Ганна Севярынец - Дзень Святого Патрыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Ганна Севярынец - Дзень Святого Патрыка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзень Святого Патрыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзень Святого Патрыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові – да мужчыны, да літаратуры, да краіны – якая, на жаль, не можа скончыцца добра.

Дзень Святого Патрыка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзень Святого Патрыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Дык яны ж б’юцца, – раздражнёна буркнуў Сямёнаў.

– І навошта?

– Слухай, Мара. Ты, Мара, нічога пра Ірландыю не ведаеш. Чытала дзве старонкі пра іх літаратуру і адну – пра мову. І бярэшся разважаць. Ты і пра нас нічога не ведаеш. Сваю аспіранцкую лухту толькі. Перш чым рабіць нейкія высновы, трэба пацікавіцца: а як, а чаму, а што, а дзе? А ты прывыкла: хватанула там слоўца, там два – і прамаўляеш. Я не буду зараз спрачацца з табой. Мы не роўныя.

– Ты вышэй.

– Я вышэй.

Марына змоўкла. Яны ішлі, узяўшыся за рукі, знешне нічога быццам не змянілася. Але да самага Дома прафсаюзаў дайшлі моўчкі. І тут звычайная ўпэўненасць Дамейкі ў тым, што Сямёнаў нікуды не дзенецца, змянілася на такую ж упэўненасць у тым, што больш яна яго не пабачыць.

Марына ведала, што так бывае. Без аніякай прычыны. Пасярод звычайнай гутаркі. І канец. Менавіта так у яе чамусьці было заўсёды. Ні апошняга скандалу, ні размовы, ні якой значнай прычыны. Проста раз – і няма. Так сышоў Міцяй, неблагі хлопец, з якім яны сустракаліся на другім курсе, так знік Дэн, доўгавалосы прыгажун з геафака, з якім нават жылі з год у ягоным вечна пустым пакоі суседняга інтэрната. Па яе ўспамінах, так знік і бацька: проста ўнутраная чаша цярпення яго перапоўнілася – і ён сышоў, звыкла трымаючы ў берагах тое, што перапаўняла. Сышоў ледзь не на пальчыках, ціха, моўчкі, каб не парасплюхваць. Што адбылося паміж маткай і бацькам, яна не ведала, як і не ведала, што стане апошняй кропляй для Сямёнава і што наогул з Марынінай існасці будзе ліцца ў гэтую небяспечную чашу.

«Хутчэй за ўсё, – думала Мара, – усе мужчыны свету так сыходзілі б ад сваіх жанчын, калі б жанчыны ім дазвалялі, бо ўсе гэтыя развітальныя сваркі і высвятленне адносінаў заўсёды былі жаночай ініцыятывай. А няма ініцыятывы – ну і дзякуй богу».

Яна сядзела ў зале, паступова напаўняючыся холадам прадчування, які ішоў аднекуль знізу, з прамоклых ног. Спярша занылі пальцы, потым – каленкі, потым непрыемна спусцела і закруціла ў жываце, дайшло да сэрца. Паднялося вышэй і стала камяком у горле. Сямёнаў сядзеў побач, як звычайна, падскокваў, круціўся, нешта мармытаў сабе пад нос, азіраўся навокал, але калі раней ён рабіў гэта праз неўтаймаваны тэмперамент, зараз, адчувала Мара, ён проста ледзь трываў побач з ёй. Нешта раскручвалася ў ягонай галаве, нейкая спружына раздражнення і незадавальнення, і чым шчыльней яна наматвала кругі, тым больш няўтульна было Сямёнаву.

Дзеці скакалі па сцэне, уздымаючы галенастыя ногі, у салісткі былі бачныя чорныя карані з-пад рудых валасоў, пафарбаваных, відаць, хной, бо ці можна дзецям сапраўдную фарбу? Адзін з балонікаў лопнуў, і Марына падумала: «Цьфу, як сімвалічна».

Яны выйшлі на вуліцу.

– Ну, бывай, Мара. Я сёння ў інтэрнат. Бяры таксоўку. Праважаць не буду – не паспею, зачыняць дзверы, сёння дзяжурыць Піначэт, ты ж памятаеш, яна не пускае.

– А як наконт паслязаўтра на Чэрвенскі? Мы ж збіраліся за джынсамі табе, у мяне ж стыпендыя…

Колькі гадоў пасля Дамейка гатовая была адкусіць сабе язык за гэтую няшчасную, ганебную, вартую жалю і відавочную спробу шантажу!

Сямёнаў перасмыкнуўся.

– Не, буду заняты, ледзі. Лепей на гэтыя грошы зайдзі ў «Мілавіцу». А то ты са мной неяк пазнасілася.

Гэтай фразы Дамейка не магла дараваць Сямёнаву шмат гадоў. Ды што там – яна і сёння не магла яму дараваць менавіта яе. Усё даравала, акрамя «Мілавіцы».

Яна ішла дамоў адна, па пустым, сырым праспекце, і любімыя ГУМ, «Лакамка» і Цэнтральная кнігарня глядзелі на яе вільготнымі ад бясконцай спагады вачыма. У Мінску чамусьці занадта рана спыняецца жыццё праспекта, і няма больш прыдатнага месца, каб адчуць сваю татальную адзіноту халоднай сакавіцкай ноччу, чым адрэзак шляху ад Кастрычніцкай да паштамта. На праспекце Скарыны і думалася па-скарынаўску: «Звяры, што блукаюць у пушчы, ад нараджэння ведаюць сховы свае, птушкі, што лётаюць у паветры, помняць гнёзды свае, рыбы, што плаваюць у моры і ў рэках, чуюць віры свае, пчолы бароняць вуллі свае» – і толькі людзі часам валакуцца пустым праспектам без усялякага жадання вяртацца ў раскіданае гняздо.

«Заўтра прылятуць буслы, – чамусьці падумалася тады Дамейцы. – Заўтра прылятуць буслы. Я ім усё раскажу».

* * *

З буськамі я знаёмая даволі блізка. У маім жыцці іх было даволі багата.

Першае, што я пра іх памятаю, – мы стаім ля вішні, задраўшы галовы да неба, і крычым што ёсць моцы: «Бусел, бусел, кінь калоду на харошую пагоду!» Па праўдзе, надвор’е і так не крыўдзіць, чэрвень, спёка, нават Днепр цёплы, па пяску хадзіць немагчыма, але ж калі, пабачыўшы буську, не крыкнуць наконт калоды – ён можа падумаць, што мы яго не заўважылі, а гэта тое самае, што не павітацца з цёткай Маняй, калі яна заходзіць да нас у хату. Катастрофа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзень Святого Патрыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзень Святого Патрыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзень Святого Патрыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзень Святого Патрыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x