Ганна Севярынец - Дзень Святого Патрыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Ганна Севярынец - Дзень Святого Патрыка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзень Святого Патрыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзень Святого Патрыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові – да мужчыны, да літаратуры, да краіны – якая, на жаль, не можа скончыцца добра.

Дзень Святого Патрыка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзень Святого Патрыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэты Сямёнаў усё ж такі быў нейкі ненармальны. Навошта Дамейка з ім звязалася, ніхто не разумеў. Але амаль усе зайздросцілі: не зважаючы ні на што, абодва выглядалі надзвычай ашчасліўленымі адно адным. Насуперак усяму: шалёны тэмперамент Багдана быў, на думку сябровак, невыносным. Сварыліся Дамейка з Сямёнавым па тры разы на тыдзень, і кожны раз як апошні: ён мог выскачыць з таксоўкі наўпрост на хаду, мог сысці ў ноч без капейчыны ў кішэні і без надзеі на грамадскі транспарт, мог знікнуць на тры дні, адключыўшы тэлефон – карацей, гора. Дамейка, канешне, на факультэт не бегала і пары не цікавала, але ж перажывала. Не праз тое, што не вернецца – яна была ўпэўненая, што вернецца, а праз тое, каб не зламаў дзе гэты бэйбус сваёй галавы. Ён вяртаўся заўсёды не пазней трэцяга дня, з вінаватым выглядам, якім-ніякім букецікам і абяцаннем мыць посуд бліжэйшы тыдзень і зранку, і ўвечары. І мыў, прынамсі, у першы дзень – дакладна. У гэтыя дні да новай сваркі Сямёнава можна было прыкладаць да раны, любой, нават гнойнай, і яна б гаілася, зажывала, пакрывалася найноўшай шыкоўнай скурай. Аднойчы, у тое самае паслявыпускное лета, пабачылі, як Сямёнаў выкладаў на пляжным пяску каменьчыкамі «Марыначка каханая назаўсёды», і ўсе дзяўчаты, якія былі сведкамі гэтага надта рамантычнага ўчынку, разам падумалі: усё можна дараваць за такі надпіс, літаральна ўсё.

Карацей кажучы, лічылася, што яны жывуць разам, але два— тры дні з сямі Марына снедала і вячэрала ў адзіноце з прычыны буйнага тэмпераменту і дрэннага характару бойфрэнда. І яшчэ два Сямёнаў недзе бухаў, як гэта і належыць студэнту другога курса філалагічнага факультэта. Зразумела, Дамейка з ім не хадзіла: па-першае, што рабіць у кампаніі нецвярозых малалетак аспірантцы першага года навучання, а па-другое, ёй не падабаўся п’яны Сямёнаў.

Ніхто ніколі не верыў Дамейцы, што яна не перажывае, не злуецца, не крыўдуе. Але знешне так і было: яна не перажывала, не злавалася і не крыўдавала. Якраз гэтай парой яна – цалкам вытлумачальна – захапілася беларушчынай, паступіла ў аспірантуру на кафедру беларускай літаратуры, хоць пяць год да гэтага займалася рускай, яе там падхапілі пад белы ручанькі і пачалі люляць і выпешчваць, бо гадоў з пяць ужо ніхто ў беларускамоўную навуку не ішоў.

Першыя два гады сваёй беларускамоўнай навукі Марына потым заўсёды ўспамінала як найшчаслівейшыя ў жыцці. Адчуванне таго, што да твайго прадмета можна наўпрост, зараз, без аніякіх перашкод дакрануцца рукой, павітацца на вуліцы, пабачыць у чарзе ў краме ці спаткаць у кнігарні, для яе, рускамоўнай філалагіні, было падарункам. На сваёй першай кафедры яна займалася рускім пісьменнікам першай эміграцыі. Асецін Гайта Газданаў, які нарадзіўся і вырас у Пецярбургу, прыйшоў у літаратуру ў Парыжы, а потым працаваў у Мюнхене, быў для яе нейкай навуковай умоўнасцю. Колькі яна пералапаціла літаратуры, каб адчуць у ім ці ў яго раманах нешта асаблівае, нешта сваё, з чым хацелася б дняваць і начаваць у бібліятэках і за камп’ютарам… Але ж нічога не знаходзілася, і яна адчувала, што дарэмна марнуе час. Другаснасць яе асабістага літаратуразнаўства, гідрапоніка яе назіранняў і высноў мучылі яе нават у снах. Што яна ведала пра Гайта Газданава? Толькі тое, што распавёў, знайшоў, падгледзеў нехта іншы.

А тут яна магла бачыць усю літаратуру на свае вочы. Трэба – значыцца, сесці на маршрутку і апынуцца ў Ігумене, прайсціся па вуліцах дзяцінства Марыі Мякоты. Трэба – узяць курс на Мядзел і, не даехаўшы да Пастаў, збочыць у Агароднікі Дубоўкі, а едучы назад, завітаць у Сваткі Максіма Танка. Крок налева – архіў, крок направа – бібліятэка. Сядзі, пішы. І жніво было – багатае, і жняцоў – не ставала, як казаў Міхась Скобла, і жаць было прывольна і шчасна, бо ніхто не перашкаджаў. Не вельмі цікавіліся, праўда, але ж Дамейка той чужой цікавасці і не прагла.

Гэта было занадта цікавае і напружанае ўнутранае жыццё, каб засяроджвацца на Сямёнавым. Так тлумачыла Марына, адказваючы на прамыя і бессаромныя пытанні сябровак. Але што там было на самой справе – не ведаў ніхто. Дамейка была сапраўднай «ціхушніцай», зачыненай на ўсе замкі ўсімі магчымымі ключамі.

Дарэчы, было зразумела, што пабудаваць сям’ю не атрымаецца. Па-першае, Сямёнаву было дзевятнаццаць, а Марыне – дваццаць два. Яму зарана, ёй жа ўжо хацелася б. А, па-другое, з такімі сем’і не ствараюць, гэта Марына ведала па ўласнай маці. Мяркуючы па ўсім, менавіта такім быў яе бацька, якога яна памятала чалавекам-святам і які аднойчы, калі Дамейка вучылася ў шостым класе, проста знік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзень Святого Патрыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзень Святого Патрыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзень Святого Патрыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзень Святого Патрыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x