Ганна Севярынец - Дзень Святого Патрыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Ганна Севярынец - Дзень Святого Патрыка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзень Святого Патрыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзень Святого Патрыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові – да мужчыны, да літаратуры, да краіны – якая, на жаль, не можа скончыцца добра.

Дзень Святого Патрыка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзень Святого Патрыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ну, Наста, а зараз паглядзім, як ты памятаеш знакі прыпынку! Наста змрочна нахілілася над сшыткам.

– Запісвай! Э-э-э… Э-э-э…

На практыцы, якую Марына праходзіла на другім курсе, яна прызвычаілася прыклады для разбору прыдумваць адразу, арыентуючыся на ход урока і патрэбы вучняў. Гэтыя яе рускія прыклады заўсёды былі цікавымі, вясёлымі і актуальнымі для аўдыторыі. Але ж у выпадку з беларускай мовай яна забылася, што зараз ёй банальна не хопіць слоўнікавага запасу!

– Э-э-э… Запісвай, Настачка…

Наста амаль дзяўбнула носам сшытак… Марына ліхаманкава перабірала пяць нейкіх выпадковых беларускіх слоў, якія няўцямна шапацелі ў галаве, як асеннія лісты на чыстых мінскіх вуліцах…

– Э-э-э… Пішы!

Дамейка зрабіла апошнія высілкі, напружылася, заплюшчыла вочы і выдала:

– Нечаканае «хэндэ-хох» прымусіла партызана выйсці з-за кустоў!

Наста падняла на яе вочы. У іх стаялі слёзы. Туманы рыхтаваліся праліцца дажджом.

– Пішы, Настачка! Нечаканае… хэндэ-хох… прымусіла… Дарэчы, «прымусіла» – якая часціна мовы?

Наста навалілася на стол і прастагнала:

Глагол ?

Колькі раз Сямёнаў рагатаў да колікаў, калі чуў гэты аповед! Карацей, спачатку Марына мэкала і пэкала, лупіла на трасянцы, потым у адзін момант у галаве нешта пераключылася, яна пачала бачыць беларускамоўныя сны – і стала лягчэй. Потым неяк само сабой пайшло: яна нават не заўважыла, як стала карыстацца мовай у краме, на прыпынках, у паліклініцы, часам пераходзячы на рускую, змешвала мовы ў сяброўскіх размовах, якіх станавілася ўсё менш і менш – людзі працавалі, стваралі сем’і, нараджалі дзяцей, жылі нейкім сваім жыццём, у якім Марыне не было месца, ды яна і не шукала яго, занурыўшыся ў кватэрку-маламерку са сваім неўтаймаваным Сямёнавым.

Такім чынам, да другога агульнага з Багданам Дня Святога Патрыка Марына падыходзіла ўжо той самай надзейна зачыненай ад знешняга свету, непахіснай і ўраўнаважанай Дамейкай, якая праз дваццаць год будзе сядзець у шыкоўным офісе на беразе акіяна і цвёрдым голасам канстатаваць: «Яна памерла».

Цяпер Сямёнаў бязвылазна жыў у Марыны некалькі тыдняў. Не піў, чытаў запойна Барадуліна, нешта канспектаваў, рыфмаваў, яны вялі культуралагічныя размовы, гатавалі шыкоўныя вячэры на дваіх, прагульваліся па няўтульным, але абжытым праспекце Жукоўскага, куплялі на Чэрвенскім нейкае таннае печыва, якое надта ж любілі абое, і бавілі час у звыклым, знаёмым і ад таго асабліва пяшчотным каханні. Ён чамусьці забіў на ўніверсітэт, аргументуючы тым, што да першых залікаў было яшчэ як да поўні пешшу, і ўгнездаваўся ў зацішнай і схоўнай кватэрцы побач з Марай. Часам, канешне, Марыне падавалася, што гэта – следства ягонай стомы ад безграшовага і шалапутнага студэнцкага жыцця, бо на Ляўкова заўсёды кармілі, бавілі інтэлектуальнымі размовамі і дазвалялі яшчэ сёе-тое з жыццёвых прыемнасцяў, але ж ёй было добра з ім, а яму, відавочна, добра побач з ёю.

Гэта потым ужо Марына ўспомніла, што Сямёнаў раз-пораз адрываўся ад сваіх папер і неяк незвычайна, сур’ёзна і нібы з дакорам глядзеў на яе. Але ж у Дамейкі не было звычкі расшыфроўваць кожны позірк Сямёнава.

– Вось ірландцы, напрыклад… – яны ішлі пешшу да Дома прафсаюзаў, было вільготна і нават мокра, але ж адчувалася вясна. – Яны ж амаль як мы. Колькі з іх карыстаюцца сваім гэльскім? Пяцьдзясят тысяч? І тыя – вяскоўцы? Ну, эліта яшчэ. Самыя вядомыя ў свеце – англамоўныя Свіфт, Шоу, Уайльд, Джойс. А ірландская культура – ёсць, і яе ведаюць у свеце, і шануюць, і Патрыка ірландскага мы ведаем лепей за сваю Ефрасінню. Дзе ў нас Дзень Святой Ефрасінні? Хіба што ў святцах. Дзе ірландскія дзеці, якія ў яе гонар танчаць у якіх-небудзь іншых сталіцах? Ці нават у нашай сталіцы? Дык, мо, справа не ў мове?

– Слухай, ну што ты так спрашчаеш. Ну бывае, што на мове не размаўляюць – па розных прычынах, але ж нацыя існуе, толькі калі мова ёсць. Няхай сабе ў карыстанні элітай – ну дык а хто культуру робіць? Эліта ж. Астатняе быдла і так, і гэтак – гумус для эліты.

– Я не пра тое, хаця адносна быдла ты не маеш рацыі. Я пра тое, чаму ірландцы таксама губляюць мову, але ж не губляюць культуры, а мы бачым паратунак культуры менавіта ў мове. Вунь у той жа Ірландыі адзін з дыялектаў ужо афіцыйна мёртвы, і як гэта паўплывала на сусветны імідж ірландскай культуры? Ніяк. Я ўпэўнена, што палова сённяшняй залы ведаць не ведае пра ірландскую мову наогул і лічыць, што ў Дубліне размаўляюць паангельску. Там так і размаўляюць. Пяцьдзясят тысяч тых, хто паўсядзённа карыстаецца ірландскай, і яшчэ менш тых, хто размаўляе на ёй змалку. І нічога. Мо, і нам не варта біцца?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзень Святого Патрыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзень Святого Патрыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзень Святого Патрыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзень Святого Патрыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x