля рок-н-рола Прэслі.

I я, прызнацца, застаўся рады, што мода ў вёску, да нашых дзяцей, даходзіць не так хутка. Але дзеці прызнаваліся, што многа глядзяць тэлевізар — любяць фільмы, спорт, «мульці»; i нават тое, што чытаюць у школе, стараюцца паглядзець па тэлевізары: «Не трэба тады чытаць».

«Век тэлевізара,— думаў я,— i гэта добра, людзі ўсё бачаць, усё ведаюць. Але ці добра, што «Гора ад розуму», «Яўгенія Анегіна», «Вайну i мір» глядзяць, а не чытаюць?»

Я сказаў пра гэта Міхасю Рыгоравічу.

— I добра, што глядзяць,— сказаў ён.— Музыка, акцёры... словам, усё на воку... Будзе чытаць — толькі адчуе, а тут i ўбачыць...

— Горш, калі i не чытаюць i не глядзяць,— сказаў Іван Сямёнавіч, які чуў, пра што мы гаварылі.

— Але ж пасля гэтага яны не чытаюць твораў,— сказаў я.

— Добра, што хоць паглядзелі,— махнуў рукою Іван Сямёнавіч.— Ды так i цікавей, i часу меней пойдзе.

«Не вельмі ведаеце вы тады, таварышы педагогі, што такое літаратура»,— падумаў я i сказаў пра гэта Алесю Трахімавічу.

— Вось у гэтым i наша, літаратараў, бяда, што нас не ўсе разумеюць,— сказаў мне Алесь Трахімавіч.— Я цэлы век гарую за гэта, але наша дзела — не маўчаць, гаварыць з дзецьмі, вучыць ix разумець літаратуру.

«Трэба пагаварыць з дзецьмі,— падумаў я,— на ўроку для гэтага можна знайсці ўсяго хвілін дзесяць, а тут гаварыць трэба многа. Трэба гаварыць; які ж я пасля таго настаўнік літаратуры, калі дзеці кніжак не чытаюць i не ўмеюць чытаць, трацяць тое, што пасля, можа, не знойдуць, будуць бяднейшымі, i я ў гэтым буду вінаваты... То мне трэба адкрыць ім вочы, узбагаціць душу, навучыць ix радавацца, дабрэць, кахаць i ненавідзець...»

Я папрасіў Уладзіміра Пятровіча дазволіць мне схадзіць у яго восьмы клас і пагаварыць. Ён адмовіўся, сказаў, што праводзіць класную гадзіну ўсё роўна трэба, дык нашто яе адцягваць? Калі я сказаў, што ён можа маю гутарку запісаць на сябе, ён згадзіўся, нават быў рады, што так усё выйшла.

Я, калі прыйшоў да васьмікласнікаў, расказаў, што яны чытаюць, колькі, заўважыў, што гарадскія дзеці чытаюць больш.

— А што ім рабіць? — пачаў першы Іван Пакрыла.— Прыйдуць са школы, пад'ядуць ды чытаюць... А нам трэба бульбу памагчы выбіраць, кароў пасвіць, дровы калоць, сена грэбці.

— Не столькі вы робіце, як гаворыце,— паківаў я галавою,— хоць памагаць бацькам i трэба.

— А яшчэ ўрокі трэба рабіць,— азвалася Ніна, самая бойкая дзяўчынка ў класе,— Ды i кніжак цікавых у бібліятэцы мала, усё нейкія тоўстыя...

— Кнігі i тоўстыя цікавымі бываюць,— адказаў я.— Скажы, Ніна, колькі вось ты можаш чытаць у дзень?

— Гадзіны дзве ці тры,— адказала тая.

— Калі ты будзеш чытаць тры гадзіны ў дзень, то ў месяц — дзевяноста,— падлічыў я,— кнігу ў старонак дзвесце, выходзіць, ты можаш прачытаць за тыдзень.

Значыць, за месяц прачытаеш чатыры. Можаш ты хоць столькі чытаць?

— Павел Мікалаевіч,— зноў пачаў белавалосы Пакрыла,— а мы, хлопцы, любім яшчэ ў футбол, хакей пагуляць, ды што — чатыры кнігі? За месяц па трох праграмах я магу шэсцьдзесят кінафільмаў паглядзець, многа канцэртаў, перадач розных. Ды «Вайну i мір» я паўгода чытаў бы, а па тэлевізары я за чатыры дні ўсё прагледзеў, за гэты час нехта яшчэ i двухсот старонак не прачытае, а я ўжо ўсё ведаць буду...

«Такіх аднадумцаў, толькі сталейшых, разумнейшых, бачыў я яшчэ i ў інстытуце,— падумаў я.— Праўда, навін яны будуць ведаць больш. Яны лепш змогуць «паказацца» пры размовах пра новыя дэтэктывы, пра спорт, адкрыцці. А вось той, які цярпліва, да кожнага радочка, прачытаў тоўстую кнігу класіка, можа не ведаць столькі новага, быць нават «сумным i не модным», хоць ён узяў нешта глыбей, лепш зразумеў лес герояў, філасофію твора, маральную пазіцыю пісьменніка».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цяпло на першацвет»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цяпло на першацвет» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Цяпло на першацвет»

Обсуждение, отзывы о книге «Цяпло на першацвет» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x