Севярын Квяткоўскі - Фрашкі да пляшкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Севярын Квяткоўскі - Фрашкі да пляшкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фрашкі да пляшкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фрашкі да пляшкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік “Фрашкі да пляшкі”—суплёт кароткіх гісторыяў жыцьця пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкантаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцянтаў, рабочых, таксістў, мытнікаў, памежнікаў, бізнэсоўцаў, эмігрантаў і дзяцей. Аўтар малюе карціну жыцьця беларусаў новай эпохі—эпохі Незалежнасьці. Сьмешныя па форме, фрашкі—анэкдоты жыцьця—закранаюць сур’ёзныя тэмы ўзаемадачыненьня творцы і ўлады, паўстаньня беларускай мовы як элітарнай, а не калхознай, зьяўленьня новай генэрацыі, для якой ідэя беларушчыны не лубок, а спосаб самаідэнтыфікацыі ў прасторы і часе.
“Фрашкі да пляшкі” можна чытаць як ураздроб, гэтак адным цэлым тэкстам, які можна назваць эсэ, а можна—прыгодніцкім раманам.

Фрашкі да пляшкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фрашкі да пляшкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Колькі беларусаў, столькі беларускіх моваў. Ведаю ў Менску Сержука, які распрацоўвае “свэйную” мову паводле прынцыпу абынепадобнадарасейскай. У Сержуковым лексыконе няма “фотаапарата”, а ёсьць, напрыклад, “сьвятларыс”. Гэтаксама няма “магнітафонаў”, “электрычнасьці”, “бэнзіну”, “батарэек”… Сяржук, відавочна, унікум. Што да большасьці, ужо растуць новыя, натуральным чынам беларускамоўныя дзеткі, а іхныя бацькі так і блытаюцца між “верталётам” і “гелікоптэрам”, “хакеем” і “гакеем”, “Вітабскам” і “Віцебскам”, “Палестынай” і “Палясьцінай”. Часьцяком праскокваюць знаёмыя зь дзяцінства “вілка”, “табурэтка”, “стул”… “Дыван” блытаецца з “канапай”, а “фатэль” з “крэслам”. Але калі заходзіць пра філязофскія спрэчкі, сытуацыя зьмяняецца. Паспрабуй адразу перакласьці на расейскую “рэчаіснасьць”!..

Паза працай, домам і сяброўскім колам беларуская мова дагэтуль застаецца палітыкай. Хочам мы таго ці не. Сыходзіць пакаленьне натуральных носьбітаў мовы: бабулі й дзядулі. Тыя бабулі й дзядулі, якія гаварылі “папросту”, “па-тутэйшаму”, якія галасавалі за тых палітыкаў, якія ня хочуць нават згадваць пра беларушчыну як такую. Але застаемся мы, новыя беларусы. Усё часьцей мне ў часе вулічных апытаньняў маладыя людзі адказваюць па-беларуску. Гэта ня значыць, што яны й у паўсядзённым жыцьці карыстаюцца беларускай мовай. Але калегі-журналісты, слухаючы маё вулічнае апытаньне, ужо перасталі жартаваць: “Ты што, пад філфакам стаяў?”

Мова ў Менску

Мала таго, што я авалодаў літаратурнай мовай, дык я пераняў ад Лявона Вольскага ды іншых “музыканцікаў дарагіх” інцелягенцкую трасянку, такі наваствораны сьцёб-слэнг. І вось, аднойчы на мосьце празь Сьвіслач на праспэкце Скарыны я пачуў сабе ў сьпіну: “Молодой человек, вы очень неправильно говорите по-белорусски” . Жанчынка сярэдніх гадоў зрабіла заўвагу. Цяпер на літаратурную вэрсію мовы часьцей пачуеш: “Як вы хораша гаворыце па-беларуску” ды хіба “А зачем вы говорите по-белорусски?” .

А ў 1990-х публіка яшчэ нэрвавалася. Прыяцель Альгерд Н. распавёў, як нават быў вымушаны ў трамваі даць у пысу грамадзяніну, які наяжджаў на мову і “не хацеў супакойвацца”. Альгерд распавёў, што грамадзянін зь віскатам упаў на падлогу трамвая, а публіка была задаволеная. Мая гісторыя адбылася ў тралейбусе. Без мардабою, але зь фіналам, які мяне агаломшыў.

Годзіку ў 1999м сеў я ля цырку ў тралейбус, каб пад’ехаць адзін прыпынак да пляцу Перамогі. Дакладней, ушчаміўся. Сьледам ушчаміўся калдыр. Побач быў прышчэмлены дзядзька з інтэлігенцкай бародкай. Дзядзька запытаўся ў калдыра: “Прабачце, вы выходзіце на наступным?” Калдыр узьвіўся, маўляў, “ты што, по-русски не умееш? Да вы достали со своей мовай. Да нету такого языка, попридумывали, мля…” Я пачакаў, інцелягент патупіў вочы і маўчыць. А калдыр працягвае. Тады я кажу, маўляў, “заткні пасьць, яшчэ слова скажаш, вылеціш з тралейбуса разам зь дзьвярыма”. І народ маўчыць, слухае. Зрэшты, прыпынак кароткі. Высыпалі мы з тралейбуса, як гарохі, і…

Якія вэрсіі? Ну, ясна, калдыр адразу кінуўся — налева. А інцелягент? Я меркаваў, што хоць бы “дзякуй” скажа за падтрымку… Ламануўся направа, як заяц.

А ў правінцыі твая беларуская мова надае падвойнае сталічнасьці! Едзем з прыяцелямі мікрааўтобусам на бераг рэчкі Аўсянкі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Адтуль пачнецца нашая вандроўка на байдарках у бок расейскае мяжы. У Гарадку спыняем мясцовага хлопца, каб даведацца дарогі. Хлопец тлумачыць і пытаецца: “А вы што, из Минска?” — “Так, а як здагадаўся?” — “Хорошо по-белорусски говорите”.

Чым далей, тым усё меней трапляецца адмоўная рэакцыя на беларускую мову, кашталту: “А, пазьнякоўцы-нацыяналісты!” — часьцей даводзіцца чуць: “Вой, як хораша гаворыце!” У кожным выпадку, твая беларуская гаворка заўважная, ты вылучаесься з шэрага натоўпу. Калі ўвесь час — гэта стамляльна. Я не раблю з мовы чын. І за сабой, і за сваімі знаёмымі заўважаю, што часьцяком проста тыцкаю пальцам у патрэбную ў краме рэч. Без “калі ласка” і “дзякуй”. А вось расейскамоўная бармэнка кавярні “Тэатральны разьезд” паслугоўваецца толькі беларускімі “калі ласка” і “дзякуй”.

Сіла мовы-1

Вольга Гардзейчык распавядае:

“У 1990-х заходзім неяк зь сябрам у кавярню “Тэатральная” на каву. Па-турэцку там каву добрую рабілі (а мо й цяпер яшчэ робяць). Падыходзіць нашая чарга, і сябар кажа да бармэнкі:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Фрашкі да пляшкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Фрашкі да пляшкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Фрашкі да пляшкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Фрашкі да пляшкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x