Аляксей Карпюк - Партрэт

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Партрэт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Партрэт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Партрэт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў.
У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.

Партрэт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Партрэт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзецьмі свайго часу былі і тыя дзядзькі. Яны шчыра верылі ў вядзьмарак, злых духаў ды прызнавалі слушнасць у тым, каб нішчыць чорную сілу. Не ў прыклад скідальцам даўнія іх землякі перад страшным вогнішчам напэўна выказвалі яшчэ захапленне ад таго, што вядзьмаркі гараць. Сведкі маляўніча апісваюць, як потым разлютаваны натоўп кідаўся на рэшткі вогнішчаў, раздзіралі на кавалачкі тое, што засталося ад ахвяр, ды неслі страшныя сувеніры дамоў сабе на памяць.

Як мяркуюць вучоныя-псіхолагі, паленне вядзьмарак знімае таксама і нервовае напружанне, у якім вечна знаходзіліся нашыя продкі. з—за гэтага ў апошнюю вайну людзі ў глыбокім тыле кідаліся з лютасцю ды спрабавалі чыніць расправу над чалавекам, якога западозрылі як нямецкага шпіёна.

Аднак у свядомасці перадавой грамадскасці ўжо тады адбываліся пэўныя зрухі. Пасля выпадку ў Дорухаве нават прыдворная знаць выступіла супроць цемрашальства.

Гарачым летам І776 г. цераз наш мост з усяе Рэчы Паспалітай праехаў цэлы парад паслоў са шматлікай світай на чарговы сейм (у Гродне ахвотна жылі каралі, праходзіў кожны трэці сейм Польшчы, бо лічылася, што горад ляжыць у зоне здаровага клімату). На сваім форуме за «непрыстойны ўчынак» шляхціча Стакоўскага паслы пакаралі штрафам, а барацьбу з вядзьмаркамі назаўсёды асудзілі.

5.

У пятроўскі час нашаму мосту выпала сыграць не абы-якую гістарычную ролю.

Наспявала шведска-руская вайна.

У канцы 1705 г. Карл XII стаў ля сцен Варшавы, Паводле «Гродзенскай старыны» Еўстафія Арлоўскага (1910) кароль ад сцюжы ратаваўся ў шатры, які абагравалі распаленымі гарматнымі ядрамі. Шведскія ж салдаты стаялі ў адкрытым полі і раскошы такой дазволіць сабе не маглі.

Каб не памарозіць дарэшты войскі, кароль задумаў перабрацца на цёплыя кватэры ў Гродна. Але к таму часу ў горадзе над Нёманам паспеў пабываць ужо цар.

Пётр Першы горад добра ўмацаваў (пятроўскія рэдуты і цяпер табе пакажа кожны школьнік сярэдняй школы № 12), размясціў у ім свае войскі ды пакінуў фаварыта А. Д. Меншыкава з наказам — сачыць уважліва за праціўнікам і, па магчымасці, яму перашкаджаць.

Нёман вораг перайшоў па лёдзе каля вёсачкі Дзевяткаўцы. Застаўшы горад умацаваным, шведы тут жа, у Грандзічах (10 км ад Гродна), сталі на зімоўку.

Кароль у Грандзічах усю зіму прымаў паслоў, падпісваў умовы, ездзіў на паляванне, знаёміўся з мясцовымі прыгажунямі, а яго афіцэры ў навакольных памешчыкаў пілі і балявалі, бо рускія са сваім свяцейшым князем, здавалася, сядзелі ціха, бы мышы. Шведы і ўпэўніліся — куды сыну конюха, Меншыкаву, цягацца з удалым дваццацішасцігадовым каралём-прыгажуном, у жылах якога цякла блакітная кроў, яму снадарожнічаў толькі поспех, ён ужо перамог Данію, Саксонію ды Польшчу.

Тым часам Аляксандр Данілавіч праз сваіх лазутчыкаў пільна сачыў за кожным крокам ворага ды слаў цару рэляцыі.

Так прыйшла вясна 1706 года.

Крыгаход у Гродне пачынаецца, калі зямля ўжо добра прасохне (бо з Навагрудскага ўзвышша лёд сюды прыбывае са спазненнем на два тыдні). I вось пагодлівым вясеннім днём лазутчыкі далажылі Аляксандру Данілавічу: шведы збіраюцца ў паход — варожы лагер заварушыўся, як устрывожаны мурашнік; салдаты рыхтуюць на заўтра штурмавыя гарматы ды іншую тэхніку супроць гродзенскай крэпасці, а перайшоўшы мост, усе паваляць цераз Ваўкавыск на Усход.

Меншыкаў да такога быў падрыхтаваны.

Каб не перашкаджалі на маршы гарматы, свяцейшы князь, паводле парады цара, пакідаў іх ноччу ў раку, войскі пераправіў на другі бераг, мост за сабой разабраў ды налегцы павёў свае войскі марштрутам, якім збіраліся крочыць шведы,— палячы за сабой усе пераправы, склады фуражу ды месцы для стаянак.

Тым часам, як было запланавана, Карл XII наступнага дня раніцой з асаднай артылерыяй памкнуўся да крэпасці — пустая! Кінуліся шведы да моста, а ён — без пралётаў, ды на строме — суцэльная лавіна льдзін.

Пакуль шведы перачакалі ў Гродне крыгаход, пакуль наладзілі пераправу зноў, пакуль пасля вясенняй паводкі ўбавілі свае воды рэчкі Палесся ды высахлі дарогі для іх грувасцкіх абозаў і цяжкіх гармат, Меншыкаў злучыўся ў Кіеве з Пятром Першым, і яны ўжо разам пачалі рыхтавацца да сустрэчы з нязваным госцем.

Пару гадоў таму нехта з гараджан убачыў з моста ў вадзе дзіўны жоўты прадмет, які аж гарэў на сонцы. Гэта аказалася гармата Меншыкава, яе рачны пясочак адшліфаваў на жывое золата. У той жа дзень з ілу добраахвотнікі-вадалазы вывалаклі аж шэсць пятроўскіх гармат.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Партрэт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Партрэт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Партрэт»

Обсуждение, отзывы о книге «Партрэт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x