Белавалод у роспачы кінуўся да Ядрэйкі.
— Чаму яна памерла? Яна ж яшчэ такая маладая.
— Бог тых, каго любіць, маладымі да сябе забірае, — адвёў вочы Ядрэйка. — Маліся, Белавалод, за яе дуіну.
Пахавалі на менскім могільніку Ульяніцу, і вялікая туга чэпкімі абцугамі сціснула сэрца Белавалоду. Ён не ведаў, што рабіць, як жыць далей. Тая, з якой дзяліў хлеб і одр, ляжала зараз у сырой зямлі, у ціхім сасонніку. Пакрыўся пылам, іржой золатакавальскі струмант, патух, аброс чорнай сажаю горан. 3 раніцы да вечара блукаў Белавалод за гарадскім валам, заходзіў у лясны гушчар, садзіўся на які-небудзь выварацень або проста на зямлю і слухаў шум лісця. Шмат пра што гаманіла неспакойная лістота. Пра тых людзей, што навекі адышлі з гэтай зямлі, пра тых, што яшчэ будуць. У лясных ручаях, у воблаках бачыўся Белавалоду твар Ульяніцы, асабліва на стыку святла Гцемры, калі на імгненне хавалася сонца і шэра-залаты паўзмрок быўразліты наўкол. Вочы жонкі смяяліся, клікалі да сябе, але варта было пільней зірнуць у той бок або працягнуць руку, як усё знікала, расплывалася, заставаліся толькі воблакі, толькі вада.
Ядрэйка неўпрыкметку снаваў за Белавалодам, сачыў, каб малады залатар не наклаў на сябе рукі. Аднойчы Белавалод, пачуўшы за сваёй спінай мяккія, асцярожныя крокі, рэзка азірнуўся і ўбачыў рыбалова. Той аж прысеў. Але неяк трэба было выкручвацца, і Ядрэйка, ён якраз стаяў каля яблыні-дзічкі, сказаў:
— На яблыні растуць яблычкі, на елачцы — шышкі. Чаму гэта ўсё так створана, Белавалод?
— Не ведаю, — паныла адказаў Белавалод. — Не хадзі за мною.
— Буду, — пажвавеў, заступіў яму дарогу Ядрэйка. — Буду хадзіць. Ульяніцу ўсё роўна ўжо не вернеш, а табе трэба жыць.
— Навошта мне жыць? — сеў на лясную траву Белавалод. Ядрэйка сеў насупраць яго, узяў залатара за руку.
— Людзі жывуць, і ты жыві. Белавалод памаўчаў, потым спытаўся:
— А навошта людзі жывуць?
— Гэтага я не ведаю, — павесялеў Ядрэйка. — Адзін Бог ведае, але да яго далёка, і ён не шапне на вуха. Усё жыве. I вось гэта яблынька, і мурашкі, і стракозы, і ручай, што ў асінніку цячэ. Думаеш, ён не жывы? Ластаўка гняздо лепіць, стараецца, рыбіна нямая ікру на каменьчыкі кладзе. Усё жыве і жыць хоча. Пэўна, нельга зямлі і небу без жывога. Вось чаму і прашу я цябе, Белавалод, пойдзем у горад, бяры свае малаткі і малаточкі, грукні так, каб усе мае суседзі сярод ночы прачнуліся, плявацца пачалі. Сябе разбудзі, Белавалод. Жыць трэба, хлопча.
Белавалод моўчкі глянуў на Ядрэйку, моўчкі ўзняўся, пакрочыў праз асінавую і бярозавую гушчэчу да гарадской брамы. Ядрэйка подбегам шыбаваў за ім. Яны прайішіі каля касцерні, над якой траскуча крычала вараннё. Белавалод ішоў нібы сонны.
У горадзе, там, дзе ляжалі камяні-булыгі для новай царквы, яны ўбачылі купку людзей. Вой у шлеме, у барвяным плашчы стаяў на самым вялікім камені і нешта гаварыў. Белавалод з Ядрэйкам падышлі бліжэй.
— Людзі добрыя, — казаў малады светлавалосы вой, — чорны дзень наступіў для Полацкай зямлі. У попеле, у гарачых вугалях ляжыць яна. Усюды, куды ні кінь вокам, вароп і знішчэнне. Ваўкі цягаюць з хат малых дзяцей, бо няма каму іх абараніць.
Вароны выклёўваюць вочы яшчэ жывым дзядам. Таці і галаўнікі ўжо не хаваюцца ў пушчах, а ў белы дзень выходзяць на дарогу, каб рабаваць. А наш князь Усяслаў Брачыславіч з сынамі сваімі сядзіць у Кіеве ў порубе і не можа свой меч узняць за Полацкую зямлю. Людзі добрыя! Нам вядома слава і сіла мянян, вядома, як мужна біліся вы на Нямізе. Паслужыце ж Полацкай зямлі! Аддайце ёй сваю сілу, спрыт і ўменне!
Ядрэйка навастрыў вушы, адным вокам пазіраючы на воя, другім — на Белавалода. Потым узяў залатара за руку.
— Гэта не ддя нас гаворыцца. Пойдзем адсюль. Пойдзем дахаты.
Але Белавалод вырваў руку, праціснуўся наперад, спытаў у воя:
— Скажы, добры чалавек, як я магу паслужыць Полацкай зямлі?
Вой зверху глянуў на яго, адказаў:
— Ідзі ў дружыну да ваяводы Рамана. Рукі ў цябе ёсць, вочы ёсць, адвагу ж у ваяводы пазычыш.
— Пойдзем дахаты, — як прыклеіўся да Белавалода Ядрэйка, але малады залатар бліснуў вачамі, рэзка і рашуча вымавіў:
— Дзякуй за прытулак, толькі не вярнуся я болей да цябе. Няма мне жыцця ў гэтым горадзе, бо не магу на магілу Ульяніцы глядзець. Пайду з ваяводам Раманам, куды ён павядзе. Пакідаю табе струмант свой кавальскі, а ты дай мне за яго, калі можаш, добрую дзіду, шлем і шчыт. Кальчуга і меч, хоць і старыя, ёсць у мяне свае. Бывай, Ядрэйка. Добрую ты маеш дупіу, ніколі я цябе не забуду.
Читать дальше