Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Валодзя Васілеўскі, нёманскі плытагон, з якім мы i ў войску служылі ў адным аддзяленні, i ў палоне был i найбліжэйшымі, яшчэ з папярэдняй каманды быў вывезены ў шталаг, да доктара, i памёр ад аперацыі апендыкса, пра што мы даведаліся ў той самы дзень, трывожны, радасны i сумны для мяне.

Ёсць у тым блакноце i запіс, зроблены пасля няўдалых уцёкаў дахаты, калі я адседжваў у «штрафкампані», штрафной роце. У свежых успамінах пра ночы i днёўкі ёсць i пра маці, i пра недапісаныя дома апавяданні, i пра зорачнасць неба, i пра вясельны «брэх» аленяў на вячэрнім узлеску. Ёсць таксама i пра «кляйнбаўэра», у якога мне было найлягчэй батрачыць. Калі нас забіралі з Альтэнведэля, нямоглы «фатэр» са слязьмі ў вачах прахрыпеў: «Ду варст майнэ зонэ ім гаўз» — ты быў маім сонцам у хаце. А бравую «мутэр» я ўспамінаў з удзячнасцю i адчуваннем віны: як жа яе пакаралі за тую спагадлівасць?..

З такім ды падобным я, калі пісаў свае апавяданні i раман пра перажытае ў палоне, павінен быў асцерагацца. Бо i ў пачатку шасцідзесятых, хоць i «адліжных» гадоў, калі я надрукаваў свае «Птушкі i гнёзды» ў часопісе, увесь крытычны вэрхал накіраваны быў на «адсутнасць антыфашысцкай барацьбы», па строга заведзеных стандартах, на той славуты «абстрактны гуманізм», які лічыўся ледзь не замаскаванай здрадай радзіме. «Навошта табе любавацца іхнімі соснамі? — пытаўся ў мяне сам-насам адзін з літаратурных кіраўнікоў. — Табе што, сваіх не хапае?!» Другі спагадлівец, стары бібліятэчны работнік, на абмеркаванні рамана ў ix калектыве спачатку маўчаў, а потым, таксама сам-насам, зашаптаў мне: «Вы ведаеце, як я добра адношуся да вас, але крытыку раю ўлічыць. Борьбы-то ведь нет!» Нават на рускую мову для большай значнасці перайшоў.

I «борьбы нет», i соснамі нямецкімі любуецца, а яшчэ ж i пра нейкую там складанасць ды чалавечнасць!..

* * *

Як i задумана было, найбольшы голад быў у « штрафкомпані ».

Грэблівасць я захаваў i там — не мог жаваць смалу са слупоў агароджы, як некаторыя штрафнікі, не лез далоньмі пад карыта для мыцця посуду, каб шукаць там штосьці або высмоктваць яго з гразі, як бачыў гэта, яшчэ не ў штрафной, у нейкага мараканца. Цярпеў, як цярпелі ўсе, уголас не стагнаў.

Аднойчы наш Коля Корбан, вясёлы, людскі хлопец з-пад беластоцкіх Крынак, у невялікай групе палонных вяртаўся з вясковай каманды ў лагер. Заўважыўшы яго, я гукнуў. Коля падбег да нашай штрафной загарадзі, мы паспелі перакінуцца словам, i ён, расшпіліўшы свой «хлёбак», салдацкую торбу, падаў мне цераз калючы дрот брамы «штўле», дзве лустачкі хлеба са шмальцам з падсмажанай цыбуляй паміж імі. Што самому яму недзе ў вёсцы дала на дарогу нейкая добрая душа. Ён пабег у свой строй, бо адтуль пачуўся вахманаў крык, а я на месцы расправіўся з такім нечаканым шчасцем i ап'янеў ад яго. Ужо як быццам прывычны да голаду, але глынуў той бутэрброд i — ап'янеў!..

Бывае, што адчуванне тое вяртаецца.

«Глынуў»... Наогул я ем хутка. Часамі нават няёмка бывае, у санаторыі, у Доме творчасці, калі падыдуць ды ветліва-прыцішана спытаюцца: «Вам дабавіць? Вы не саромцеся, кал i ласка». Прывычка ў мяне трохі з войска, дзе ўсё спяшацца трэба было, а больш з палону, па яшчэ больш зразумелай прычыне.

У штрафной роце сядзелі найбольш за ўцёкі. Пад восень уцекачоў было значна менш, даседжвала нас у верасні чалавек трыццаць. Пасля гэтага ўцекачоў чакала яшчэ так званая «Ц-кампані», рота прамежкавая для тых, што адбылі ў штрафной, a ў агульны шталаг не выпускаюцца, адбываючы яшчэ адзін, трохі лягчэйшы курс перавыхавання. I на працу ходзяць асобна, i барак таксама ізаляваны калючым дротам., Штрафная рота ў камендатуры значылася літарай «S», прамежкавая — «С». A сядзелі тады ў той «С» чалавек з дзевяноста.

I вось аднойчы на кухні пераблыталі тыя літары, i нам, на трыццаць чалавек, прынеслі дзевяноста порцыяў баланды! Паку ль на кухні раздатчыкі схамянуліся, прыбеглі ў наш барак, адбіраць, мы — во было, дык было! — паспелі высербаць усё. Няхай сабе швабы цяпер лаюцца колькі хочуць!

Вечар наш быў вясёлы — як пасля чаркі. Нават i з небывалай дагэтуль «музыкай»...

* * *

Зімой, пад канец сорак пятага года, на ўскраіне зруйнаванага Мінска, каля драўляных домікяў, у адным з якіх я жыў, у горад часта вярталіся грузавікі з доўгай драўнінай, на бясконцую адбудову.

Неяк увечары два з тых лесавозаў спыніліся ўзбоч вуліцы, салдаты ўнутраных войскаў забеглі ў дом да знаёмых дзяўчат, a сваім памагатым, палонным немцам, дазволілі зайсці ў іншыя домікі — пагрэцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x