Севярын Квяткоўскі - Фрашкі да пляшкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Севярын Квяткоўскі - Фрашкі да пляшкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фрашкі да пляшкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фрашкі да пляшкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік “Фрашкі да пляшкі”—суплёт кароткіх гісторыяў жыцьця пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкантаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцянтаў, рабочых, таксістў, мытнікаў, памежнікаў, бізнэсоўцаў, эмігрантаў і дзяцей. Аўтар малюе карціну жыцьця беларусаў новай эпохі—эпохі Незалежнасьці. Сьмешныя па форме, фрашкі—анэкдоты жыцьця—закранаюць сур’ёзныя тэмы ўзаемадачыненьня творцы і ўлады, паўстаньня беларускай мовы як элітарнай, а не калхознай, зьяўленьня новай генэрацыі, для якой ідэя беларушчыны не лубок, а спосаб самаідэнтыфікацыі ў прасторы і часе.
“Фрашкі да пляшкі” можна чытаць як ураздроб, гэтак адным цэлым тэкстам, які можна назваць эсэ, а можна—прыгодніцкім раманам.

Фрашкі да пляшкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фрашкі да пляшкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На пятым замаўляльніку кавы маладая прадавачка ў гiстэрыцы адскоквае ад касы. Праз хвiлiну з кута даносяцца словы, якiмi яна скардзiцца каляжанцы: “А он и спрашивает, вы что, беженка?..”

А “бежанку” замяніла каляжанка, якая цудоўна разумела “каву”, “гарбату”, усьміхалася і казала ўсім “калі ласка”.

Адамовіч і мянты

Пасьля “дня без прэзыдэнта” — 21 ліпеня 1999-га, калі адбыліся чарговыя выбары, — людзей, што ішлі з акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, хапалі міліцыянты.

Славамiр Адамовiч пакiнуў Кастрычнiцкi пляц у кумпанiі прыяцеляў-журналiстаў. Хапун хапуном, але ж не хацелася праводзіць лішнія суткі жыцьця за кратамі ці плаціць штраф. Кумпанiя адразу ж скiравалася ў краму, набыла пару пляшак гарэлкi i пачала расьпiцiе проста ў цэнтры, у сквэрыку на вулiцы Ленiна. Ясная рэч, мiлiцыя ў той дзень такiх парушальнiкаў не затрымлівала. Мы замаскiравалiся.

Мiнуў вечар, прыйшла ноч, затрыманыя “палiтычныя” сядзелi ў пастарунках, колькасьць мiлiцыi, прынамсi вонкава, нармалiзавалася, а кумпанiя ўсё сядзела на лавах, усё працягвала маскiравацца. Балазе, было пра што пагутарыць. Праз сквэр праходзiў патруль з двух мiлiцыянтаў узростам гадоў па дваццаць з хвосьцiкам. Мiнаючы кумпанiю, адзiн другому фыркнуў, маўляў, знайшлiся офигевшие — пабеларуску размаўляюць. На што Адамовiч голасна адфыркнуў, што будуць розныя засранцы камэнтары ўстаўляць. Засранцы пакрыўдзiлiся на тое, што iх назвалi засранцамi, i затрымалi Славамiра за оскорбление при исполнении.

