Севярын Квяткоўскі - Фрашкі да пляшкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Севярын Квяткоўскі - Фрашкі да пляшкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фрашкі да пляшкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фрашкі да пляшкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік “Фрашкі да пляшкі”—суплёт кароткіх гісторыяў жыцьця пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкантаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцянтаў, рабочых, таксістў, мытнікаў, памежнікаў, бізнэсоўцаў, эмігрантаў і дзяцей. Аўтар малюе карціну жыцьця беларусаў новай эпохі—эпохі Незалежнасьці. Сьмешныя па форме, фрашкі—анэкдоты жыцьця—закранаюць сур’ёзныя тэмы ўзаемадачыненьня творцы і ўлады, паўстаньня беларускай мовы як элітарнай, а не калхознай, зьяўленьня новай генэрацыі, для якой ідэя беларушчыны не лубок, а спосаб самаідэнтыфікацыі ў прасторы і часе.
“Фрашкі да пляшкі” можна чытаць як ураздроб, гэтак адным цэлым тэкстам, які можна назваць эсэ, а можна—прыгодніцкім раманам.

Фрашкі да пляшкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фрашкі да пляшкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пэўна, цяпер Уладзімер Арлоў больш зьдзіўляецца, калі ў яго просяць аўтограф па-расейску… А пасьля той вечарыны кіраўніцтва школы пачало ставіцца да маіх прыколаў сур’ёзна.

Прафэсійная беларушчына

Ад прамінулага зь пяцісотых угодкаў Скарыны часу беларуская мова сталася для мяне ня толькі знакам ці прафэсійнай неабходнасьцю, але звычайным спосабам камунікацыі.

Зрэшты, нямала людзей карыстаюцца беларускай мовай выключна дзеля бізнэсу. Каго сходу можна назваць? Дыктары БТ, “нячэсныя журналісты”, “прадажныя палітыкі”, прафэсійныя адраджэнцы… Зьміцер Бартосік апісаў у “Нашай Ніве” выпадак, сьведкам якому я быў сам. Мы пілі піва раньняй раніцай, вяртаючыся з позьняй іпрэзы, а бамжыца пачула белмову ды закрычала: “Лукашэнка памёр!” Вось гэта рэакцыя і кемлівасьць! Ясна, рэшткі піва сталіся прызам для цёткі. Перад тым я чуў кавалкі з Коласа і Куляшова ад зборшчыкаў бутэлек: такія сабе раялі ў кустах.

Але ў цэнтры Менску я заўважыў чалавека іншага гатунку. Мужчынку векам між сарака пяцьцю і шасьцюдзесяцьцю пяцьцю. Наўрад ці ён бомж у поўным сэнсе слова. Чорныя штроксы ды сьветлы шэры пінжак на ім ня тое каб сьвежыя, але ня брудныя. Сам мужчынка не сьмярдзючы, проста мае сьпіты твар. Не, не такі, што можа ілюстраваць монстра з кампутарнае гулькі. Хутчэй, цяжкі лёс беларускага інтэлігента. Завуць Валерам, Валерыкам, дзядзькам Валерам. Якія ў яго тэатральныя прыёмы!.. На маіх вачох мужчынка зарабіў на пляшку бырла (шмурдзяка, павідла, чарніла…) за дзесяць-пятнаццаць хвілінаў.

Белмова — адзін з асноўных чыньнікаў дзеі. “Дзевачка з каштанавай галавой! Дзевачка з каштанавай галавой!..” Уступ. “Вы самая красівая, замячацельная!..” У дзевяці выпадках зь дзесяці дзяўчына ўсьміхаецца ў адказ. І тады наступае галоўнае. “Жадаю вам шчасьця, каханьня, талерантнасьці, БЕЛАРУСКАСЬЦІ…” Далейшыя словы вар’ююцца, але сэнс у тым, што мужчынка атрымлівае ў руку ад пяцідзесяці да ста рублёў.

“Жадаю вам шчасьця, каханьня, талерантнасьці, БЕЛАРУСКАСЬЦІ…” — нясецца над праспэктам Скарыны на адрэзку ад вакзалу да гастраному “Цэнтральны”. Мужчынка зьвяртаецца і да параў. Але кавалеры відавочна ня б’юць “шчырага беларуса”, бо фінгалаў у яго на твары няма.

Дзядзька Валера паводзіць сябе ўпэўнена, нават крыху нахабна. Грошы ён просіць на падтрымку беларускага паэта-сябе.

Радасьць беларушчыны

Івянец, 2004 год. Фантастычнае мястэчка! Яно заўжды новае, яно заўжды дорыць радасьць беларушчыны. Пры тым, што на могілках ляжаць адныя Казікі, Юзікі, Юзэфы, Тэрэсы ды іншыя леапарды, яшчэ аніразу ня чуў польскага слова, ані ў краме, ані на рынку. У Івянцы на могілках ёсьць такія надпісы: Korczewskie — Anton Alfredowicz i Helena Romanowna…

Iwieniec — czyste miasto — красавала за польскім часам шыльда на ўезьдзе ў мястэчка. Гэта праўда. Івянец (тут і цяпер вымаўляюць на польскі манер — Івéнец) — сапраўды чыстае спарадкаванае мястэчка. Паўсюль, апрача аўтастанцыі, якая месьціцца адразу па ўезьдзе, за домам з надпісам на даху “Жыве Беларусь”, акурат перад могілкамі. Вось тут між станцыяй і могілкамі стаіць івянецкая ганьба — грамадзкая прыбіральня. Дакладней, руіны, якія можна толькі зьнесьці. Засыпаць і паставіць знак: “Капаць забаронена — гаўно!” Але прыбіральня ёсьць, і я туды зайшоў, дакладней, застыў на ўваходзе: найперш, бо далей ісьці не было як, а па-другое, ад зьдзіву. На сьцяне сярод безьлічы дробных расейскамоўных надпісаў вялікімі літарамі красавала адна беларуская фраза, напісаная без памылак: “ХАЧУ ЯБ@ЦЦА”.

Сапраўдная нацыянальная гордасьць

Што да культуры быту і любові да Радзімы, у нас любяць спасылацца на прыбалтаў. Наступная гісторыя ад Міхала Анемпадыстава — пра ягонага сябра-латыша па імені Кляўс: таго самага, чый партрэт на вокладцы “Народнага Альбому”.

Кляўс служыў у СА (не штурмавыя батальёны, а Савецкая Армія — так скарачалася на пагонах). І вось Кляўс толькі трапіў у тое войска, ідзе такі сабе навабранец: нягеглы, форма старая, памер завялікі, усё боўтаецца, выпраўкі аніякае… І раптам бачыць двух дзядоў. Чуе — а яны па-латыску гавораць! Пра што — не разабраць, але чуваць, што землякі. Дзяды ўсе ладныя: форма, выпраўка — салідныя ідуць. Кляўс набліжаецца і думае прыблізна наступнае: “А ўсёткі якія мы — латышы — клясныя, ня тое што іншыя. Так, мы крутыя, выглядаем лепш за ўсіх, і ўсё ў нас лепш за рускіх ды ўсялякіх іншых. Таак, мы — латышы!”

Ажно дзяды побач. Яны мяркуюць, што наўкола ніхто па-латыску не разумее, і голасна выказваюцца на адрас Кляўса: “Глядзі, глядзі, фу, чмо якое шкандыбае…”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Фрашкі да пляшкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Фрашкі да пляшкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Фрашкі да пляшкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Фрашкі да пляшкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x