Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1976, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цяпло на першацвет: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цяпло на першацвет»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць «Усе яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі i здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» i апавяданні.

Цяпло на першацвет — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цяпло на першацвет», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я прынёс вады, цёр венікам падлогу, а Ларыса ўслед мыла. Калі яна сабрала ля пapora ваду, выцерла ўсё суха, то міла было глянуць вакол — як не тая была бібліятэка.

— Ой, як спіна баліць! — паскардзілася Ларыса.

— Во гультайка!— сказаў я,— Відаць, што песціла цябе маці. Дырэктар правільна гаварыў, што моладзь цяпер такой загартоўкі не мае, як раней...

— Трапло! — сказала Ларыса.— Але дзякуй за помач. Каб спадзяваліся на каго, самі не папрацавалі, то i гэты год яшчэ бібліятэка закрытая была б.

Мы абчысціліся, памылі рукі, выключылі ў школе святло i пайшлі дамоў: было позна, нават музыкі не паслухалі.

— Ну, як табе падабаецца работа? — спытаўся я.

— Не вельмі,— сказала Ларыса.— Вучылася, думала: буду неяк лепш працаваць, а гэта вельмі ўсё ж неяк проста. Планы, урокі, сшыткі, дзеці не так вучацца, як я хацела, настаўнікі не тыя... Адно i тое ж у ix: дзе што купіць, дзе хто сказаў. Каб яшчэ ў сярэдняй школе рабілі, можа б, які большы прастор быў, весялей, больш рамантычней было б. А то сухая, сумная проза...

— А ёсць дзеці, што хочуць вучыцца,— сказаў я.

— Ёсць,— згадзілася Ларыса.

— Ты толькі не смейся,— пачаў я,— парабіў я толькі два месяцы, паглядзеў на дзяцей, ix вучобу i ўбачыў, што сама ахвотна са старэйшых класаў вучацца ў чацвёртым i пятых класах; стараюцца, цікавяцца; правядзі добра ўрок — яны будуць за бога цябе лічыць, давяраць табе ўсе свае тайны.

— I я ўбачыла гэта,— прызналася Ларыса.

— Не перабівай, я яшчэ не закончыў свае «педагагічныя нагляданні». У шостым дзеці нечакана адчулі, што яны пасталелі, што дзяўчынкі i хлопчыкі — не толькі вучні, але i людзі рознага полу. Прыходзіць першы абдуманы сорам, хлопцы шукаюць ідэалаў i ніколі не палічаць ім жанчыну. Пугачоў, Кутузаў, Чапаеў, «Няўлоўныя мсціўцы», Банівур — вось ix ідэал... I яны тут жа ахаладнелі да навукі.

— Праўда! — не ўтрымалася Ларыса.— Ой, прабач...

— I чаму, чаму яны халаднеюць? Ці не таму, што пасталелі, што цвяроза глядзяць на жыццё, ужо неакрэслена бачаць сваё месца ў ім? — гаварыў я, пра што сапраўды многа апошнім часам думаў.— А сёмы клас... Гэта пераломны клас. Тут ужо ідзе рэзкі падзел на тых, хто вўчыцца i будзе вучыцца, i на тых, хто не хоча, не ўгаворыш яго нічым. Сямікласнікі ведаюць: трэба ім вучыцца ці не, што дасць ім вучоба, яны ўважліва прыглядаюцца да старэйшых i часта бяруць ад ix не самае лепшае. Дзяўчынкі-сямікласніцы яшчэ працавітыя, старанныя, яны гуляюць дома са сваімі меншымі брацікамі ці сёстрамі, мыюць падлогу, бялізну, яны i ў школе ахвотней пойдуць спяваць, выпускаць газету. А вось хлопцы... Яны нейкія абыякавыя, i я тут яшчэ не зразумеў: дзе, хто дапусціў памылку, што яны такія выраслі? З чаго гэта пачалося?..

— Ты i праўда другім Сухамлінскім будзеш,— усміхнулася Ларыса,— ці паробіш яшчэ трохі — i кандыдацкую напішаш.

— Не смейся,— працягваў я.— Многа вінаваты бацькі, што іхнія дзеці такія. Але я пра нас, настаўнікаў. Дзе памыліліся, не дарабілі, не даглядзелі мы? На педсаветах, у класах мы злуёмся на гэтых двоечнікаў, гультаёў, лаем ix, лаем штодзень. Але пра тое, што яны добра рабілі летам у саўгасе, цяпер многа памагаюць дома, любяць тэхніку i іншае, мы мала думаем. На ўроках мы бачым ix «распусту», ix не «матэматычную» i не «філалагічную» здольнасць, ix пасіўнасць. Мы здзіўляемся, чаму яна ёсць, але мала шукаем, адкуль яна бярэцца, як яе выкараніць...

— Так, далёкія мы ад вучня,— сказала Ларыса.— Пабудзем з ім сорак пяць хвілін, пагаворым афіцыйна, а так добра i не ведаем, чым ён i як жыве...

— I вось мне здаецца, Ларыса, яны пасіўныя таму, што ix прымушаюць толькі «вучыцца». Можа быць, дзеці ў многа раз ахвотней i вучыліся б, каб у школе, а дома асабліва, былі i добра цаніліся другія віды працы, якую якраз любяць яны, у якой яны модныя. А то яны цікаўныя, усёзнайкі, хочуць ведаць многае, a бацькі гавораць: «Адчапіся!» — i мы тое не раз гаворым: то нам часу няма, то ахвоты. Вось дзеці i асякаюцца... А то бацькі гавораць: «Ты вучыся, а не працуй. З віламі паспееш напрацавацца».

— Ой, Паўлік, ды ты — педагагічны геній! — усклікнула Ларыса.

— А ты думала, я дарэмна настаўніцкі хлеб ем? — мусіць, ганарыўся я.— Часу вольнага хапае, вось i думаю. Ды i ўцягваюся пакрысе ў работу, пачынае яна нават падабацца.

— Ты разумны, Паўлік,— сказала Ларыса.— Ты сапраўды хутка пачнеш педагагічныя артыкулы пісаць,— i я нават у цемнаце ўбачыў, як яна міла, радасна, з нейкай незразумелай мне павагай, захапленнем ці зайздрасцю глянула на мяне.

— А ты пра гэта не думала?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цяпло на першацвет»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цяпло на першацвет» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Цяпло на першацвет»

Обсуждение, отзывы о книге «Цяпло на першацвет» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x