Ніна Мацяш - Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніна Мацяш - Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўным матывам творчасці лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Н. Мацяш застаецца роздум над гістарычным лёсам і непарыўна звязаным з ім сённяшнім днём Беларусі. Лірычная споведзь паэтэсы спалучас філасофскую разважлівасць і рамантычнае светаўспрыманне, глыбокае веданне сусветнай культуры і нязменную блізкасць да нацыянальнага быцця.

Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Над гняздзечкам лісток залацее.
Ва ўспамін ён у чый упадзе?..
Супакойваюся і чысцею.
Ты са мной, і не горкі мне дзень.

1989

І ЧАЙКІ

Сугучча апярэння і паставы годнай,
Праніклівага зроку вастрыня,
Імклівасць дужых крыл,
Дакладнасць руху
Ім—
Лёткім злучнікам нябёсаў і вады —
Азёрным чайкам волелюбным
Дадзена.
І вось —
Яны
Над сметнікам крыкліва мітусяцца
I, нібы вераб'і кароткапёрыя,
Да хрыпу сварацца
За чэрствую скарынку...

У НАВАЛЬНІЦУ

Не навальніца — светапрастаўленне!
Прыбілі ноч да долу перуны.
Прад ураганам дрэвы — на калені!
I толькі стогнуць здушана яны.

Сляпога ліўня кручаная плётка
Па іх галовах скораных — з пляча!
I ні табе збавення, ні палёгкі,
Ні права на абураны адчай.

А па сцяжыне да здранцвелай хаты,
Праз хіжы зырк ламаных бліскавіц,
Бяжыць дзяўчо. З каханым. З вечарніц.
Як абяцанне сонечнага свята.

1965

ДЗЕВЯТАЕ МАЯ

Доўга цень на долю падаў,
Я свой ясны дзень шукала, —
А яго закалыхала
Ноч
на белым голлі саду.

Ледзь шчакой крануся вецця —
Абсыпаюць цветам промні.
Як цябе, глыбока помню:
Мірам
гэта ўсё завецца...

1977

БАЕЧКА

— Шэра-буры верабейка-верабеечка,
Прыжывіся ў маім садзе, дам капеечку!

Ну навошта верабейку тыя грошыкі?
Ды садок сам па сабе такі ўжо гожанькі!

Сонца ззяе — аж не глянуць, вочкі слепяцца,
А на голлі квет да квету так і лепіцца,

А на кожным на лісточку, на зяліначцы
Дыяменцікам звісае па расіначцы, —

I прынада, і прытулле дзіўназыкае!
Абжывае сад птушыначка, чырыкае.

Паскакала-палятала шмат ці трошачкі —
Што за дзіва: тут ні семачкі, ні мошачкі...

Захацелася напіцца верабейчыку,
А раса ўжо не раса — крышталь-каменьчыкі...

Узлунала недаўменна рэха гучнае:
Зёлкі, кветкі, дрэвы, сонца —
ўсё тут штучнае!

Тузануўся шэра-буры ў неба сіняе —
Марна: лапкі ўжо аблутаны, засілены!

Як падкошаны, зваліўся верабеечка:
Ані волі ў небаракі, ні капеечкі...

1989

ПОЛЕ

Не калоссем —
тваімі рукамі шурпатымі
лашчыцца поле.

Не асотам —
тваёю халоднай цвярозасцю
колецца поле.

Над валошкамі
павуцінка танюткая, сумная
жылачкай б'ецца...

АРАБІНЫ

Стрымгалоў ляцяць уніз дажджы рабыя,
Восень лісце замятае на парог.
Арабіны, арабіны, арабіны,
Як паходні каля выцвілых дарог.

Арабіны, арабіны, арабіны,
Бы струмені зацвярдзелага віна
Ці асколкі цеплаватага рубіну
У рудых далонях схмаранага дня.

Хоч не хоч, ды толькі часу не прыпыніш.
Лета бабіна кароткае, бы ўскрык.
Гнуцца долу арабіны, як рабыні,
Як збавення, выглядаюць красавік.

1967

ВЯСЁЛКА

Хмары з самага ранку —
набраклыя, шызыя.
Дождж ад самага ранку няўтомна палюшчыць.

Аж не верыцца ў золкасць за мокраю шыбаю:
Ціхамірна і соладка на сэрцы трывушчым.

Мілы, што гэта?!.
Што ты...
зусім і не плачу я,
Пачакай... парушынка да вейкі прыпала...
За ўсё лета ні разу вясёлкі не бачыла –
Аж цяпер вось
у небе асеннім заграла!..

1981

НЕ АДДАВАЙ СЯБЕ САМОЦЕ

Э. М. I.

На золку прымаразкі ходзяць,
Не першы жоўты ліст упаў.
Не аддавай сябе самоце,
Заўчасна ёй не саступай.

Няхай пазначана журбою
Расстанне восені з вясной,
Нашто ж развітвацца з сабою,
Сябе збаўляць першаасноў,

Калі вачам — нябёс сінеча,
Калі рукам — барвяны ліст,
Калі для сэрца — позірк нечы,
І ўздрыгне сэрца, як калісь...

ЗНІЧКА

І ты мне зорку абяцаў,
І падарыў яе ў шуканні
Цяпла спагады і любові.

І ў нас адліжнела на сэрцы,
Бо мы не ведалі яшчэ,
Што зорка тая наша —
Знічка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]»

Обсуждение, отзывы о книге «Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x