Аляксей Карпюк - Данута

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Данута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Данута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Данута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.

Данута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Данута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— О-ей, прабачце! — вінавата праказала яна, назіраючы з пашанай, як я вымаю з кішэні газету, абціраю ляшчыну.— Дакладна зрабіў бы так мой тата...

— Цяпер можна,— аддаў я кій.

— Дзякуй...

Дануся пачала адколваць край ледзянога шэрага ды залізанага вадой, наздраватага абруча, што нейкім цудам трымаўся па абымшэлых цэментавых сценах калодзежа.

— О-ей, нібы з жалеза! Як камень!

— Так нічога не будзе!— адабраў я ляшчыну зноў, засадзіў яе паміж зялёнай сценкай калодзежа і лёдам ды лёгка абрушыў яго ў ваду.

— Ух-х! — ускрыкнула яна, калі ў калодзежы плюхнула. Яе вочы заблішчалі шчырым захапленнем.

Зблізу паненка была прыгажэйшай, чым я сабе ўяўляў. Яе твар нібы прамянеў нейкім сзятлом, ад чаго я не мог на яе доўга ўзірацца. Гэта мяне падта бянтэжыла. Скоўвала ўсведамленне, што перада мною — чалавек з іншага свету.

Дануся, мабыць, адчувала, што робіцца ў маёй душы, і. Гава-рыла як з роўным, не заўважаючы маёй збянтэжанасці і памылак у польскай мове.

— Ну, даставайце! — заахвоціла паненка, бытта я меўся рабіць нешта незвычайнае.

Я закінуў на гару кій, прывязаў вяроўку да свайго вядра, выцягнуў адно, потым другое. Дапуся ўсё глядзела. Ліха на яго, такое глупства можа выклікаць у чалавека шчырую цікавасць?!.

Я адвязаў вяроўку. Падаючы яе, запрапанаваў:

— Ну!

Дануся разгубілася і не магла даць рады вяроўцы.

— Зараз! Я хутка!..— цвярдзіла яна.

Тонкія і жывыя пальцы паненкі доўгі час бездапаможна перабіралі тоўстую вяроўку, канец якой намок і стаў тугі ды непадатлівы, нібы карабельны канат. А калі нарэшце яна зрабіла нязграбны вузел, эмаліраваная пасудзіна не хацела ў студні тануць.

Толькі цяпер я падумаў, што трэба дапамагчы, і запрапанаваў:

— Ану, я!

— Сама ўмею!

— Так я і паверу!

— Але ж — даставала!..

— Э-э!..

— Праўда, праўда! — ледзь не плакала яна з крыўды.— Як бога кохам, даставала!

— Ла-адна, паве-ерым! — кінуў я паблажліва, бесцырымонна адабраў канец вяроўкі і перадражніў яшчэ нават:— «Уме-ею», «Сама-а», «Як бога ко-охам!..»

Выцягнуў пасудзіну, выкінуў з яе трэсачку, наліў вады са свайго вядра.

— Дзякуй пану! — сказала Дануся, чакаючы, пакуль я даставаў сабе ваду, і пачала апраўдвацца:— Кожны раз сюды ходзіць наша цётка Антося, але ўчора мамуся пусціла яе дадому!

— На вёску? — удакладніў я, бытта мне важна было гэта ведаць.

— Не-е! Цётка Антося на акраіне мае сваю хатку!

— А-а...— не знайшоўся я што сказаць.

— Пойдзем! — запрапанавала яна зусім проста.

I мы пайшлі.

5

Мяне апапаваў страх: калі на працягу бліжэйшай хвіліны не здарыцца што-небудзь незвычайнае, калі чаго-небудзь не прыдумаю, Данута так і пойдзе дадому. Тады ўсё прапала! Наўрад ці здарыцца яшчэ такая сітуацыя. Як на тое ліха, думкі бытта хто выключыў: я нічога не мог скеміць, хоць ты трэсні! Я толькі глядзеў.

А яна ішла наперадзе, несла пасудзінку і часта мяняла рукі. Кі-нуліся ў вочы мяккія абрысы яе падбародка, кранутая загарам шыя...

Трэба гаварыць, але пра што? Ліха па цябе, як парушыць маўчанне?..

Дануся, відаць, перажывала тое самае. Як бы з гатоўнасцю яна часта паварочвала да мяне галаву, і я бачыў насцярожана вінаватыя вочы дзяўчыны, якая хоча зрабіць нешта добрае, але таксама не ведае як.

Так мы і рухаліся.

У цясніне панавала застылая цішыня, і выразна чуліся нашыя крокі; стукалі льдзінкі аб сценкі вёдзер, ды плюхала вада, выплёск-ваючыся на жвір. Час з кожным крокам убываў, а я ўсё дарэмна намагаўся нешта прыдумаць. Знячэўку выліць вядро вады пад ногі, ці што? Гэта было б ашуканствам, а я не мог абыходзіцца з паненкай несумленна — у яе было столькі добразычлівасці...

— Уф-ф! — выдыхнула яна, паставіла пасудзінку і памахала рукамі, бытта яны замерзлі.

— Цяжка?

— Цяжка! — пажалілася яна.

— Што вы! — шчыра здзівіўся я, ставячы і свае вёдры.— У гэтай банцы літры чатыры, не болей!

— Ну, вядома, для вас — такога Галіафа — гэта нішто! — пры-творна пакрыўдзілася яна, азіраючы маю постаць з галавы да ног.

Мне гэта вельмі палесціла. Я бытта паспрабаваў адарваць пасудзінку ад зямлі.

— У-ух, чорт, не зрушыць нават!.. А хочаце?.. Мне зусім нічога не значыць вас з цэлай гэтай банкай...

I я той самай рукой, што трымаў за вушка пасудзінку, дзёрзка абхапіў дзяўчыну ніжэй пояса ды, адчуваючы пасільны жывы цяжар, паненку крутануў пару разоў у паветры і зноў паставіў на зямлю.

— Во!

— О-ей, як было цудоўна! — ані крыхі не пакрыўдзілася яна, ловячы раўнавагу.— Як жудасна! Як галава закружылася! Го, нават вада не распляскалася!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Данута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Данута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Данута»

Обсуждение, отзывы о книге «Данута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x