Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1976, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цяпло на першацвет: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цяпло на першацвет»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць «Усе яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі i здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» i апавяданні.

Цяпло на першацвет — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цяпло на першацвет», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што ты гаворыш, Паўлік? Мне не трэба ніякія выгоды, мне трэба сам ты, твая адданасць i каб ты быў мой. Мне трэба зусім мала, але i столькі многа... Ты ненавідзіш мяне цяпер, скажы, калі ласка?

— Не, Ларыса,— сказаў я.

— Хоць я не вінавата, ты, можа, больш вінаваты. Сама дзіўлюся, што ты зрабіў ca мною, як засланіў мне свет...

Я маўчаў i думаў, што дзяўчына гаворыць мне аб важным, прызнаецца сур'ёзна, стала, з душою, i забываць гэтых слоў не трэба, смяяцца з ix тым больш. «Што рабіць, што сказаць, думаў я, хоць бы знайшоўся хто, падказаў».

— Я разгубіўся, Ларыса,— прызнаўся я,— зусім не чакаў гэтага, цяпер не ведаю, за што мяне можна любіць. Я сур'ёзна яшчэ нікога не любіў.

Цяпер маўчала Ларыса.

— Можа, Ларыса, табе стала сумна i табе здалося...

— Здалося... пяць гадоў таму назад,— абарвала яна мяне.— Я ўжо ведаю цябе, як i сябе. Бачу, калі ты злуешся ці радуешся, нават адчуваю, калі ты штосьці хочаш сказаць i маўчыш,— тады ты дыхаеш не так... Цяпер я толькі паверыла, што могуць яшчэ кахаць людзі i ёсць, жыве яно, гэтае каханне... Ідзі цяпер, я хачу пабыць адна.

— Добрай ночы, — сказаў я і, прызнацца, зарадаваўся, што яна так сказала, адпусціла,— відаць, рашыла, што i мне лепш пабыць аднаму, падумаць. Я задумаўся: цяпер нельга нават гаварыць i не думаць, трэба ўсё добра ведаць, сачыць за кожным сваім словам, за кожным сваім крокам.

«Божа мой, якое яно, гэтае жыццё! Як цяжка быць сталым, пачынаць стала жыць...»

У тую ноч я сагрэўся хутка, але доўга не мог заснуць, думаў пра сябе, Ларысу, што будзе заўтра.

13

Было цёпла, выяснілася, i мы, мужчыны, выйшлі пакурыць, прасвяжыцца. Бегалі па двары i радасныя дзеці, біліся снежкамі, выслізгалі сцежку i коўзаліся па ёй, піхаліся, крычалі i смяяліся.

— Усё жыццё наша праходзіць у гэтым крыку, смеху,— сказаў Міхась Рыгоравіч,— дзеці мяняюцца, а для нас яны аднолькавыя.

— Гэй, Карпека!— закрычаў дырэктар.— Хадзі сюды, падшыванец!

Светлавалосы пяцікласнік перастаў бегаць, апусціў галаву i падышоў да нас.

— Ідзі, прынясі той куст, што зламаў,— вярнуў яго дырэктар.

Вучань паслухмяна прынёс зламаныя галіны, прыпыніўся i апусціў галаву.

— Ты i дома па кветках, кустах бегаеш? — спытаўся ў яго Іван Сямёнавіч.

— Не...

— Дык чаго ты тут пасадкі ломіш? — дырэктар узяў гэтыя дубцы i патрос імі перад вучнем. — Дык ці можна ламаць? Чаго маўчыш?

Вучань сказаў, што не будзе больш бегаць, i адышоўся.

— Дзеці,— прамовіў я.— I мы так бегалі...

— Ды не трэба цяпер патураць,— сказаў дырэктар.— Як быццам гэта мне толькі аднаму трэба глядзець за партамі, частаколам, дрэвамі.

— Вы трохі груба з ім абышліся,— сказаў я,— ён пакрыўдзіўся.

— Дык выходзіць, што я павінен быў хваліць яго? Ці баяцца, што паважаць, слухаць на маіх уроках не будзе? Не, пакуль я дырэктар, то яны мяне будуць баяцца. Ды i вы, калі што якое, то да мяне шумліўца адразу вядзіце.

— Раней i настаўнікаў баяліся,— уставіў сваё слова Міхась Рыгоравіч.

— I вучыліся лепш, — дадаў Іван Сямёнавіч.— А цяпер вучань можа аблаяць настаўніка, i часта ў гэтым толькі сам настаўнік вінаваты. З вучня, калі патрабуеш, то будзе толк, распусціш — тады плач...

— I ўсё ж з дзецьмі трэба быць ветлівым,— стаяў я на сваім.

— Пачакай, гэта ты яшчэ толькі адну восень робіш, — парабі гадоў пяць, я пагляджу, якія тады ў цябе будуць нервы. Канечне, Уладзімір Пятровіч наш захавае ix. Іду сёння па калідоры i чую: пяцікласнікі шумяць, аж клас, здаецца, паднімаюць. Адчыняю дзверы — дзеці бегаюць, б'юцца, a Уладзімір Пятровіч сядзіць за сталом, сабе работу ў інстытут рыхтуе. «У нас самастойная работа цяпер»,— апраўдаўся.

— О, ён робіць важна,— падтрымаў дырэктара Міхась Рыгоравіч,— абы даць урок, абы прабыць дзень у школе, каб толькі было гэта ў зарплатнай ведамасці. A дзеці ўсё ж гэта бачаць.

— Ды цяпер яны яшчэ такія хітрыя...— сказаў дырэктар,— кіно, тэлевізар, кабінеты — усё ёсць, а вучыцца ахвоты не прыбаўляецца. I ў нас добра вучыць жадання мала: адны — старыя, стаміліся, другія — маладыя, лянуюцца.

«Не так усё гэта проста,— падумаў я,— мы кожнага дня гаворым, што дзеці не хочуць вучыцца, але ніхто не скажа: чаму? Хоць бы хто прасачыў за якім вучнем, паглядзеў за ўсім яго рабочым днём».

Мы вярнуліся ў настаўніцкую..

— О, боты новыя! — усклікнуў Іван Сямёнавіч, аглядаючы боты на нагах настаўніцы біялогіі. Тая збянтэжылася i схавала ногі, пасля закрыла ix хусткаю.

— Добрыя боты,— гаварыў дырэктар. — Цяпер ужо хлопцы павінны вас заўважыць i ацаніць. О, як сёння нафарбавалася Ада Іванаўна, на вочы, мусіць, сажы з паўпуда намазала,— i засмяяўся, за ім зарагатаў Міхась Рыгоравіч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цяпло на першацвет»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цяпло на першацвет» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Цяпло на першацвет»

Обсуждение, отзывы о книге «Цяпло на першацвет» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x