Аляксей Карпюк - Партрэт

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Партрэт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Партрэт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Партрэт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў.
У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.

Партрэт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Партрэт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паваліла з танцаў моладзь. Адзін хлапец раптам адлучыўся ад кампаніі і проста ў касцюме ды гальштуку плазам бабахнуў у ваду, паплёхаўся ў ёй, затым выбраўся на асфальт, абтросся, і кампанія з рогатам пакрочыла далей.

Праз мінуту-другую ішла наступная група юнакоў, і паўтарылася дакладна тое самае. I з гэтай кампаніі аддзяліўся высокі хлапец. Затым, бытта падштурхнуты тым самым вясёлым чортам, юнак нырнуў таксама з галавой у ваду і выскачыў на асфальт. У хлопцаў нават смех гучаў дакладна гэтаксама, бы ў першай кампаніі.

Пасля таго як мне ўпершыню давялося пазнаёміцца з вышэй працытаванымі пісьмамі, я са здзіўленнем падумаў чамусьці пра звычайны аспірын, якім лечаць і мяне, і цябе, і негра, і Ракфелера, і англійскую каралеву, ды прыпомніў раптам сцэну ў скверы ля фантана.

А яшчэ да мяне ўпершыню дайшла ўся мудрасць слоў Саадзі, што красуюцца, кажуць, у ААН на самым відным месцы:

«Чалавек—частка суцэльнага чалавечага цела».

5.

Праз гродзенскую пошту да Олі Корбут перавальвала да 20 000 пісем і пакетаў у год. Каб мець візуальнае ўяўленне, многа гэта ці мала, я падлічыў: пакладзі такую прорву малых і вялікіх, вузенькіх і шырокіх, сініх і жоўтых, звычайных, заказных ды авія з рознакаляровымі штэмпелямі канвертаў адзін каля аднаго, то за год утварылася б дарожка на 5 кіламетраў!

Бывалі дні, калі гродзенскія паштары пісьмы і пакеты на вуліцу Каліноўскага былі вымушаны везці спецыяльнай машынай.

У час замежных выступленняў Оліну пошту ў мяшках звальвалі проста пад дзверы нумара, дзе яна жыла,— маўляў, разбірайся, мілая, з ёю сама!

Пяціхатка, Савецкая, З:

«Оля, я вельмі хачу атрымаць ад Вас аўтограф з фатаграфіяй. Прышліце мне, калі ласка. Толькі — абавязкова, я чакаю. Ваша паклонніца, Галя М.»

Каролім, 12, Прынса. Дублін. Айрланд:

«Дір Ольга! Здрастуйце! Я Кароляйн Уэнны й Иреландите (так па тэксту.— А. К.). Я кахаюся ваша гімнастык. Это есть очен очен очен корошо. Я хочу очен иметь Ваша фото и афтогрофф, вышліце міне, пліз...»

Мілорыгука. Ашыя-шы Гыото 659, Японія:

«Дарагая панна Корбут! Спадзяюся, што Вы мне даруеце нечаканае маё пасланне к Вам. Я надта засмучаная, што Вы хварэеце. Як Вы цяпер адчуваеце сябе? Жадаю Вам хутка выздаравець. Між іншым, хварэла і я, але стала ўжо на ногі. Я збіраю Вашы фота і ўжо іх маю 21 штуку. Вы б паглядзелі, якія! Прышліце мне яшчэ адно, я хачу мець персанальна ад Вас!..

О, зусім забылася! Я маю хлопца! Моніко — пятнаццаць, і ён таксама японец, ходзіць у каледж. Пасылаю Вам яго фота. Падабаецца? Сімпатычны, праўда?

Чакаю ад Вас пісьма з фатаграфіяй. Толькі абавязкова вышліце. Ваша паклонніца — Саторы Сіто».

Рафаэль Б„ Каліфорнія, 91106, ЗША:

«Калі ласка, не стаўце мне ў віну, што я грамадзянін ЗША. Я, як і вы,— студэнт і спартсмен. Я цаню прыгажосць ва ўсіх яе праявах. Напішыце мне што-небудзь. Пісьмо ад Вас паслужыла б мне добрым стымулам для таго, каб я захацеў рыхтавацца да Алімпіяды 1976...»

Навала пісем да Олі — з малюначкамі, якія кранаюць душу сваёй немудронай шчырасцю, са зварушлівымі падаруначкамі, з адкрытачкамі ды пустымі канвертамі, На якіх віднеецца ўжо і зваротны адрас,— найбольш менавіта такіх. Тысячам дзяўчатак і хлопчыкаў, юнакам з Варонежа і Казахстана, з—пад Фудзіямы і з Тэхаскіх прэрыяў, з Парыжа і Дубліна, з—пад Торуні і Варна — белым, чорным, жоўтым і мулатам — раптам неадкладна спатрэбіліся фотаздымкі гродзенскай спартсменкі ды яе аўтограф.

Іншыя пасылалі да Олі ўжо дзевятае, пятнаццатае пісьмо і прасілі, малілі, клянчылі, хітрылі, спасылаючыся на аднолькавы з ёю ўзрост, на ідэнтычнасць прозвішчаў, на ўяўнае сваяцтва са спартсменкай (такіх аўтар нарыса спаткаў некалькі дзесяткаў!), на сімпатыю да яе краіны, на сумесную быццам бы вучобу ў школе, прабыванне ў адным дзіцячым садзіку, піянерскім лагеры,— усе яны патрабавалі фатаграфію ды аўтограф, як бы без яго і дня ўжо не змаглі б выжыць.

Наіўныя хітрыкі балельшчыкаў.

Хоць такой тоненькай і ўяўнай нітачкай яны хацелі далучыцца к славе, поспехам і дасягненням сваёй равесніцы. Малады эгаістычны снабізм? Балельшчык мае магчымасць адчуваць сябе пераможцам, не прымаючы ўдзелу ў барацьбе. Кожны раз, калі мы ствараем сабе ідэала, мы сябе самасцвярджаем. Мы як бы ўваходзім у долю і становімся пайшчыкам яго славы і аўтарытэту: застаючыся прафанамі, мы набываем права разважаць ды меркаваць аб рэчах, якія раней былі нам недаступныя.

«Падуумаеш, Оля Корбут! Каб адно захацела, стала б і я такой — мы нават равесніцы, і пісьмо, унь, мне прыслала, і фота!..»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Партрэт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Партрэт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Партрэт»

Обсуждение, отзывы о книге «Партрэт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.