Севярын Квяткоўскі - Фрашкі да пляшкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Севярын Квяткоўскі - Фрашкі да пляшкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фрашкі да пляшкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фрашкі да пляшкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік “Фрашкі да пляшкі”—суплёт кароткіх гісторыяў жыцьця пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкантаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцянтаў, рабочых, таксістў, мытнікаў, памежнікаў, бізнэсоўцаў, эмігрантаў і дзяцей. Аўтар малюе карціну жыцьця беларусаў новай эпохі—эпохі Незалежнасьці. Сьмешныя па форме, фрашкі—анэкдоты жыцьця—закранаюць сур’ёзныя тэмы ўзаемадачыненьня творцы і ўлады, паўстаньня беларускай мовы як элітарнай, а не калхознай, зьяўленьня новай генэрацыі, для якой ідэя беларушчыны не лубок, а спосаб самаідэнтыфікацыі ў прасторы і часе.
“Фрашкі да пляшкі” можна чытаць як ураздроб, гэтак адным цэлым тэкстам, які можна назваць эсэ, а можна—прыгодніцкім раманам.

Фрашкі да пляшкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фрашкі да пляшкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мінула лета, прыйшоў верасень. А значыць — пачатак тэатральнага сэзону. Тэатральная трупа Купалаўскага тэатру традыцыйна сабралася з чорнага ўваходу, каб папаліць-пагаманіць, абмяняцца ўражаньнямі ад адпачынку і новымі плянамі… Чорны ўваход у тэатар акурат выходзіць на рэзыдэнцыю, проста побач з гістарычнай прыбіральняй. Многія акторы на радасьцях ужо трохі выпілі, хтосьці ў кавярні тэатру, а хтосьці на падыходзе да галоўнага будынку завітаў у “Тэатральны разьезд”. Там жа недалёка, дзе Малая заля.

Уявіце некалькі дзясяткаў чалавек, якія адначасова жэстыкулююць, рагочуць, перакрыкваюць адзін аднаго і проста радуюцца жыцьцю!

Раптам усе сьціхлі.

Збоку прыбіральні зьявіўся грузавік, забіты амонаўцамі. З кабіны асьцярожна выйшаў афіцэр з мэгафонам і заявіў:

— Граждане, ваш митинг не санкционирован, срочно разойдитесь!..

Паўза.

…І гук магутнага рогату паляцеў над прыбіральняй, над прэзыдэнцыяй, кудысьці ў бок Серабранкі — туды, дзе месьціцца Ленінскі РАУС.

Кандыдат, самы настаяшчы

Сябра Партыі аматараў піва Сяржук Г. не хадзіў у тэатры, ён хадзіў на піва. Сяржук вызначаўся тым, што колькі б грамада не назьбірала грошай, колькі б разоў не паўтарыла: “Гарэлку!” — Сяржук прыносіў чарнілы. Таму “на піва” — фігуральны абарот. 24 траўня 1995-га пасьля заканчэньня акцыі са сьцягам Сяржук ня трапіў у пастарунак з затрыманымі ўдзельнікамі, бо раней за ўсіх пайшоў на піва. Яшчэ дзесяць дзён перад тым ён быў кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савету ад Партыі аматараў піва.

Сяржук балятаваўся не ў раёне Акадэміі навук і нават не ў Серабранцы. Сяржук Г. балятаваўся на Грушаўцы!

Менчукі ведаюць, што й дагэтуль Грушаўка — раёнчык яшчэ той. А ў 1995м там да таго ж і Белполк стаяў (той, што перавялі на Маякоўку, які дэманстрацыі разганяе). Сяржук Г. здолеў выступіць перад працоўным калектывам мянтоўскае часткі. У часе выбарчай кампаніі ўсю акругу заклеілі фэйсам Сержука зь перадвыбарчымі цацанкамі. Пазьней сталася вядома, што менавіта (і толькі) на мянтоўскім выбарчым участку Сяржук атрымаў бальшыню галасоў. А на астатніх участках!.. На Сержука некалькі разоў спускалі сабак, два разы пагражалі абрэзамі і незьлічоную колькасьць разоў паслалі НА Х@Й!

Гэта калі Сяржук хадзіў-агітаваў за сябе.

Зрэшты, апрача ўласна Грушаўкі ў выбарчую акругу ўваходзілі такія прасьветленыя рэгіёны, як Розачка, Карлачка, вуліца Лермантава ды іншыя культурныя цэнтры. А таму партыя прыняла рашэньне выдаць Сержуку Г. грошы дзеля набыцьця шыкоўнага звышпрэзэнтабэльнага касьцюма — $160. На той час па-багатаму.

Набыцьцё касьцюму вырашылі замачыць чамусьці на прыродзе і паперліся ці то ў Ратамку, ці то ў Крыжоўку. Сяржук, ясна, у касьцюме. Усё было б добра, калі б на адваротным шляху ў электрычцы ня трапіўся мутантдачнік, які не трымаўся тэхнікі бясьпекі, калі транспартаваў негашоную ізьвесьць.

Паддаты Сяржук толькі ў Менску заўважыў, што ягоны новы (зеленаваты, як у Домаша на прэзвыбарах) касьцюм прарадзіўся дробнымі дзіркамі ў дзясятках месцаў!

Каб затушыць гора, Сяржук ня вумнічаў, а пачаў піць-бухаць: у офісе партыі на вуліцы Лермантава — трое сутак. Касьцюма не здымаў, ня мыўся й не галіўся… Урэшце кіраўніцтва партыі ў асобе тав. Бормана вынесла і вывесіла на сьцяне пастанову пра дэпартацыю тав. Сержука Г. з тэрыторыі офісу партыі.

…Сёмая ранку, тралейбус нумар 12 стаіць на канцавой станцыі. Цішыня. Заходзіць бабуля з унукам, сядаюць. У салёне невыноснае амбрэ. Бабуля пільна ўзіраецца ў крыніцу пахаў. І раптам у цішы салёну раздаецца паўшэпт:

— Божа, і гэта наш кандыдат!..

Кашкурэвіч і адна размова на праспэкце

Вядома ж, у Менску можна сустрэць вельмі прыстойных і нават выкшталцоных людзей. Бывае, сустракаеш чалавека штодзень. Раз, другі, трэці… Праз тыдзень-месяц пачынаеш вітацца. Так год, другі, трэці… А на пяты адбываецца размова.

Я ад 1995га працаваў на Рэвалюцыйнай, 8А на “Radio 101,2 FM”, а мысьляр, мастак і дудар Тодар Кашкурэвіч гаспадарыў у майстэрні на Рэвалюцыйнай, 6. Я Тодара ведаў, а вось ён мяне наўрад ці. Ну, віталіся і віталіся моўчкі — восем гадоў. І нарэшце пагаварылі.

Тым вечарам вялікая тусоўка з поўнымі торбамі ішла з “Цэнтральнага” за Дом афіцэраў, дзе такое файнае месца для пікніка! Перад тым доўга зьбіраліся, доўга блукалі ў перапоўненым увечары гастраноме, доўга вырашалі куды ісьці, толькі рушылі… і раптам Касю спыніў Тодар.

Мы адышлі, каб не замінаць размове. Хвіліна, другая, пятая, дзясятая… Ну дзе ўжо трываць?! Падыходжу, далікатна кажу:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Фрашкі да пляшкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Фрашкі да пляшкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Фрашкі да пляшкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Фрашкі да пляшкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x