Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - З людзьмі і сам-насам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З людзьмі і сам-насам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З людзьмі і сам-насам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.

З людзьмі і сам-насам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З людзьмі і сам-насам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Чытач хоча мець i мае гатовы тэкст. А тое, як гэты тэкст узнікаў i дапрацоўваўся, колькі было выкрэсліванняў i знаходак, зноў выкрэсліванняў, ужо ў знаходках,— гэта мой клопат, мае радасці... Так, радасці, асабліва калi не працуецца i адна нейкая правачка, зробленая дарэчы, дапаможа горка ці нудна беспрацоўнаму перадыхнуць, ураўнаважыцца.

* * *

За чатыры дачныя месяцы ўбачыў нарэшце першага сёлета вужа. Затое якога! Па чыстых цэментаваных плітках ходніка, пярэстага ад сонечных плямаў i кветкавых, ад ветрыку рухавых ценяў, ён, пачуўшы мяне ад металічнай зялёнай брамкі, шпарка вільнуў па ходніку наўскасяк, паміж ружовага i аранжавага, а яшчэ i зялёнага багацця кветак. Аднак, пакуль нырнуў у траву, я паспеў заўважыць, які ён упасвены, доўгі, акулярысты. Ажно падумалася наўздагон пра казачную карону — на яго прыўзнятую галоўку.

* * *

«Ку-ра-са-ва!» Такое знячэўку, раптам сказалася, калі пачаў уставаць, нібы каманда на пабудку. I так даволі часта, міжволі знаходзіцца штосьці яшчэ ў бязладна растрэсеных былых запчастках старэчай памяці. Нейкі паэтычны радок, народная прымаўка, трапнае, смешнае слова або, як сёння, прозвішча, нават далёка-японскае, якое неаднойчы чуў, бо яно належыць вядомаму чалавеку.

А ёсць жа i ў гэтым нейкае навуковае, медыцынскае абгрунтаванне?..

* * *

Не смяюся з «дзей-барадзеяў» Мюнхгаўзена i ад сатыры Самасуя —не смешна мне, што ты зробіш.

Пра першага падумалася, чытаючы Пяскова, які ў Нямеччыне наведаў баронаў дом, а пра другога — успомніўшы нядаўна прачытаны хвалебны артыкул маладога даследчыка.

* * *

Што адчуваю з даўнім недаўменнем:

Чаму гэта ў Багушэвіча не ўмерлі або памерлі, а «каб не ўмёрлі»? Дзе так гавораць? A калі гавораць або раней так гаварылі, дык няўжо яно можа, павінна лічыцца нормай?..

I другое, яшчэ адна «драбніца», недаравальная другому класіку, Коласу, ягоны заклік у кожным ну мары «Народнай волі»:

На прастор, на шырокі разлог Выхадзі, мой народ, грамадою...

Свярбіць рука паправіць хоць так: «Ты выходзь, мой народ...» Прынамсі, па-беларуску.

* * *

«Славянская адзінства»... A ці не будзе па-людску няёмка толькі з такім адзінствам сярод сяброў неславянаў, калі гаварыць пра жывых або адчуваць сябе перад памяццю тых, якія паадыходзілі?.. Жыды, татары, эстонцы, латышы, літоўцы, ніўхі, немцы, башкіры, індыйцы, таджыкі, малдаване... Усе i яшчэ, як падумаць, не ўсе, з кім мне ў меншай ці большай меры пашчасціла адчуць цяпло чалавечых узаемаадносінаў, чые імёны магу назваць i ўжо называў у напісаным, чые вобразы свецяцца ў перажытым...

* * *

Яму еорак пяты, свая сям'я, свой клопат у нялёгкі час. Сустракаемся рэдка. I вось я здалёк шчасліва ўспомніў даўняе.

Работа была пільная, я нават i зашчапіўся ў сваім «кабінеце», яшчэ не звыклы да гэтага слова.

А ён, устаўшы, як i належыцца, значна пазней, калі i сестры ў школе, i маці на кухні занятая, i тое, што «тату сёння не можна перашкаджаць»,— ён спачатку патупаў мякка каля дзвярэй, потым зашморгаў па ix нечым драўляным, а нарэшце тым нечым i застукаў.

Падыходжу, крыху раздражнёна пытаюся:

— Ну, што табе?

Адказ — упершыню такі i ў памяці — назаўсёды:

— А я хачу ў цябе жыць!..

* * *

Светлае, ціхае ранне. Іду. Справа лес, злева доўгай градою высокія кусты, заслона ад нізкага, яркага сонца, пад ёю коптур невялікага мурашніка, а потым адкрытае поле, зелістае аўсянае іржышча.

Не паспеў да яго як найбліжэй падысці, як адтуль узнялася, густа зафуркатала кароткімі крыламі ладная чародка курапатак.

Прыемны ўздрыг ад нечаканасці i думка, нібы азарэнне якое, наўздагон:

«Яны не дзікія, яны — свабодныя!..»

* * *

Палавіна верасня, a ў шэсць трыццаць, калі выйшаў да ўмывальніка пад ліпай, само ад холаду сказалася матчына:

«Не пі, не еш i з хаты не лезь!» Народнае i тут не так сабе, дарэчы, а для бадзёрасці яшчэ i складна.

* * *

«Ты мне гэта назад у зубах прынясеш!»

Злодзея так эканомна яшчэ i сабакам назваць.

* * *

Адзін з дачных суседзяў, едучы з вёскі, падвозіць мяне з малаком ад пасёлка на сваім захляпаным па лужынах легкавіку. Гаворыць, як пазаўчора дамовіўся з чалавекам выараць бульбу, а той прыязджае ўчора ажно апоўдні, ды такі п'яны, што i ў баразну яго не пусціш, пойдзе зігзагамі... (Сусед — навуковец, таму i «зігзагі», а я ўспамінаю прасцейшае: «Баразну вядзе, як бык сцыць на хаду».) Адправіў ён такога аратага, ды вось i ездзіў зноў, дагаварыўся з другім.

Выходзячы з машыны каля сваёй сядзібы, я i падзякаваў, i пажадаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З людзьмі і сам-насам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З людзьмі і сам-насам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам»

Обсуждение, отзывы о книге «З людзьмі і сам-насам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x