ПАКУЛЬ ГЛЯДЗІШ НА БЕЛЫ СВЕТ
Крый бог здранцвення, што жыццё — мінае,
Бо ўсё, чаго для шчасця не хапае,
Пазбавіцца гвалтоўна нематы —
I заскавыча, і залямантуе,
I ўсе пачуцці гэтак раздратуе,
Што без пары ў труну захочаш ты!
Пакуль на белы свет глядзіш вачыма,
Павер сабе: ўсё адалець магчыма,
Але, як вока, беражы святло,
Каб тое, што цябе тут абмінала,
У чалавеку болей дасканалым
На долю промнем радасным лягло.
Бо люблю непаўторны свой род...
АЛЕКСА ДОЎБУШ
(Паэма-быль)
Ноч такая празрыстая, нібы крыніца:
Дно — аснежаны луг, сівы лес — берагі.
Студзень...
Што ж аніяк не адсніцца мне,
Паляшучцы, падданай вясны, край другі?
Там сцяжынку завуць не сцяжынкан, а плаем,
Там з праваллем звянчана крутая гара,
Як замова, ляціць з паланіны бяскрайняе
Трэмбітанне душы пастуха-віўчара.
Там з-пад хмар беркут зоркі цікуе нядрэмна,
Каб не ўцёк Чарамош, гнеўны вязень цяснін.
Там легендамі ходзяць вякі пад'ярэмныя,
Каб паверыць, што ўсё-ткі збываюцца сны.
... Абступілі шашу горы, быццам мядзведзі, —
У падпалінах рыжых зялёная поўсць.
Несла «Волга» мяне да Карпат у адведзіны,
Як сваю, кожны ўзгорак вітаў: «Прошу, госць!»
Душы нашы таму й падуладныя чарам
Незнаёмых мясцін, незнаёмых людзей,
Што ва ўсім дарагое шукаем адчайна мы,
Што к далёкаму любасць
ад роднага йдзе.
Развязала мне свет старана беларусаў,
І да скону ужо гэты свет — на дваіх.
І не ў крыўду любімай цяпер прызнаюся я
Украіне ў найлепшых пачуццях маіх.
Калі колы машыны размотвалі вёрсты
Перш валынскіх,
пасля прыкарпацкіх шляхоў,
Я істотаю ўсёй адчувала абвострана
Пераплеценасць лёсаў — яе і майго.
У Бяроза-Картузскім канцлагеры вязнем
Траціў жыцце — за нас — Аляксандр Гаўрылюк.
У Айчынную брат мой вясёлы — за нас жа —
Лёг заўчасна ў Падольскую дзесьці зямлю.
І мой дом на Палессі,
і белая хата
Украінскай сястры — пад прыцэлам ракет...
Кожны дзень наш пад дзікай пагрозаю атамнай,
Кожны дзень — бітва Розуму
за белы свет.
І за свет нашых душ.
Не складала ніколі
Зброю зло, і ніколі само не складзе.
Па сягоння, дзе з боем, а дзе і спакойненька,
Ходзяць здрада,
насілле, падман між людзей.
Прыгажосць, справядлівасць пад вечнай атакай
Замаскованай подласці і ілжы.
І калі ты не хоч пасабляць і падтакваць ім,
Гнюсным сілам нялюдскім, —
не стой на мяжы!
Толькі там падымаць галаву зло не смее,
Дзе не зводзіць вачэй з яго
Чалавек.
... Студзень. Ноч.
Цішыня, быццам шкло...
Я ж, няўмелая,
У дваццаты вяду васемнаццаты век.
Есць усякія жыцці.
Адны вымяраюць
Круглым чэкам, кар'ераю сутнасць сваю.
А другія, няпраўдай аднойчы параненыя,
«Абы ціха...» — галоўным дэвіз прызнаюць.
Есць жа гэткія жыцці, што рэкам падобны,
Тым, што маюць пачатак, не маюць канца,
Што гадамі, стагоддзямі пояць, бяздонныя,
Прастака й мудраца.
Есць жа гэткія жыцці, што зоркам падобны,
Тым, што доўга па смерці праменяць святло.
Пра гуцульскага сына Алексу, пра Доўбуша
Мой бясхітрасны сказ,
што было — не было, —
Як Карпаты паведалі мне...
...Мы абяцаем, што адальюцца ваўкам авечкіны слёзы, ні адзін крык сіроцкі. ні адзін пісяг сіні ад нагайкі багацея не застанецца неадпомшчаны. Дзеля таго мы, апрышкі Зялёнай Верхавіны, жывём і дзеля таго ўзялі ў рукі барткі[ 5 5 Бартка — баявая сякерка ў гуцулаў.
]. Амінь.
Алекса Доўбуш з пабрацімамі.
З ,,Маніфеста Доўбуша". Львоўскія архівы
рукапіскых матэрыялаў
... Алекса быў рослы, плячысты, цёмна-валосы, рухавы, з усмешлівым тварам, зыркімі вачыма, звонкім голасам...
З запісанага ў 1850 г. расказу Шымана.
120-гадовага жыхара сяла Выжне Жаб'е
Забыты плайчык[ 6 6 Плайчык — (гуц.) сцяжынка ў гарах.
] нёс з гарба на горб,
Го ўзбоччам лысым, то стаёным лесам,
То паўз акенцы «чортавых» азёр —
На Чарнагору нёс свайго Алексу.
Але цяпер, калі кулак сціскаў
Цяжкой сякеркі абушок сталёвы, —
На першабытнае бязладдзе скал
У лесуновай схованцы яловай,
Читать дальше