Сыракомля абняў селяніна-правідцу.
– А павязе вас Антось Крымка, які да вас хінецца ўсёй душою. Ён паможа вам і там, на новым месцы. А цяпер – з Богам. Наперадзе ў вас доўгая дарога.
Калі трохі ад’ехалі ад падворка, міжволі азірнуўся.
Пасярэдзіне дарогі стаяў Юльян Заброцкі – вадзіў рукой у паветры, накладаючы крыж на іх дарогу і падарожжа.
…У Вільню ўехалі глыбокай ноччу.
…Ідучы па ціхай вулцы Вільні, задумаўся, зайшоў сам не ведаючы куды. Яшчэ не прывык да гарадскіх вуліц, да крамаў, таму сумеўся, пачаў аглядвацца вакол.
Пачуўся цокат жаночых абцасаў. З завулка выйшла жанчына. Яшчэ здалёк прыязна пачала ўсміхацца яму. Міжволі нарадзілася ўсмешка і на яго твары. І ў той жа момант як промнік маланкі пранік некуды пад левы бок, апёк невядомай да гэтага гарачынёй, а ў скроні ўпіліся маленечкія іголачкі…
– Добры дзень, шаноўная пані! – схіліўся у паклоне, зняўшы з галавы капялюх. – Ці не скажаце, як прайсці мне на Нямецкую вуліцу?
– Вы прыезджы? – пацікавілася прыгажуня ў моднай сукенцы, у доўгай спадніцы, саламяны капялюшык прыкрываў выгнутае брыво, у вачах гарэзлівыя агеньчыкі.
– Не так даўно прыехаў на сталае жыхарства, і яшчэ не арыентуюся ў пакручастых вашых вуліцах… Адным словам, правініцыял.
Яна паправіла капялюшык, прыпадняла яго вышэй, і ён убачыў яе твар, яе вочы і лоб. Убачыў ямачкі на чырвоных шчоках, налітыя сокам вусны. Не ведаў, што з ім тварылася ў гэты час, і хто паслаў гэтую фею яму насустрач.
– Калі вы пойдзеце ў гэты бок, справа ў вас будзе касцёл святога Яна, то, узяўшы ад яго ўправа, і выйдзеце на Нямецкую вуліцу…
– Дзякую, шчыра дзякую, шаноўная спадарыня! Значыць, я проста прайшоў тую паваротку.
– Прайшлі, прайшлі… – усміхалася, абвалокваючы яго мройным туманам, незнаёмка, схіліла галаву, развітваючыся, пайшла далей па бруку, адбіваючы па ім абцасамі незямную мелодыю, і яна гучэла як пачатак нейкага дзівоснага новага верша, які міжволі пачаў нараджацца ў яго галаве…
Адышоўшы колькі крокаў, не вытрымаў, павярнуўся, падумаў пра сябе: “Калі яна азірнецца, то ён абавязкова яе сустрэне… Не можа быць, каб мы больш не сустрэліся…”
Але жанчына йшла сваім маршрутам. Сыракомля не адрываў ад яе позірку, чакаў…
Яна дайшла да перакрыжоўкі. Спынілася. Перад тым, як перайсці дарогу ці павярнуць у завулак, нечага доўга вагалася, стоячы на месцы. А потым – о, дзіва! – павярнулася да яго.
Ён ускінуў руку, потым прыклаў да сэрца: яму наканавана яшчэ сустрэцца з ёю”.
4.
…Рэч Паспалітая пасля трох падзелаў у канцы васемнаццатага стагоддзя спыніла сваё існаванне. Землі, якія адышлі да Расіі, сталі ўласнасцю імперыі і мелі ўжо назву Царствам Польскім. Калі ж скончылася вайна з Напалеонам, яно атрымала ад Аляксандра І і Канстытуцыю, якая ператварала Польшчу ў спадкаемную манархію, “назаўсёды злучаную з Расійскай імперыяй”.
Польскі “кароль” – ёсць цар. Ён жа прызначае і сваіх намеснікаў у Царстве Польскім. Тая ж Канстытуцыя з цягам часу прывяла да непаразуменняў паміж палякамі і расейскім урадам. Польскі бок прапанаваў свае законы, але царская карона адхіліла іх. Тады палякі і зразумелі, што ў іх фактычна не існуе Канстытуцыі. І ўжо праз пяць гадоў пасля напалеонаўскага нашэсця ў Польшчы пачынаюць стварацца тайныя таварыствы. Некалькі таварыстваў – “нацыянальных” масонаў, таварыства патрыётаў…
Калі ж успыхнула паўстанне ў 1830 годзе, то неўзабаве яно было жорстка падаўлена расейскім царызмам. Пасля гэтага Расія пачала праводзіць жорсткую русіфікацыю Польшчы. Польскія фабрыканты ці проста багатыя людзі, радавітая шляхта знаходзяць прытулак у Расіі, перасяляюцца туды на пастаяннае жыхарства. А як быць польскаму селяніну? Ён, як і раней, знаходзіцца пад прыгнётам феадалаў – як сваіх, так і суседніх. Амаль восемдзесят адсоткаў сялянаў адбываюць баршчыну, і толькі трэцяя частка ад усяго сялянства пераведзена на аброк.
Аграрнае пытанне ў Польшчы таксама крывавіць, як і ў Расіі.
Хваляванні і незадаволенасць сярод польскага насельніцтва апошнія дзесяцігоддзі праходзілі пад заклікам аднаўлення палітычнай самастойнасці, стварэння сваёй нацыянальнай дзяржавы.
Польская арыстакратыя, пасля разгрому паўстання, падалася ў эміграцыю пасля разгрому паўстання, – у асноўным у Францыю. Там і ўтварылася партыя “белых”. Яна ў асноўным групавалася вакол сіяцельнага князя Адама Чартарыскага. Марыла пра Польшчу не толькі “ад мора і да мора”, але і гатовая была змагацца за самастойнасць. Але змагацца не сваімі сіламі, а абапіраючыся на Англію. Ад мора і да мора – азначала, што ў склад будучай Польшчы павінны быць вернутыя і тыя землі, якія анексавала сабе Расія.
Читать дальше