Леанід Дайнека - След ваўкалака

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - След ваўкалака» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

След ваўкалака: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «След ваўкалака»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вядомы беларускі пісьменнік Леанід Марцінавіч Дайнека з'яўляецца лаўрэатам Літаратуранй прэміі імя І. Мележа за раман "Меч князя Вячкі", Дзяржаўнай прэміі за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей - за гістарычныя раманы "Меч князя Вячкі" і "След ваўкалака". Раман "След ваўкалака" расказвае пра малавядомыя старонкі жыцця князя Усяслава Полацкага. 

След ваўкалака — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «След ваўкалака», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наступны начлег чакаў іх на тым месцы, дзе з левага боку ўлівалася ў Бярозу нешырокая, але бруістая і гаманкая рэчка. Калі прывязвалі лодцзі да камянёў, што густа ляжалі на беразе, з хмызняку выйшаў русявы чалавек з лукам за спінаю. За вушы чалавек трымаў тлустага зайца, якога, пэўна, толькі што ўпаляваў. Смела пакіраваўся ён да незнаёмых вояў, пакланіўся ім.

— Як рэчка завецца? — спытаў яго Раман.

— Вольсай рэчку людзі завуць, — адказаў высакарослы паляўнічы, сеў каля вогнішча, якое распальвалі Ядрэйка з Белавалодам, дастаў з палатнянай торбы цёмнага жалеза нож у касцяных тронках, пачаў свежаваць зайца.

— А пад якім князем жывяце? — слязістым ад гарачыні вокам зірнуў на яго Ядрэйка.

— Полацкая зямля ў нас і князь полацкі, — прамовіў усміхнуўшыся Ядрэйку, паляўнічы, а сам займаўся звычнай справаю. Спрытна і хутка ўспароў зайцу жывот, адсек лапкі, сцягваў, дапамагаючы сабе нажом, мяккую шэрую шкурку.

— Шмат я гэтай жыўнасці са свету звёў, — гаварыў ён. Зайцоў, вавёрак, лісіц і куніц... Не злічыш... Аж страхоцце бярэ, як падумаю, што ў мяне адна жывая душа, чалавечая, а я загубіў тысячы звярыных душ. Яны хоць і маленькія, і цёмныя, гэтыя звярыныя лясныя душы, але ж Бог і пра іх памятае на небе і, калі пакліча ўсіх на свой суд, скажа мне: «Чаму ты, Крыванос, так шмат жыццяў патушыў, якія я на белы свет прывёў?» Што адказаць Богу?

Белавалод са здзіўленнем глядзеў на Крываноса. Ніколі не даводзілася яму чуць такіх слоў. Б'е чалавек звера, б'е, каб карміць дзяцей сваіх, і шкадуе яго. Як зразумець такога чалавека?

У гэты час шум і крыкі даляцелі з лоддзі, на якой сядзеў Іван Вогненная Рука. Галаўніку прынеслі паесці, прынёс той самы бледнатвары дружыннік, які падахвочваўся забіць яго. Вогненная Рука глядзеў на дружынніка, на бераг, дзе Крыванос лупіў зайца, і раптам, калі дружыннік нахіліўся зусім нізка, падаючы хлеб і мяса, правай рукой выхапіў у яго з похваў меч, ударыў дружынніка ў горла і з аднаго маху адсек сабе левую руку, якою быў прыкаваны да дубовай лаўкі лоддзі. Потым, бляднеючы, заціскаючы кульцю здаровай рукою, ступіў на борт, скокнуў у раку, пабег да берага. Страла дагнала яго на пясчанай строме, прашыла спіну. Калі ўсе стоўпіліся над ім, Іван Вогненная Рука ўжо не дыхаў.

— Супраць ночы памёр. Дрэнны знак, — сказаў Крыванос. — Чалавек павінен паміраць раніцой, у час сну, каб не ўбачыць твар смерці і не спалохацца.

Трывожная ноч апусцілася на бераг. Аддалі зямлі Івана Вогненную Руку і дружынніка, якога ён забіў, падкідвалі ў вогнішчы паболей ламачча, каб гусцеў агонь, каб радзеў змрок.

Крыванос, хоць ягоная весь была ўсяго за некалькі попрышчаў адсюль, застаўся начаваць разам з дружыннікамі. Сядзеў ля агаю, расказваў пра свае паляўнічыя прыгоды, дубчыкам выкаціў з вогнішча вугаль і на пацеху ўсім прысутным узяў яго ў рот, выпускаючы праз ноздры іскры, потым сказаў Белавалоду:

— Зайздрошчу я табе, хлопец. Далёка плывеш, аж у самы Кіеў. Свет убачыш. Чалавек павінен за жыццё сваё зямное як мага болей пабачыць сваімі вачамі. А я з самага нараджэння ў пушчы таўкуся, далей яе носа не выторкваў.

Ён памаўчаў, зноў загаварыў сіплаватым голасам:

— Але нічога... Прывязаў мяне Бог да гэтай зямлі сонечным промнем і дажджавым струменем. Навек прывязаў. I добра мне тут, у пушчы, бо і са звярамі звыкаюцца жыць, не толькі з людзьмі. Я і тут такое пабачыў, чаго і за морам няма. Вось слухай...

Ён падсунуўся бліжэй да Белавалода.

— Было гэта на леташнія Пакровы. Сяджу я ў сваёй хатцы, жонка з дзецьмі ўжо спяць, а я перад ловамі нож вастру, цеціву на лук тужэй нацягваю. Цёмна за вокнамі. Вецер у пушчы свішча. I раптам грукаюць у дзверы. Адчыняю, і заходзяць у хату двое. Адзін высокі, чарнявы, як вось гэтая сажа, другі ростам ніжэйшы і ўвесь белы, і валасы, і твар, быццам у смятане купаўся. Напачатку я падумаў, што гэта князевы емцы [Емец — зборшчык падаткаў]. Гляджу, шукаю вачамі, дзе іхнія біркі драўляныя. Аж не. Кажуць, што яны купцы з Турава, што з дарогі збіліся, і просяцца пераначаваць. Я не супраць. Нават на стол ім вячэру сабраў. Хай, думаю, жонка спіць, а я і сам гасцей пачастую. Садзяцца яны разам са мною за стол і плашчоў з плячэй не здымаюць. У аднаго плашч белы, у другога чорны. Зноў жа я думаю, што ў Тураве такая завядзёнка — у плашчах сілкавацца. Сядзім, ядзім. I раптам лыжка з маёй рукі — брэнь! — на падлогу паляцела. Быццам хто выбіў лыжку тую з рукі. Нахіляюся я пад стол, каб яе дастаць, і аж скамянеў ад жаху — ногі сваіх начных гасцей убачыў. Думаеш, што там было?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «След ваўкалака»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «След ваўкалака» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «След ваўкалака»

Обсуждение, отзывы о книге «След ваўкалака» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x