• Пожаловаться

Аляксей Карпюк: Белая Дама: Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк: Белая Дама: Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1992, ISBN: 5-340-00685-9, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Аляксей Карпюк Белая Дама: Аповесці

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Аляксей Карпюк: другие книги автора


Кто написал Белая Дама: Аповесці? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Такіх прозвішчаў да ліха!» — супакоіў я сябе.

Зрэшты, прыглядацца не было калі. Выклікалі па алфавіце, падыходзіла мая літара, і мяне пачалі разбіраць дрыжыкі, агортваў жудасны і прыемны страх — трэба ж было з трыбуны сказаць ад імя ветэранаў некалькі слоў.

3.

Пасля ўручэння ўзнагарод наладзілі нам прыём.

За сталамі ў банкетнай зале месцы займалі польскі пасол ды члены ваеннай місіі — генерал з маёрам. Побач з імі — па-сол СССР у Польшчы і савецкія вайсковыя. Далей уладкаваліся кіраўнікі суседняга ваяводства на чале з сакратаром ваяводскага камітэта ПАРП ды — бытта памаладзелыя — кіраўнікі нашай вобласці. Сталы з пачастункам утварылі літару «Т». Усё кіраўніцтва расселася за верхняй перакладзінай гэтай як бы літары, а нам, узнагароджаным, дасталося месца па абодва бакі ножкі ад гэтага «Т».

Прэзідыум знаходзіўся ад мяне справа, зусім побач. Я прызвычаіўся бачыць сваіх кіраўнікоў заўсёды дзелавіта-строгімі і не мог цяпер глядзець на іх без спачувальнай усмешкі. Яны былі неяк па-жаночы мяккімі, ветліва-стрыманымі, па-святочнаму ўрачыстымі і крыху разгубленымі ды займаліся зусім не мужчынскай справай: са шчодрасцю хлебасольных гаспадынь стараліся дагадзіць гасцям.

У польскіх вайсковых — парадныя шнуры аксельбантаў на мундзірах, узнагароды. Многа ўзнагарод.

«Аднак такой, як у мяне, няма ні ў кога, нават — у генерала. Яна рэдкая.

Крыж зацвердзіў яшчэ ў 1772 годзе Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Цікавы кароль. Пры ім была аб'яўлена канстыту-цыя. Устанавіў медаль для тых саноўнікаў, хто гаварыў горкую праўду ў вочы. Так яе і назваў: Sapere aude («Таму, хто адважыцца быць мудрым!»). Першым крыжам «Віртуці мілітары» кароль, здаецца, узнагародзіў Тадэвуша Касцюшку. У 1919-м крыж аднавілі. Яшчэ раз аднавілі яго ў 1943-м, пасля бітвы пад Леніна.

Ордэн мае пяць ступеняў, мая — самая высокая. З чыстага золата. Такім былі ўзнагароджаны зусім нямногія, а сярод іх — князь Генрых Дамброўскі, Тадэвуш Касцюшка. I вось — я... Ха-ха!»

Так выглядалі б у тую хвіліну мае думкі, калі б запісаць іх на паперы. Але ў маёй галаве мільганула ўсё гэта на працягу секунды, і прэзідыум за гэты час не паспеў нават заняць яшчэ месца — там усё спаборнічалі ў ветлівасці.

Разглядзеўшы добра начальства і насыціўшы гэтым сваю цікавасць, я перанёс увагу на нашу братву. Глядзеў я на яе з чуласцю. З кожным злучала нешта перажытае.

Злева ад мяне займалі месцы пяць, а насупраць — сем партызан — прысмірэлых, няўклюдных мужчын, якія яшчэ не прыйшлі ў сябе ад славы, што абрынулася на іхнія галовы. Не хваляваўся толькі супроць мяне мужчына інтэлігентнага выгляду. Я ўсё ніяк не мог успомніць — адкуль ведаю гэтага чалавека з высокімі залысінамі? Менавіта яго выклікалі па ордэн на сцэну першым. Астатніх ведаў я лепш.

Якія гісторыі прыходзілі на памяць, якія асацыяцыі абуджала гэтая сустрэча!

Побач са мной круціўся, уладкоўваючыся на крэсле, Мішка Цыган. Ён сапраўды — цыган. Прыбыў да нас з Гута-Міхалін з белазубай тоўсценькай рагатухай — Валькай Канан-чучкай. Яна, калі гаварыць чэсна, тады мне падабалася, я на яе заглядаўся нават і спрабаваў заляцацца.

Аднойчы, калі мы вячэралі ў будане, Валька з Мішам з-за нечага пасварыліся. I здарылася так, што я незнарок закрануў ботам яе нагу ды ў адказ раптам атрымаў нясмелы штуршок яе бота. На некалькі хвілін я абмёр. Потым скасавурыўся — ці не бачыць Мішка? — і націснуў наском мацней. Дзяўчына адказа-ла зноў, на гэты раз ужо смела, і я адразу вырашыў дзейнічаць. Вальку пасля вячэры я прапусціў першай, хвіліну пачакаў ды кінуўся за ёй па сцежачцы. Аднак, прабегшы крокаў з двац-цаць, убачыў яе ўжо... у абдымках Цыгана. Маё самалюбства было закранута надоўга, а Цыган з той пары на мяне пачаў дзьмуцца. Цяпер, калі нас вялі па калідоры, я паспрабаваў загаварыць, але ён нешта буркнуў і нядобра бліснуў на мяне цёмнымі вачыма — злуе, дуралей, дваццаць два гады.

Мішка нарэшце ўсеўся. Пад выгаралым кіцелем з новенькім крыжыкам «Грунвальда» віднеліся белая кашуля і гальштук. Карычневыя тонкія, са слядамі саляркі цыганскія рукі не мелі чым заняцца, таму церабілі махры абруса. Абстаноўка так бянтэжыла ветэрана, што ад напружання на лбе і скронях у Мішы густа выступілі кропелькі, кашуля змакрэла, гальштук з'ехаў пад кіцель, і ад напору жылістай, сяк-так паголенай шыі нацягнутыя ніткі ледзьве ўтрымлівалі гузік...

Я разумеў яго.

Працуе млынаром у глухой вёсачцы. Прывалаклі яго на гэты вечар, каб потым зноў, магчыма, доўга не ўспамінаць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.