Аляксей Карпюк - Партрэт

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Партрэт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Партрэт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Партрэт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў.
У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.

Партрэт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Партрэт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Натуральна-шчыры, страшны дакумент пэўнай эпохі па ланцуж-ку пакаленняў цяпер будзе доўга перадаваць і перадаваць нашчадкам водгукі гераічнага мінулага, хваляваць людскія сэрцы ды фарміраваць іхнія душы.

2.

У суседнім аддзеле музея вісіць ікона блажэннага айца Максімільяна.

Гісторыя іконы такая.

Ксёндз Максімільян Марыя Кольбэ пры буржуазнай Польшчы быў душой папулярнага сярод католікаў месячніка «Рыцар прачыстай дзевы» («Rycerz Niepokolanej»). Выдаваўся часопіс пяць гадоў і ў Гродне, паралельна нават па-японску — у Нагасакі. Тыраж яго даходзіў да мільёна экзэмпляраў, і толькі ў часы акупацыі (1940) немцы месячнік абрэзалі да 120 тысяч.

Побач з апісаннем жахаў, якія бытта нясе людзям «сусветны крыважэрны камунізм» і ўсхвалення каралёў, прынцаў, генералісімуса Франко, маршалаў Пілсудскага ды Рыдз Сміглага, побач са зняважлівымі артыкуламі ў адносінах да іншых нацый (асабліва яўрэяў), у «Рыцары прачыстай дзевы» яшчэ падавалася дробная Інфармацыя, пісьмы[ 29 29 Напрыклад: «Італьянцы будуюць бамбардзіроўшчык, які прасвечваецца, бы аконнае шкло. Калі стане такі самалёт кідаць бомбы, на небе яго не ўбачыш. Студэнткі амерыканскага універсітэта ўзялі на сходзе абавязацельства — не насіць кароткіх сукенак і кофт без рукавоў. Сямігадовы румынскі цар пачаў хадзіць у школу. У Афрыцы адно племя для вайны з суседзямі прымяняе цсэ-цсэ. Выпускае рой мух на праціўніка, і ворагі адразу гінуць. У Маскве судзілі прафесара за тое, што чалавек пад Новы год купіў на базары елачку, прывалок дамоў ды адважыўся паставіць яе дзецям. У савецкіх магазінах няма брытваў і мыла, таму рускія мужчыны запусцілі вусы і бароды... Пісьмо гродзенца: «Вельмі прашу часопіс аб'явіць усім пра ласку, якую я паспытаў ад дзевы Марыі. Пару гадоў нада мной вісела ў судзе справа і не давала спакою. Атрымаўшы павестку, я паслаў 10 злотых на распаўсюджванне «Рыцара прачыстай дзевы», даручаючы сябе пад апеку багародзіцы. I вось здарыўся цуд: справу ў судзе выйграў! Цяпер пасылаю Вам яшчэ 10 злотых на тое самае. Прашу аб'явіць пра ўсё веруючым і няверуючым хрысціянам — да смерці буду маліцца прачыстай дзеве, чаго дагэтуль ніколі не рабіў. ].

Акупіраваўшы Польшчу, нацысты, як вядома, адразу ўзяліся нішчыць яе народ. Пачалі з інтэлігенцыі і нават у такіх людзях, як Кольбэ, убачылі сабе пагрозу.

У 1941 годзе а. Максімільяна арыштавалі, прывезлі ў Асвенцім ды — іронія лёсу!— разам з камуністамі і іншымі савецкімі палоннымі памясцілі ў барак 14А, на арыштанцкую вопратку ксяндза пачапілі нумар 16670.

К таму часу жыццё Кольбэ шмат чаму навучыла, А. Максімільян, мабыць, дараваць сабе не мог ужо, што, трымаючы ў руках масавы орган, друкаваў у ім розныя «бздуры», не паказваючы землякам пагрозы рэальнай.

У дні гістарычных выпрабаванняў палякі здзіўлялі свет сваім патрыятызмам. Без ніякай перспектывы кідаліся на штыкі, пад кулі ці бралі на сябе віну сваякоў, камандзіраў, знаёмых і нават — чужых ды з горда ўзнятай, бы наш Фадзей, галавой значылі шляхі гісторыі сваімі смерцямі.

Ксёндз Кольбэ аказаўся дастойным сынам свайго народа. Лагерныя будні неўзабаве падсунулі яму момант для подзвігу.

З.

У канцы ліпеня 1941 года з Асвенціма ўцёк зняволены. Камен-дант канцлагера штурмбанфюрэр Фрытцшэ загадаў — за ўцёкі аднаго з барака 14А пакараць галоднай смерцю дзесяцярых.

Эсэсманы адлічылі ахвяры, падвялі да баракаў, дзе адбывалася такое пакаранне, паставілі ўсіх на калені, У момант збегся натоўп схуднелых істот у паласатых балахонах. Знаёмых і сяброў камендант ад няшчасных не адганяў. Наадварот, якраз ён і хацеў, каб жывыя добра на ўсё паўзіраліся ды зарубілі сабе на носе — з немцамі жарты малыя.

Пакуль апаражнялі ад трупаў цэментавыя клеткі ды рыхтавалі «памяшканне» для свежых кандыдатаў у нябожчыкі, няшчасныя, абкружаныя арыштантамі, развітваліся. Малады ляснік Францішак Гаёўнічак услых усклікнуў:

— Божа, як шкада жонкі! Езус, Марыя, як мне шкада малых дзетак!..

Пачуў гэта Максімільян Марыя Кольбэ ды звярнуўся па-нямецку да Фрытцшэ:

— Пан камендант, мне сорак сем, я адзінокі. А гэты няшчасны — малады і ў яго сям'я. Абмяняйце нас, вам жа ўсё роўна!

Цар і бог славутай фабрыкі смерці надта здзівіўся ды хвіліну падумаў. Затым практычны немец кінуў:

— Гут! Станавіся замест яго на калені! А ты — вэг! Дзевяць прыгавораных палякаў памерлі ў бетонных клетках — хто на сёмы, хто на восьмы дзень, іх адправілі ў печ, а ксёндз усё жыў — лагернікі ўмудрыліся праз шчыліну ў дзверцах запіхваць яму ежу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Партрэт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Партрэт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Партрэт»

Обсуждение, отзывы о книге «Партрэт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x