Леанід Дранько-Майсюк - Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў]

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дранько-Майсюк - Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вядома, трынаццаць — лік няшчасны. i тым не менш перад табою, дарагі чытач, менавіта трынаццаць апавяданняў — трынаццаць здарэнняў, трынаццаць лёгкіх, займальных, вясёлых гісторый з нашага мітуслівага жыцця. У сваіх апавяданнях аўтар выкарысгаў магчымлсці гратзску, анекдота, наўмысна сур'ёзнае звёў да несур'ёзнага, спадзеючыся такім чынам зменшыць страхотлівы сэнс, што існуе ў ліку трынаццаць... «Пра тое, як я...» — першы зборнік прозы паэта Леаніда Дранько-Майсюка.

Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I ўсё ж, каб хоць неяк адпомсціць, намацаў я на адной з куртак замок-маланку. Нішто сабе замок трапіўся — рыпучы. Хіба не зброя ў оперы правакацыйнай? Самая што ні на ёсць. Шмаргануў раз — як палкай па плоце выйшла. Адразу чуваць: з-пад Віцебска замок, а не з-пад Мюнхена соннага. Шмаргануў другі раз і трэці — няхай ведае чужая опера, як наша мінулае гераічнае высмейваць.

Замок заела, і я ўзяўся за другі.

Як бы там ні было, але пратэст мой, пэўна ж, падзейнічаў. Артысты неяк разгубіліся і перасталі спяваць, а зала з усіх бакоў залупіла ў ладкі.

Я з палёгкай выпрастаўся і для смеху таксама некалькі разоў дзяўбануў кулаком аб кулак.

Артысты пачалі згінацца ў паклонах нізкіх, нібыта прасілі прабачэння, і вінавата паглядзелі ў мой бок.

Нічога... мы добрыя... даруем, прымірэнча прамовіў я.

Так мінулася дзея першая, і я падняўся са свайго седала. З пятага раду да мяне, як да камандзіра, праціснуліся мае сябры адданыя. Вырашылі — быць напагатове. А раптам у другой дзеі на сцэну выпусцяць не проста жандараў у фуражках энкавэдзісцкіх, а зусім каго-небудзь на таварыша Кагановіча падобнага.

Але ў другой дзеі артысты былі больш абачлівыя, да таварыша Кагановіча не дайшло.

Сілы Светлыя па-ранейшаму гэтак жа доўга спявалі і раз-пораз хапалі адзін аднаго загрудкі. Трэба думаць, разказвалі пра сваё жыццё гаротнае. А Сілы Чорныя, вядома ж, з нагайкамі і ўсё ў тых жа фуражках малінавых выбягалі на сцэну толькі два разы. Так што ў другой дзеі толькі два разы шмаргануў я ў сваім кубле замком-маланкай, што з-пад Віцебска.

Болей нічога цікавага не адбылося, і на гэтым спектакля скончылася.

Зала ізноў з-за вуха запляскала ў ладкі, а каманда мая з пятага раду, каб не губляць час, ірванула да мяне — апранацца.

Апрануўшыся, здагадалася, што не проста гэта курткі на сябе ўсцягла, а зэканоміла пры маёй дапамозе таварыскай шмат валюты.

Не, усё-ткі і ў оперы, нават і ў нямецкай, ёсць асалода.

Я і сам быў задаволены: па-першае, усё выйшла з паўабарота, як і прасіў мой кіраўнік цудоўны; па-другое, я зразумеў, што толькі той не памыляецца, хто камандуе. Дык няхай жа глядзіць Еўропа, як выходжу я паперадзе ўсіх на Бісмарк-штрасэ.

Гаспадары ўсё яшчэ былі захоплены музыкай, што так глыбока перадала амаль кожны нюанс прозы трагічнае нашага пісьменніка Дастаеўскага, а я на чале свайго войска бадзёрага раптоўна завёў пад ліхтарамі мусалініеўскімі: «А я лягу-прылягу!» Войска падхапіла.

Зэр гут, сказалі гаспадары, зналёту працятыя песняй славянскаю, і рушылі ўслед за намі да гасцініцы.

З цемры, як рыбіны, вынырвалі юнакі маўклівыя і прапаноўвалі рэкламкі начных кавярняў і клубаў.

Вольна раскідваючы ўшыркі рукі стамлёныя, я не прапускаў ніводнае рэкламкі.

А што?

Дома іх можна будзе раздаваць як сувеніры.

6 снежня 1988

Пра тое, як я ў баль-маскарадзе ўдзельнічаў

Установа ў нас нічога — навукова-даследчая, вывучае ўсё, даследуе і Новы год ніводзін без баль-маскараду не прапусціла.

Раней так было.

Нацягнеш на сябе якога-небудзь зайчыка кардоннага, матлянеш два разы вушкамі ватнымі і за гэта прафком аднагалосны дае моркаўку ружовую, моркаўку спелую такую: ну там блакноцік у клетку дробную з фабрыкі добрушскае «Герой працы», ці каробачку-пушку з кнопкамі канцылярскімі № 2 з ГПЗ-12 гомельскага, ці яшчэ нешта такое кішэннае, на смецце падобнае. Але штб лепшага чакаць было ў тыя дні ардэнаносныя, калі душыў усіх застой манументальны.

Ну, а цяпер, у эпоху вольную, дэтэктыўную — ніякіх табе блакнотаў ды кнопак гомельскіх! Чытайце аб'яву — за лепшы ўбор маскарадны прафком, як бацька добры, сто рублёў чыстымі адлічвае. Здалёку відаць — не капейкамі газетнымі пахне. Сто рублёў на аб'яве лічбамі вокадзёрнымі бліскаюць.

Хаця ж тут і пачухацца трэба, усёй фізіялогіяй варухнуць.

Ясна ж: зайчыкам кардонным не вылавіць паперку хрупасткую. У звера буйнейшага трэба ўлазіць і не толькі морду хаваць — усё астатняе таксама.

Паглядзеў я на сябе ў люстэрка, язык высалапіў. Што ж такое вырабіць, якую маску вычаўпці, каб гэта адразу журы графіннае самлела, а прафком аднагалосны заместа аднае сатнягі дзве зліплыя ўручыў?!

Брахаць не буду — не адзін я з такімі думкамі пакутнымі. Навокал таксама думаюць, каля аб'явы, нібы каля стала заказаў, топчуцца, умовы конкурсу ў кніжкі запісныя натуюць. Грунтоўна рыхтуюцца калегі-навукоўцы.

Канкурэнты!

Пахадзіў я збоку іх, памеркаваў і ў бібліятэку з гарачкі ткнуўся. Гартануў газеты, часопісы. Няўжо перабудова родная не выратуе, без ідэі пераможнае пакіне?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пра тое, як я... [13 несур'ёзных апавяданняў]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x