— Выбягаю я на пляцоўку, а іх — сотні!— з захапленнем апавя-даў ліцэісткам.— Я першага кацапа з левай — раз! Тады правым га-кам — накаўт! Пакуль ён падаў, я яму яшчэ — раз! раз! раз! Ускочыў у самую гушчу і — налева! направа!.. Наклаў жа іх я там! Папомняць мяне бальша-вікі-і!..
— О-ей! Пан Браніслаў граміў іх, як Валадыёўскі татар на Украіне!..— заўважыла Данута, і паненкі рассмяяліся.
Як звычайна, Дануся мяне не заўважала.
«Нябось, не прызнаецца ёй, хто яго так размаляваў!..»
Надта хацелася, каб паненка даведалася, што менавіта я аддубасіў так яе прынца.
«Вось табе твая Данута!.. I калі ўжо станеш самастойным чалавекам, неданосак?! — дакараў я сябе. — Нікчэмная, як і гэты бяздарны франт!.. Затое ж і даў яму, папомніць нашых!»
Але задаволенне ад такіх уцех было невялікае.
Я бачыў, што ўсе старанні забыць Дануту ляцелі да д'ябла. Лаяў сябе, прыдумваў зноў прычыну зайсці да генерала, у думках працяг-ваў размову з Данусяй і маці. Колькі ў маёй галаве з'яўлялася вары-янтаў таго, што магло здарыцца, каб я сябе інакш паводзіў тады! Што ж,заўсёды знаходзіў словы, калі ўжо было позна. Зусім відочна — Дануся не хацела са мной знаёміцца не таму, што яна дачка генерала. Не выдуманыя ж выпадкі ў кніжках, калі дочкі багатых бацькоў кахалі простых хлопцаў!..
Грызла самалюбства: мною ганьбуюць. Вядома! Раней я думаў, што Данусі небыло выпадку прыгледзецца дамяне, таму яна не звяртала ўвагі. I вось я пабываў у яе дома, яна не толькі прыгледзелася — гаварыла са мной, а што толку? Успомніў, як прапанаваў ёй пайсці разам у залу Снядэцкіх, і зазлаваў на сябе.
Недарэка!
Прыгадалася дзяцінства. Неяк варона пакрала куранят. Маці пайшла ў лес, убачыла вароніна гняздо на сасне, паклікала нас. З хлопчыкамі пабег і я. Па гладкім, як заводскі комін, камлі я не мог падняцца і на метр, а бедны сірата, вясковы пастух Мішка, зняў паясок, прывязаў яго да босых ног і, як малпа, палез угору. Мяне ўпікнуў дакорлівы позірк маці...
Або цяпер. На вячэрніх курсах кожны хлопец мае сабе дзяўчыну, ходзіць з ёю ў кіно, вучыць урокі, толькі я адзін хаджу ля дзяўчат воўкам...
Умаім узросце бацька ўжо цэлую сям'ю карміў, хату пабудаваў, іншыя людзі навуковыя адкрыцці паспелі зрабіць, а я? Сяджу ў бацькоў на шыі!..
Размінуўшыся з Любецкім і кампаніяй, я бяздумна спыніўся ля вітрыны найбольшай у Вільні кнігарні «Гебертнера і Вольфа». Памалу дайшоў да сэнсу слоў, якія красаваліся за вялізнай шыбай:
«Увага, грамадзяне! Чытайце амерыканскага Шолахава — Роберта Кентса! Выйшла яго кніжка на польскай мове «Лясныя людзі»!»
Але ні гэтая аб'ява, ні ўспамін пра бібліятэку з чаргой за «Ціхім Донам» не ўзрушылі мяне.
Заглянуў яшчэ раз у краязнаўчы музей. Гаспадар музея Луцэвіч якраз праціраў рыцарскія латы і кальчугі машынным маслам.
— Дазвольце памераць! — успомніў я, што ў мяне быў калісьці такі намер.
— Калі ласка!
Я скінуў пінжак, пачаў надзяваць на сябе жалеззе. Што за ліха, не налазіць!
— Дарма-а! — рассмяяўся Луцэвіч.— Вам ні адзін камплект не падыдзе!
I праўда. Перабраў я з дзесятак панцыраў і кальчуг, а ўсе малыя. Рыцары былі зусім не волаты,
— Яны былі нават меншыя за нашых людзей сярэдняга росту! — паясніў мне чалавек.
Але і гэтая навіна заняла мяне толькі на хвіліну. Выйшаў я на вуліцу, а на душы па-ранейшаму моташна, горад такі невыносны, што я не ведаў, куды дзецца.
4
Толькі я адышоў ад беларускага музея, як мяне аклікнулі:
— Дзень добры, волат!
Я ўздрыгнуў. Перада мной стаяў Яцкевіч — той студэнт, які камандаваў намі ля універсітэта ў час бойкі.
— Ну, як тваё пераноссе?
— Зажыло...— буркнуў я, нездаволены, што перашкодзілі пабыць аднаму са сваімі перажываннямі.
— Э-ге, ужо амаль нічога не пазнаць, «ліхтары» пажаўцелі! I астатняе да вяселля зажыве!
Студэнт размаўляў са мной манерай чалавека, перад якім хоць і добры вясковы хлопец, але вялікая недарэка ў параўнанні з ім, гарадскім воўкам.
— Што з таго...
— А чым ты нездаволены? — спачувальна спытаў ён. З памят-нага вечара ля універсітэта гэты студэнт зрабіўся для мяне аўтары-тэтам і, бадай, адзіным блізкім чалавекам у Вільні, не лічачы Суткуса. Таму я сабраўся адкрыць яму сваю таямніцу.
— За навуку трэ плаціць, а няма чым. Работы шукаю...
— А як ты жыў дагэтуль?
— От, неяк жыў...
— А цяпер ужо не можаш? То схадзі на Нямецкую вуліцу. Там існуе дабрачыннае таварыства, паможа,— кінуў ён ні то жартам, ні то сур'ёзна.
Читать дальше