Такім чынам, Габузаў са сваёй навукай меў рацыю,— я перад ім паўставаў у надта смешным выглядзе. Старыя людзі і ў даным выпадку жаданні выдавалі за праўду, ствараючы прыгожую байку сабе і ўнукам на пацеху.
Што ў французаў ёсць свае «блудныя агеньчыкі» — таксама не аргумент: паміж народамі дзейнічае закон спалучаных сасудаў.
Кожнаму з нашых старых, вядома, давялося перажыць шмат, але ж замала продкі мелі ведаў, каб рабіць правільныя высновы. Затое майму пакаленню дасталося на поўную катуш-ку, а ўзровень чалавечага мышлення ўзняўся настолькі, што мы куды больш дакладна можам назваць чорнае чорным, белае белым, а кошку кошкай. Менавіта нам аб гэтай з'яве судзіць.
Стоп, а як жа тады вытлумачыць з'яўленне Белай Дамы ў калідорах кляштара-манастыра? Здань бачылі розныя людзі...
От табе і раз!
Штосьці за ўсім гэтым таіцца, ліха яго вазьмі. Напэўна, нешта хаваецца за гэтым дзівам, але — што?
Старажытныя муры зноў адкрываюць скарб
Мінула пару месяцаў пасля маёй паездкі ў ПНР, і — на табе! — новая сенсацыя. Не, вышывак рэстаўратары покуль што не знайшлі, а — куды больш цікавае.
За гэты час сярод рабочых рамонтнай брыгады распаўзла-ся чутка — манашкі, маўляў, у абіцелі нахавалі мяшкі пярсцён-каў з брыльянтамі. Пранырлівыя хлопцы ў заляпаных раство-рам каўбоечках выстукалі ў сцяне падвала малаточкамі по-ласць ды ўзрадаваліся — нешта ёсць! Калі не брыльянты, то залатыя ліхтары ды іконы ў сярэбраных акладах! А то і залатыя дараносіцы!
Ад прагнасці, нічога нікому не кажучы, рабочыя нецярпліва абабілі стары раствор са сцяны ды ломікамі выважылі некалькі ружовенькіх і рабрыстых «пальчатак».
У XVII стагоддзі для таго, каб раствор лепш трымаў цэглу, уздоўж мокрай глінянай загатоўкі майстры джэргалі агрубелай пяцярнёй, утвараючы ў пластычнай гліне паўдзесятка раўчакоў, і толькі тады садзілі загатоўку ў печ. Цэглу з такімі баразёнкамі ад пальцаў прынята называць «пальчаткай».
Па такой дэталі археолагі, гісторыкі і вызначаюць час будоўлі.
Цагліны выважылі, і перад мужчынамі, сапраўды, адкрыўся чорны зеў з якімісьці прадметамі. Узбуджаныя хлопцы нецярпліва пасунулі рукі ды з расчараваннем намацалі якіясьці тамы ды сшыткі з цвёрдай паперы ў мешкавіне, але — ні металу, ні дрэва з акладамі, ні брыльянтаў.
Толькі тады рамонтнікі зрабілі ласку — паклікалі да скарба навуковых супрацоўніц.
Прыляцелі нашыя дзяўчаты з ліхтарыкамі і не паверылі сваім вачам. У мураванай нішы ляжалі, пакіданыя навалам, старажытныя кніжкі ў скураных пераплётах з меднымі засцежкамі — цалкам у добрым стане, за іх, скупляючы ў мясцовага насельніцтва, супрацоўніцы мусілі плаціць вялікія дзяржаўныя грошы, а тут — бяры ды валачы ў фонды, біб-ліятэку.
На жаль, і гэтыя фаліянты былі багаслоўскага зместу — усё далёкае ад сучаснасці, даўно спецыялістам вядомае і нецікавае. Затое ў старых сшытках, хоць не надта выразна, аднак дастаткова, каб разабраць словы і зразумець тэкст, стракацелі радочкі самых звычайных чалавечых успамінаў, пералік падзей, фактаў і імён. Успаміны былі ўжо мне знаёмай ад манашак асобы, але пададзеныя цалкам у іншым выглядзе.
Мяне, празаіка, грубая папера, спісаная акуратным жаночым почыркам, перанесла адразу ў дні суровага мінулага, абудзіла творчую фантазію, прымусіла падумаць і добра пахвалявацца.
Адным словам, трапіў мне ў рукі каласальны дакумент эпохі, аб якой дагэтуль я меў цьмянае ўяўленне — папулярных выданняў пра даўніну чамусьці ў нас не багата.
А ўвогуле знаходжанне ў сцяне кляштара папяровага скарба асаблівых пытанняў не выклікала. Выклікала роздум.
Навуковыя супрацоўнікі ўстанавілі ўжо дакладна, што ў старажытныя гады ў кляштары, зрэшты, як і ў манастырах, адбываліся частыя сваркі паміж свяшчэннікамі, манахамі і манашкамі з-за прынцыпаў веры і рытуалаў, з-за святкавання таго ці іншага дня, прызнавання ці не прызнавання якога-небудзь святога, з-за крыжа з адной, дзвюма ці трыма пера-кладзінамі.
Калі ж перавесці ўсе тыя звадкі на сённяшнія меркі, то выйдзе, што фактычна і тады ішла самая звычайная барацьба за гегемонію. Прыкрытае шырмай веры ці рытуалу, бытавала банальнае падседжванне адзін аднаго ды такая ж, як заўва-жаем яшчэ і сёння, прага адных захапіць уладу над другімі.
Карысталіся пры гэтым нават непрыстойнымі сродкамі — абы ўзяць верх.
«Браты» і «сёстры», напрыклад, якім на бліжэйшы час удавалася над апанентамі захапіць верх, бесцырымонна аб'яўлялі апошніх не менш як крамольніцамі, ворагамі веры ды слугамі нячысціка ці намеснікамі Люцыпара. Такіх потым бязлітасна кідалі ў цямніцы, палілі на вогнішчы, выганялі з роднага краю, а ўсе іхнія атрыбуты і маёмасць накіроўвалі для экзекуцыі альбо дзялілі паміж сабой.
Читать дальше