Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Акропаль: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Акропаль»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Засваенне новай творчай прасторы, прозапаэтычная стылістыка, культ еўрапейс-кага мастацтва — асноўныя партрэтныя пункціры кнігі «Акропаль». Эсэістыка паэта прасякнута ўражаннямі, эмацыянальнымі фантазіямі, навеянымі вандроўкамі ў Грэцыю і Францыю. Новая лірыка Леаніда Дранько-Майсюка ўзнікла дзякуючы спатканню з чаканай пяшчотай і чаканым хараством. 

Акропаль — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Акропаль», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I што ж тут кепскага здараецца,
Калі пад знакам адкрыцця,
Жанчына любая з'яўляецца
3 чужога нейчага жыцця?!»

9 лістапада 1991

* * *

Я ведаю цябе ад хрызантэм
I да радзімак, самых патаемных, —
Ад чыстых ненапісаных паэм
I да заўсёднай музыкі багемнай.

Ты — з глыбіні віёлавых садоў!
I снежань упрыгожыўшы сабою,
Не закрываешся ад халадоў
Ні хустачкай і ні маёй журбою.

Як хрызантэма, мокне галава...
Халодны дзень у кожную хвіліну
Цалуе і не кіне цалаваць
Твае пялёсткі, лісце і сцябліну.

Непаслухмяная, — ты йдзеш туды,
Дзе нават мілаваннем не сагрэцца;
Дзе чысціня кастальскае вады
Бярэцца ў лёд і ў лёдзе застаецца.

Я ведаю, што хараству твайму
Не падабае выгляд местачковы,
Ды каб лягчэй перацярпець зіму —
Хоць паўтары за мной такія словы:

Да хаты Майсюковай
Іду я па сняжку
У хустачцы пуховай,
У белым кажушку.

25 лістапада 1991

* * *

Мы дажылі да першае зімы,
Да першай радасці марознай, —
Пакуль яшчэ крывёй сагрэты мы
Артэрыяльнай і вянознай.

Да старасці, як да князёўства нам,
Далёкі шлях — дай, Божа, ногі;
На золата і срэбра нашым снам
Яшчэ хапае добрай змогі.

Усё ў нас ёсць. Каханы гэты год
Свяціў нам свечкай венецыйнай.
Нас не палохае валютны лёд
У магазінах камерцыйных.

Мы ведаем, што не пакрыўдзіць лёс;
Што нас агорне, не пакіне
Парнаскі снег, а першы наш мароз
Падорыць белыя вяргіні...

У школьны ранак мы дзяцей сваіх,
Пацалаваўшы, выпраўляем
I недаедзены сняданак іх
Мы даядаем, дапіваем;

I Блок-дзіця нам асвятляе твар,
I засмучаюць нас харыты,
Якім не падабаецца пясняр
Акіянічнай Кармэнсіты...

Ты ў горадзе, і мой раўнівы зрок
Эпохі блытае, няйначай —
Я не хачу, каб у трамваі Блок
Цябе, прыгожую, убачыў.

У рэўнасці маёй жыве сакрэт,
3 якім — не трэба славы большай.
Я не хачу, каб любы мой паэт
Табою павялічыў боль свой.

10 снежня 1991

* * *

Адкрыюся эндакрынолагу:
«Яна ў маё нырнула цела
I ў горле залатою голкаю
Спынілася і зазвінела.

Я дыхаю арганнай шчырасцю —
Яе дыханнем каталіцкім,
Ды на аптэчную нішчымніцу
Усё ж я змушаны маліцца.

Дзе лекі тыя, што вясёлкаю
Гаюча ў жылах разальюцца,
Мяне пакінуць з гэтай голкаю
I не дадуць мне задыхнуцца?

Дзе тое простае і вечнае,
Што, узышоўшы бальзамінам,
Жанчыну любую вылечвае,
Як пацалункам, успамінам?

Што прадчуваннем слова новага
Мяне і ў старасці азорыць...»
Не чую я эндакрынолага,
А ён нічога й не гаворыць.

Ен апранае футру штучную,
Ідзе з Траецкага прадмесця
Сюды — дзе ззяе ў ноч аптэчную
Кафэ «Сем пятніц» на праспекце.

4 студзеня 1992

* * *

У стомленасці ёсць тваё імя.
Стамляючыся, ноч тваю сустрэну...
Ты кветкі сніш, якія сню і я —
Лілею каралеўную й вербену.

Мяне ў Парыж ты правяла, у дым,
Якім я дыхаў і якім я плакаў.
Гітара тэлефонная аб тым
Званіла, што няма журбы ніякай.

Цяпер я веру: сапраўды няма...
Сівы скрыпач у Люксембургскім садзе
Іграе пра вясёлае імя
Са стомленасцю любай у паглядзе...

Я заблудзіўся ў радасці чужой,
Я заблукаў на дарагой чужыне,
Упэўнены: з апошняю струной
Парыжскі дым у сэрцы не астыне.

Фантанныя я надламаў слупы,
Каб не ўцякла скрыпічная саната,
Каб монпарнаскі небадом сляпы
Убачыў яснасць неба і Сената.

Адпачывай, нядзельны мой Сенат,
Курантамі нагадвай, што заўсёды
Каханых прыме Люксембургскі сад
I да скрыпічнай прывядзе лагоды.

У той лагодзе я знайшоу яе —
Хвіліну галубінага спакою.
Мая душа не плача, а пяе,
Бо стомлена не лёсам, а табою.

3 лютага 1992, Парыж

* * *

Ты праплывай заўсёды нада мной
I ў ружу завівай маё дыханне,
Здзіўляй мяне парнаскаю цаной,
Стамляй парнаскім хваляваннем.

I з таямніц, незразумелых мне,
Адкрый мне тую таямніцу,
Што ў гэтым хваляванні і цане
Класічным мармурам іскрыцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Акропаль»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Акропаль» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Акропаль»

Обсуждение, отзывы о книге «Акропаль» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x