Ганна Севярынец - Дзень Святого Патрыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Ганна Севярынец - Дзень Святого Патрыка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзень Святого Патрыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзень Святого Патрыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові – да мужчыны, да літаратуры, да краіны – якая, на жаль, не можа скончыцца добра.

Дзень Святого Патрыка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзень Святого Патрыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ганна Севярынец

Дзень Святого Патрыка

Жыццё працягваецца. Смерці няма.

© Севярынец Г. К., 2017

© ТАА «Выдавецтва «Регистр», 2017

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2017

1

– Такім чынам, Камісія ўхваляе рашэнне аб тым, каб прызнаць яе мёртвай.

Старшыня ледзь чутна паляпаў алоўкам па паперчыне, у такт алоўку загрукалі ножкі крэслаў, зашумела грамада, Камісія разыходзілася па кабінетах.

Марына падышла да старшыні. Яна, безумоўна, ведала, што забіраць паперы трэба будзе праз тыдзень у дэпартаменце канчатковых рашэнняў, але ж непісаны пратакол Камісіі абавязваў эксперта падысці да старшыні. Напэўна, гэта было правільна: абое толькі што здзейснілі забойства, і яно нейкім чынам звязвала іх нібы, саўдзельнікаў.

Шкляная сцяна за спіной старшыні струменіла вечаровым сонцам. Там дыхаў акіян, унізе шамацелі лісцямі пальмы. Па срэбных хвалях імчалі белыя яхты.

Старшыня падаўся насустрач Марыне.

– Разумею вашыя пачуцці, спадарыня Дамейка, але ж вы, як навукоўца, не маглі іначай.

– Не хвалюйцеся, Рычард, я не з чуллівых. Усё добра. Калі мне будзе выдзелена памяшканне, у якім я змагу цяпер яе захоўваць?

– Заўтра, Марына. Заўтра дамо ключы. Дзявяты паверх, левае крыло. Дваццаць пяць стэлажоў па чатыры метры ў вышыню. У дванаццаць разоў болей за палабскую.

– О, дзякуй! Пра гэта няможна было і марыць.

– Мне яна падабалася. Няхай ёй вольна дыхаецца хаця б пасля смерці.

– Добра, заўтра я забяру ключы.

– Так, і пачынайце працэс. Цяпер у вас працы – на гады. Марына паціснула сухую далонь старшыні моўнай Камісіі Міжнароднай Лінгвістычнай Калегіі і пайшла да ліфта.

У гэтым корпусе, новым, трыццаціпавярховым, толькі-толькі адбудаваным для Калегіі, з прасторнымі канферэнц-заламі, архівамі, працоўнымі кабінетамі, лабараторыямі, было надта ж утульна. У тым памяшканні, якое цяпер, пасля рашэння Камісіі, адводзілася ёй і яе, цяпер ужо афіцыйна мёртвай, мове, – дзявяты паверх, левае крыло, дваццаць пяць стэлажоў для кніг і дакументаў, кабінет, пакой для адпачынку – стаяла нават шыкоўная канапа, і Марына дакладна ведала, што на той канапе будзе час ад часу і начаваць. Бо працу сваю яна любіла, а болей любіць не было асабліва каго ці што – ані сям’і, ані дзяцей, ані нават якой коткі. Ідэальны варыянт жанчыны-навукоўцы.

Ліфт спыніўся. Марына выйшла праз хол да акіяна. Так, трэба прагуляцца. Не кожны дзень ты прымаеш такія рашэнні.

Канешне, не Марына, дык нехта іншы – афіцыйнае прызнанне чарговай мёртвай мовай мовы беларускай даўно наспела. Апошні інтэрнэт-рэсурс, які выкарыстоўваў сярод іншых моў і беларускую, скончыў працу дванаццаць год таму, час ад часу нейкія тэксты яшчэ перадрукоўваліся туды-сюды па сеціве, але ж у асноўным дзеля «парагатаць», як называлася гэта на форумах. Напэўна, недзе па свеце яшчэ насіла таго-сяго з апошніх, хто памятаў, дзе пішацца, а дзе не пішацца «у нескладовае». Канешне ж, насіла, яна спадзявалася, што насіла, ды яна і сама вольна і размаўляла, і пісала, і чытала, не ў паўсядзённым жыцці, а толькі па навуковых патрэбах, але сёння МЛК не чакае стагоддзямі: мова выйшла з ужытку – мова павінна памерці. Газет няма, часопісаў няма, справаводства няма, адукацыі няма, апошняя кніжка была надрукавана дваццаць два гады таму і не прадалася зусім – усе пяцьдзясят асобнічкаў зараз чакаюць свайго месца на стэлажах. Канешне, усе пяцьдзясят не паставім, але ж адзін – абавязкова. Апошняя кніжка, пасля якой мова памерла.

Зараз, безумоўна, пачнецца самае цікавае – для яе, для Марыны. Мову трэба будзе кансерваваць. Падручнікі, нарматыўныя зборнікі, літаратуру, публіцыстыку, кіно, запісы спектакляў, нейкія асобныя дакументальныя стужкі – усё, што назапашана і не запатрабавана сучаснасцю, перагледзець, ацаніць, выбраць і самае каштоўнае захаваць. Так зараз робяць з кожнай мовай, а гэта тры мовы ў год. І перспектывы ёсць: беларуская зойме дзявяты паверх, а памяшканняў падрыхтавана – да трыццатага. Але ж цяпер Марыне было ўжо зусім нецікава, што будзе потым. Яна нават адчула, як па нагах нібы забегалі кіпцюрастыя вожыкі: так захацелася хутчэй узяцца за кансервацыю. Не, не таму, што забіла – і хаваць. Таму, што ўжо нарэшце тое, што яна любіла, будзе такім і толькі такім, якім яна яго бачыць. Спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.

Для яе мова не была роднай – яна наогул мала для каго была сапраўды роднай. Сказаць па праўдзе, Марыне нават цяжка было ўявіць сабе тых беларусаў ХХІ стагоддзя, ля калыскі якіх маці вырашала звычайныя паўсядзённыя пытанні па-беларуску. Існавалі, канешне, нейкія інтэлектуальныя беларускамоўныя сем’і, купкі, гурткі – ну дык і лаціна колькі яшчэ жыла, нягледзячы на тое, што памерла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзень Святого Патрыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзень Святого Патрыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзень Святого Патрыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзень Святого Патрыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x