Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Адзінцу і яму падобным, мая мілая, надта не паможаш. Усе дапамогі — як гарох ад сцяны... Усё яшчэ з пачатковых класаў запусцілі, а цяпер но хочуць і не ўмеюць вучыцца. Летась я паспрабавала з імі пазаймацца — ды і махнула рукою пасля... Толк адзін... Толькі час свой страціш ды нервы свае сапсуеш... А пашто мне раней часу маршчынець? Вучу — дык вучыся, не хочаш — як хочаш... Не хітрую так, як Уладзімір Пятровіч, абы ўрок даць, вучу, як магу, як ведаю, але перанатужвацца не хачу... Ды і падзяка адна, грошы адны... А маладосць сваю згубіш і нікому патрэбная не будзеш... Аддаў сумленна сваё, а вы — як хочаце...

— Але дзеці і несвядомыя,— сказала Ірына Васільеўна.— Не разумеюць усяго ў пару, пасля толькі ўжо абдумваюцца. То трэба і падказаць ім, і натхніць, і, можа, прымусіць нават... Так і Алесь Трахімавіч, Ларыса, Лілія і Васілец працуюць...

— А я не буду так,— прамовіла Таццяна Сяргееўна,— хай пасля абдумваюцца і каюцца, а мне цяпер нерваў не псуюць...

— Пакаюцца, канечне. Але і настаўніка папракнуць...

— А, усё роўна!

Сказала так — порстка і адчайна — і замоўкла. Ірына Васільеўна ўжо ведала, што тая болей пра школу не скажа ні слова. І нічога болей можа не сказаць, памаўчыць, пакліча спаць. Ляжа, заплюшчыць вочы і будзе думаць. Апошнія часы яна стала меней гаварыць, а болей думаць. Ва ўсякім разе, нават летась была весялейшая, здаецца, пра ўсё мела сваю думку, лічыла, што іменна яе гэтая думка самая правільная. Сёлета і ў школе, і дома болей маўчыць...

Але Таццяна Сяргееўна не клікала яе ісці ў хату, моўчкі сядзела, прыхінуўшыся да плота і махала пад лаўкаю нагою.

«Дзіўная яна, гэтая Таня...— падумала Ірына Васільеўна.— Гаварыла вось ледзь не са злосцю: не люблю работу, не буду старацца дзеля дзяцей. Але ж гэта не так. Гэта яна сказала пад настрой. Калі нешта добра ўдаецца ў яе, у дзяцей, дык радуецца. Калі не выходзіць, дык перажывае... Не абыякавая, як нагаворвае на сябе...»

Ірына Васільеўна зірнула на сяброўку: тая маўчала. Пазірала некуды ў цёмную далеч.

«Бедная! — сціснулася сэрца ў Ірыны Васільеўны.— І як ёй памагчы з такім нялёгкім характарам? Як яе навучыць быць спакайнейшай, не такой нервовай? Здаецца ж, і прыгожая, і разумная, і хлопцаў шмат мае, а ўсё роўпа нечым незадаволеная... А што ж тады мне рабіць? Мне ж яшчэ і вучыцца шмат завочна, і маме, хворай ды адзінокай, трэба памагаць... Калі дадуць налета ўрокі, дык трэба вучыцца і самой іх даваць...»

З-пад Вішнёўкі азваўся матацыкл.

— Сюды ці не сюды едзе? — запытала Таццяна Сяргееўна.

Матацыкл, здаецца, ля школы павярнуўся і панёсся зусім у іншы бок. А тут стала яшчэ больш цямней і здаровей: поўз і поўз асенні холад.

3...

Раніцай выдаўся туман. Ён схаваў неба, лес, далягляды. Яшчэ ў вёсках — у Міланьках і ў Вішнёўцы — ён быў радзейшы, а на полі здаўся белы, такі густы, што не было нічога відаць перад сабою за крокаў дзесяць.

Але на тарфянішчы, дзе была Вішнеўская бульба, з самага рання гуў трактар, цягнучы за сабою бульбакапалку. Калі прыйшлі сюды дзеці з настаўнікамі, на полі ўжо ляжала шмат выкінутай наверх бульбы, якая за гэты час паспела ўжо аб'інець. Шмат інею і халоднай расы было на бульбянішчы, на зямлі, ад чаго абутак мігам намакаў і брудзіўся.

Праўда, дзецям, абутым у гумовікі, адзетым у куртачкі ды ў цёплыя штонікі (Сліж і Беленькая гэтаксама абулі гумовыя боты, цёпла адзеліся), гэта надта не шкодзіла.

Таццяна Сяргееўна прайшла крыху за ўсімі па тарфянішчы, яшчэ болей намачыла туфлі, набрала ў іх торфу.

— Ты як на танцы адзелася...— паківала ёй галавою Святлана Міхайлаўна.— Нябось холадна?

— Ды крыху...— усміхнулася яна.

— Крыху, крыху! — перадражніла тая.— Эх ты, Таццяна Сяргееўна! Нейкая ты... Як быліначка...

— Якая ёсць, такая ёсць,— усміхнулася Таццяна Сяргееўна, адчуваючы, што напраўду холадна ў ногі, няўтульна. Але стрымалася, каб не зморшчыцца.

— Ідзі ты да агню, дзіця, і пагрэйся,— з клопатам сказала ёй Святлана Міхайлаўна.— Мы з Уладзімірам Пятровічам і без цябе зладзім.

Таццяна Сяргееўна паслухала, падалася з тарфянога мокрага поля на груд, дзе ўжо добра ўгарэлася галлё, ускаквала ўверх чырвонымі языкамі полымя, і адразу за языкамі агню дрыжала цёплае паветра.

Яна падгарнула галінаю галавешкі ў жар, накідала наверх яшчэ шмат галля, села на прыцягнутым сюды дзецьмі пні, зняла з ног туфлі, вытрасла з іх пясок. Туфлі паставіла паблізу агню, а схаладнелыя ногі прыблізіла да прысаку. Грэлася і абірала са штаноў ваўчкі, чуючы, як цяплее.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x