Было гадзiны дзьве ночы. Кумпанiя пад канвоем рушыла праз пусты ўжо Кастрычнiцкi пляц. Раптам Славамiр спынiўся i завёў гутарку зь мiлiцыянтамi. Вядома, Славамiра Адамовiча можна чытаць, можна чуць, але найлепш БАЧЫЦЬ Адамовiчавы экшн. Жэстыкуляцыя, усе дзялы. Прыязная задушэўная iнтанацыя i жалезная — на ўвесь твар — усьмешка. “Баец, зь якога году служыш?” — “Я вам не боец” . — “Як? Мужык, i не баец?!.” Мiлiцыянты разгубiлiся, а Адамовiч працягваў пантавацца. Сяржанты сабралi рэшткi рашучасьцi i загадалi рушыць далей. I тут зь цемры выкацiўся зусім маленькi — ніжэй за Адамовіча — кругленькi капiтан мiлiцыi. Яшчэ крокаў за пятнаццаць ён працягнуў у вiтальным жэсьце рукi i расплыўся ва ўсьмешцы: “Оо, спадар Алесь… Прабачце, спадар Славамiр Адамовiч”. Рукi затрыманага i афiцэра сышлiся ў моцным поцiску. “Як пажываеце, спадар Славамiр?” Як любы артыст, Адамовiч быў прыемна зьдзiўлены тым, што яго “пазналi на вулiцы”: “Ды добра пажываю, вось праблемы невялiкiя, праўда”. “Он меня оскорбил” . — “Ня можа быць… Товарищ сержант, может, отпустите спадара Адамовiча?” Сяржант катэгарычна адмовiўся, але афiцэр яго адвёў пад лакаток убок. Яны размаўлялi досыць доўга, хвiлiнаў сем-восем. Сяржант вярнуўся i аддаў дакумэнты са словамi “благодарите офицера” . “Не, баец, гэта ты дзяч — у старэйшых трэба вучыцца”, — адказаў Славамiр Адамовiч, i кумпанiя вярнулася працягваць сваю бяседу.

Прыбіральны разьезд

У 1995 годзе адбылася першая вулічная акцыя, якую разагнаў АМОН. Пратэст быў скіраваны супраць зьмены дзяржаўнай сымболікі і пэрсанальных дзеяньняў тагачаснага прэзыдэнцкага заўхоза Івана Ціцянкова, які дэманстратыўна перад тэлекамэрай падраў бел-чырвона-белы сьцяг. А адзін з удзельнікаў стаўся адным зь першых палітзьняволеных і пазьней палітэмігрантаў: Андрэй Рамашэўскі, віцэ-прэзыдэнт Партыі аматараў піва (ПАП). Андрэя, вядомага па мянушцы Борман, пасадзілі на Валадарку пазьней — у 1996м. Але інкрымінавалі яму ўдзел у падзеях 1995га — надругацельства над сьцягам БССР 24 траўня ля прыбіральні насупраць рэзыдэнцыі прэзыдэнта. Ідэя акцыі належыла анархістам, большасьць удзельнікаў былі студэнты гістфаку БДУ, а арганізатар… Арганізатараў не было.

У прызначаны час на ганку гістфаку пачалі тусавацца маладыя людзі. Людзей станавілася ўсё болей, і ўсе чакалі каманды, якой не было. Раптам зьявіўся хлопец, імя якога я дазнаўся пазьней — Юрась Зянковіч. Хлопец трымаў у руках бээсэсэраўскі сьцяг, але відавочна ня ведаў, што зь ім рабіць. Я прыняў дрэўка, каб паказаць, як з гэтым сьцягам варта абысьціся: апусьціў долу і пачаў чаканіць крок, на манер савецкіх жаўнераў з нацысцкімі штандарамі ля маўзалею Леніна на парадзе Перамогі ў 1945 годзе.

Крок, другі, пяты… Я азірнуўся і ўбачыў, што моладзь закінула рукі за галовы-сьпіны і ланцугом крочыць за мною. Шчыра кажучы, я крыху струхнуў, але выбару не было — рушыў далей.

Акцыя выглядала так. Мы абышлі прэзыдэнцыю з закінутымі за галаву-сьпіну рукамі разы тры. Калі ўжо падавалася, што акцыі канец, народ радасна засьпяваў гімн БССР, а Борман узьдзеў сьцяг на прыбіральню, што месьціцца між прэзыдэнцыяй і Купалаўскім тэатрам. Як сьцяг пачалі драць на кавалкі на ціцянкоўскі манер, я бурчэў, маўляў, гэта не цывілізавана. Але як пабачыў, што хутка ўсе кавалкі разьбяруць, далучыўся. У мяне і цяпер дзесьці захоўваецца той трафэй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Фрашкі да пляшкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Фрашкі да пляшкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Фрашкі да пляшкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Фрашкі да пляшкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x