Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тэорыя аўтара не знаходзіць пацвярджэння

На маё шчасце, гаспадар хутара — пажылы, інтэлігент-нага выгляду паляк у гэтым доме і нарадзіўся. А ў вайну, як і належыць маім аднагодкам, матляўся па ўсім свеце, ваяваў. З 1946 года жыве ў бацькавай хаце зноў. Брацкія магілы байцоў у яго ўвесь час на віду — днём, ноччу, зімой, летам. Бывалы паляк зразумеў мяне адразу:

— Не, пане, ніякага фосфару ці метану, ніякага агню ці хоць якіх-небудзь агеньчыкаў, ніякіх іскрынак не бачыў тут ні я, ні хто іншы — ні раніцой, ні вечарам, ні апоўначы. Дый колькі жыву, не траплялася бачыць мне ў такіх мясцінах чагосьці падобнага, а свету, пане шаноўны, пракалясіў кавал.

Не без пахвальбы пачаў загінаць пальцы ў мяне перад носам:

— Пад камандаваннем Францішка Клеберга прымаў удзел у апошнім баі нашых войск пад Клецкам — раз. У складзе войск Уладзіслава Андэрса ваяваў у Палесціне — два. Пад Тобрукам — тры, Монта Касіна — чатыры. Затым з жабрачай торбай павандраваў па Англіі, Канадзе і Аргенціне, а там спатыкаў такое, што, пане шаноўны, чалавек цяпер сам сабе не верыць!

Хвіліну падумаў.

— Не, не памятаю, каб і калегі мае хваліліся, што падобнае назіралі.

— Не?

— Ніхто, прошэн пана, і ніколі — ані разу. Бо агеньчыкаў такіх, мабыць, не бывае ўвогуле. Да і, дарагі савецкі калега, магу цвёрда сказаць — напэўна, не бывае. Нават — гарантую!

Зрабілася перад палякам няёмка.

Мне ж самому даводзілася не раз, не два і не тры хадзіць цераз могілкі — у розную пару сутак, зімой і летам. На фронце ў час наступлення начаваў на могілках неаднойчы, але ненатуральнага агню не заўважаў нават і ценю.

Вядома, па-рознаму бывае. Са мной магла атрымацца выпадковасць — проста не трапіў на такое дзіва. Але ж не бачылі чагосьці падобнага і нашыя хлопцы.

А найбольш пераканаўчы факт побач.

Калі б гэта было, як баюць старыя, то выхад агеньчыкаў з вялізных дзвюх братніх магіл не заўважыць тутэйшыя людзі аніяк не маглі б.

Крыкні на нашым стадыёне, а на Савецкай плошчы не пачуе цябе ніхто. Голас да плошчы не даляціць, калі б ад натугі ты і пачырванеў, бо адлегласць паміж адным і другім месцам — добры кіламетр. Але ж сам бываў сведкам, як сустракаецца наш «Хімік» з прыезджымі футбалістамі. У вялізнай чашы стадыёна, калі зараве дваццаць, а то і ўсе трыццаць тысяч, цесна збітых, галава к галаве, бы тыя семкі ў сланечніку, балельшчыкаў «Го-о-ол!!!», то спантанны выбух людскіх эмоцый далятае нават да Савецкай плошчы. Рык той гэтак грыміць, што з таполяў панічна ўсхоплі ваюцца галкі — бытта па дрэвах смальнулі з дубальтовак.

А бывалы паляк не супакойваўся, пераконваў:

— Альбо возьмем, шаноўны пане, такі факт. У касцёле адная кабета перажагнаецца, і рухаў яе рук не чуваць. Не пачуеш і тысячы рук, праўда? А ў зэшлым року на Блонях Кракоўскіх адначасова жагналіся два мільёны каталічак перад папежам, то, пане ласкавы, шолах ад іхніх рук стаяў бытта летні дожджык праляцеў над зямлёй — сам назіраў, як бога ко-хам! Можаш сабе, пане, уявіць, які стаяў бы тут слуп агню, калі б байка мела матэрыяльнае абгрунтаванне.

I я пачынаю гэта разумець...

Буйда ўсё гэта, пане шаноўны, выкінь яе, пан, з галавы!

Так яно і не зусім так

Адным словам, легенда з фосфарнымі агеньчыкамі на могілках — таго самага гатунку, як і пра кучаравага баранчы-ка. Калі б так было, як баюць старыя, над брацкай магілай не толькі ў Бяла Падляска праявіўся б «эфект стадыёна». Здарылася б такое цуда і над тысячамі мясцін, пакінутых нам гітлераўцамі ў доказ сваёй людаедскай натуры.

Немцы закоўвалі свае ахвяры рознага полу, узросту, фізічнай кандыцыі ды кідалі іх у пясок, гліну, камяніцу ці балота ды багну. Над такімі могілкамі, паводле элементарнай логікі, павінны б цяпер бруіцца ўжо не аддзельныя фосфарныя агеньчыкі — страляць павінны цэлыя феерверкі ды фантаны крывавых агнёў, ад чаго сюды страшна было б нават пады-ходзіць.

Каля брацкіх магіл, а як жа, часамі агні цяпер гараць, але з прыроднага метану,— таго, што нашчадкі правялі трубамі і падаюць з Цюмені.

Падумалася так, і мяне агарнула адчуванне непапраўнай страты. Было такое адчуванне дакладна, якое паспытаў аднойчы ў юнацтве, калі пераканаўся, што легендарная папараць-кветка ніколі не квітнее, а ў Святаянскую ноч дрэвы з пнёў сваіх не зыходзяць, ядлоўцы з елкамі тады не сварацца, а ў лесе гэтаксама ціха ўсё ды спакойна,— адно тонка бзын-чаць камары, гудуць, як бамбавозы, майскія жукі, ды шапочуць пра нешта сваё, патаемнае, лісты тае самай асіны, на якой — так ніхто і не можа разгадаць чаму — птушкі не хочуць віць сабе гнёздаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x