Аляксей Карпюк - Партрэт

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Партрэт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Партрэт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Партрэт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў.
У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.

Партрэт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Партрэт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вяртаюся я, а Смарагд выйшаў з вёскі і ўжэ здалёк мяне выглядае. Так, бедны, нерваваўся, што мама яму наварылі падабедак, наварылі абед, а ён на ежу і не глянуў. Ці баяўся, што я з грашыма ўцяку, ці што бандзіты мяне аграбяць,— хто яго ўжэ ведае. Так бедны нерваваўся.

— Ну, вярнулася?! — падскочыў да мяне і аж пацалаваў.

Тады выняў з той пачкі 25 злотых ды гаворыць:

— На, Вера, табе за фатыгу. Няхай тато закажа табе самыя лепшыя чаравікі!..

Чаравікі каштавалі 15, шчэ 10 злотых засталося...

Калі я вярнулася з Сацілавіч, Смарагд на другі дзень пачаў з намі развітвацца ды гаварыць, што хутко пра яго пачуем, што ўсе газеты будуць пісаць, а ён сам сядзе ў турму.

Сказаў так мужыкам, бы загадку загадаў, і сам паехаў. А праз тыдзень вяртаецца памешчыкаў сын з горада ды гаворыць:

— А ваш бацюшко мітрапаліта забіў! З ліворвера! У кабінэце!

Потым чуем — з вёсак паўцякалі папы-уніяты...

Аж нарэшце з варшаўскай турмы прысылае раптам Смарагд пісьмо да таты. Просіць:

«Пашыйце мне дзве пары бялізны, цывільную рубашку ды сякія-такія нагавіцы, бо мне нельга быць духоўным».

Тато з'ездзіў у Пескі да яўрэяў, і тыя за адзін дзень усенько панашывалі — аж на 52 злотых. Калі тато сказалі, каму ўсё гэто, краўцы ўзялі толькі палову.

Праз паўгода мы ўсе ездзілі ў Варшаву на суд. Адвакатаў тых наз'язджалася з усянюткаго свету, Ды ўсе файныя, лысыя, панскія... Смарагд стаў надто кашляць, бо захварэў у турме на сухоты, але трымаў сябе па-геройску і адно цвярдзіў:

— За веру я Георгія забіў. А каб мне шчэ раз прыйшлося, зноў такого забіў бы.

Далі яму 12 гадоў, але сядзеў толькі палову. Калі выйшаў на волю, у Бялявічы ўжэ не заязджаў. Нашы ездзілі да яго ў Варшаву на свіданне ды ледзьве пазналі. Быў ужэ ў капелюшы, з чамайданам, надто худы, жоўты, хілы. I паўтараў людзям:

— Духоўным мне цяпер быць нельга — чалавека я забіў.

Пацалаваўся з усімі ды за граніцу падаўся. Мо і цяпер там дзе жыве, калі сухоты не даканалі...»

НІЧОГА НЕ НОВА

У «Вешалінскім раі» я апісаў выпадак, як у дваццатыя гады Альяш Клімовіч з вёсачкі Грыбоўшчына аб'явіў сябе прарокам ды ўзбударажыў усю Заходнюю Беларусь, а сотні тысяч непісьменных людзей хлынулі да яго на паклон. Самае сумнае, што апісаны выпадак калектыўнага цемрашальства сярод маіх землякоў — не новы.

Некалькі дзесяцігоддзяў перад цудам у Грыбоўшчыне паміж вёскамі Лаша і Сухая Даліна непісьменныя сяляне Дзюрдзі затаўклі каламі да смерці руплівую гаспадыню і прыгожую кабету, жонку каваля, за тое, што яна — ведзьма. Адвакатам тады на судзе выступаў муж Элізы Ажэшкі, які і даў пані Элізе тэму для напісання аднайменнай аповесці.

На судзе Дзюрдзі былі цвёрда ўпэўнены, што зрабілі для «обчаства» добрую справу, вінаватымі сябе не прызналі, і так заканчваецца аповесць.

Аднак сапраўдны канец ва ўсёй гэтай гісторыі быў іншы.

Дзюрдзі пад канвоем адправіліся па этапу ў Сібір адбываць пакаранне, а ў Лашы і Сухой Даліне мароз па-ранейшаму біў яблыняў цвет, вусень жор капусту, а некаторыя каровы не давалі малака. I вось сяляне вырашылі: «халерная ведзьма» вылазіць ноччу з магілы ды кідае «порчу». Бліжэйшыя суседзі Дзюрдзяў зачасалі асінавыя дручкі, схадзілі апоўначы на могілкі, раскапалі магілу каваліхі і пазабівалі калкі — з—пад іх цяпер яна, зараза, аніяк не магла ўжо выбрацца. Старыя людзі з Лашы мяне запэўнілі, што толькі з той пары ў людзей не стала аніякай «порчы». Яны і цяпер вераць гэтаму.

А самы жудасны з вядомых мне выпадкаў цемрашальства на Гродзеншчыне надарыўся яшчэ раней.

У 1885 годзе ў Навагрудчыне лютавала праклятая халера.

Аднойчы два чалавекі з вёскі Акопавічы везлі хаваць сваіх дзетак. Па дарозе да сумнай працэсіі далучылася яшчэ некалькі чалавек, а між іншымі — селянін Казакевіч, соцкі ды старая Манчыха. Бабулю ўгаварылі ісці на могілкі соцкі з Казакевічам, бо мужчыны задумалі разам з дзіцячымі трупікамі пахаваць і яе. Абодва чулі, што адзіны правераны сродак прагнаць халеру — закапаць у зямлю жывую бабку, як гэта ўжо зрабілі пад Лідай, Слонімам, Ваўкавыскам, Гродна...

Адным словам, як старая ні енчыла, ні прасілася, а Манчыху закапалі разам з дзецьмі.

Халера, вядома, не знікла, неўзабаве звяла ў магілу і ўдзельнікаў жудасных хаўтур. Застаўся адзін няшчасны Казакевіч, на якога і абрынуўся закон. Прысуд па гэтай справе Мінскай крымінальнай палаты гучаў так:

«...Казакевича, виновного (в сообществе с др. лицами) в убийстве с обдуманным заранее намерением крестьянки Манковой, зарытием ее живой в землю — по предрассудку, что через это прекратится смертность от холеры, на основании ст. улож. 21-ой степени 3 215-й и 1, 925-й, лишив всех прав состояния, наказать публично в городе Новогрудке через палача плетьми семьюдесятью ударами с наложением клейм и потом сослать на каторжную работу в рудниках на двадцать лет...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Партрэт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Партрэт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Партрэт»

Обсуждение, отзывы о книге «Партрэт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.