Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1976, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цяпло на першацвет: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цяпло на першацвет»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць «Усе яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі i здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» i апавяданні.

Цяпло на першацвет — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цяпло на першацвет», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я, мусіць, пачырванеў, бо ўзлаваўся: не люблю, калі хто так зняважліва гаворыць пра літаратуру. Наш Міхась Рыгоравіч i то маракуе, што многа на яе даюць гадзін, лепш прыбавілі б на матэматыку. Цяпер век фізікі i матэматыкі, кажа ён.

Клас заціх, глядзіць на мяне, чакае, што я скажу. Іван Пакрыла амаль на кожным уроку спрачаецца з настаўнікамі, i маладыя настаўнікі баяцца яго,— каб не падлавіў на якой дробязі. Вучыцца ён слабавата, але здольны, смелы, задзірысты,— што ён скажа, тое робіць увесь клас. Гаварылі з бацькам, прасілі памагчы — нічога не змянілася...

— Добра, што ты сказаў тое, што ты думаў,— сказаў я i ведаў, што гэтым крыху саб'ю яго задзірыстасць.— Згодны з табой, што мастацкая літаратура непасрэдна не ўплывае на развіццё сучаснай фізікі, хіміі, кібернетыкі ці біёнікі. Але вялікі Эйнштэйн неаднойчы гаварыў, што ў яго думках пра тайны космасу яму вельмі памаглі творы вялікага Дастаеўскага, памаглі рабіць адкрыцці.

— Толькі памаглі,— злавіў мяне на слове Іван Пакрыла.

— Ты пачакай, паслухай,— стрымана сказаў я,— Вось яшчэ адзін вучоны, Ламаносаў. Асабліва ім хваляцца фізікі, хімікі i матэматыкі. Цудоўна! Але ж вялікі памор быў вялікі не толькі ў руднай справе, але i ў паэтычнай прасодыі. Ён не толькі стаў поплеч з вялікімі вучонымі Лавуазье, Лапласам, Эйлерам ці Франклінам, але i заснаваў навуковую граматыку рускай мовы, стаў адным з вялікіх паэтаў свайго часу. Усе лічаць, што ў яго рабоце паэзія дапамагала фізіцы так, як фізіка — паэзіі. Другі вялікі вучоны, Барадзін, пісаў музыку, a хіба мала значыць для людзей геніі слова Пушкін, Талстой, Бальзак...

— Тата гаворыць, што цяпер Пушкіных няма,— махнуў рукою ўсё той жа Іван,— многа паэтаў, але так ніхто не напіша.

— Не ведаю, ці так іменна гаворыць твой тата,— сказаў я,— ды тут іншая гаворка...

— Ну, цяпер матэматыка ды фізіка болей чаго дае,— зноў не ўтрымаўся Іван,— болей чым «Гора ад розуму»,— усміхнуўся, глянуў на клас — усміхнуліся i хлопцы, дзяўчаты стрымаліся i глядзелі на мяне, чакалі маіх слоў.

— Мы жывём у атамны век,— стараўся не расхвалявацца, абараняўся я,— i бачым, што свет цяпер ідзе такім шляхам, што «прафіліруючымі» навукамі сталі навукі фізіка-матэматычныя, звязаныя з тэхнікай. Таму воляй-няволяй мы гэтым навукам аддаём першае месца на «шумным балі ведаў».

— I я гэта гаварыў,— усміхнуўся Іван, глянуўшы на сваіх сяброў.

— Памыляюцца тыя,— сказаў я i не паглядзеў на гэтыя ўсмешкі,— хто думае, што чалавек можа быць вялікім, разумным, калі будзе ведаць толькі тыя навукі, якія выйшлі цяпер уперад. «Прафіліруючымі» для росту асобы з'яўляюцца ўсе кругі навуковага пазнання, гуманітарныя навукі таксама,— сказаў я i падумаў, што, мусіць, незразумела гавару, трэба неяк прасцей сказаць, дадаў: — I пашана на гэтым «шумным балі ведаў» «Гору ад розуму», «Анегіну», «Вайне i міру», «Новай зямлі», «Ціхаму Дону», «Людзям на балоце»...

Іван скрывіўся, але змоўчаў. Я ў душы ўзлаваўся на яго, але стрымаўся, не крыкнуў «замаўчы!», сказаў:

— Вось чаму вучыць, развіваць вас, моладзь, на фундаменце толькі адной з гэтых ліній развіцця чалавечай культуры ніхто не збіраецца, хоць той-сёй i пасміхаецца з гуманітарнага, не цэніць яго, але некалі зразумее, што «Гора ад розуму» шмат чаго дасць, паможа зразумець такіх чацкіх, малчаліных, якія ёсць i сёння, дапаможа i самому стаць чалавекам. Па літаратуры мы пазнаём эпоху, час, людзей, мы глыбей можам вывучыць саміх сябе.

Я папрасіў адкрыць кнігі, пачаў чытаць п'есу i расказваць, тлумачыць.

Празвінеў званок. Вучні, як раней, не ўскочылі са сваіх месц i не пабеглі ў калідор, а павольна падняліся i падышлі да мяне.

— А скажыце, Ленін чытаў «Гора ад розуму»? — спытаўся мяне выдатнік Мікола Купрэй.

— Канечне,— сказаў я,— Ленін вельмі добра ведаў рускую літаратуру.

— A праўда, што i цяпер ёсць такія Малчаліны?

— Відаць, ёсць,— сказаў я.

— А хто Малчалін у нашым саўгасе? — спыталася Ніна, бойкая вучаніца.

— Не ведаю,— усміхнуўся я.

— А мы ведаем,— сказала Ніна.— А наш дырэктар падобен на...

— О, так не трэба,— перапыніў я яе,— так не трэба. I вельмі непрыстойна.

— Вы, Павел Мікалаевіч, таксама баіцеся яго?

— Чаго мне баяцца, ён — мой калега.

— А мы баімся яго.

— Не трэба баяцца,— сказаў я.— Трэба паважаць i слухаць,— i ўсё роўна ўбачыў, што не пераканаў ix, што яны недалюбліваюць Івана Сямёнавіча.

Яшчэ я падумаў, ідучы ў настаўніцкую, што ўсё ж я слаба гаварыў. Толькі адчуў, як нялёгка, але добра быць настаўнікам, вучыць дзяцей; але буду настаўнічаць, i не таму, што больш нічога рабіць не ўмею, а таму, што школа за гэты час паспела мне спадабацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цяпло на першацвет»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цяпло на першацвет» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Цяпло на першацвет»

Обсуждение, отзывы о книге «Цяпло на першацвет» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x