На тэрыторыю універсітэта паліцыя не мела доступу, і эндэкі маглі сарваць вечар.
Энергічны студэнт, відаць, з тых, каторыя арганізавалі сустрэчу, пракрычаў да нас:
— Хлопцы, хто не баіцца, што фашысты наб'юць морду, збірайцеся ў калону!
Вядома, сярод добраахвотнікаў апынуўся і я.
— Таварышы! — камандаваў ужо другі студэнт, якога называлі Яцкевічам, —самі бачыце, трэба найсамперш разагнаць мамчыных сынкоў. Яны могуць сарваць сустрэчу з паэтам. Хадзем і дадзім ім як трэба!
— Пішлы! — закрычаў Яцкевічаў сябра — украінец Шыманскі.
— Вядзі нас! — падхапілі іншыя.
— О-го, які прыткі!— стрымлівалі асцярожныя.— Можа праліцца кроў!
Яны толькі моладзь падзадорылі:
— Ідэі спеюць і ажыццяўляюцца лепш, калі іх замацаваць яшчэ і крывёю!
— «И где, скажи, когда была без жертв искуплена свобода?»
— Нас менш...
— Затое ў нас рукі мацнейшыя!
— Хлопцы, да справы!
— У атаку!
— No passaran![ 13 13 — Яны не пройдуць! (іспанск.)
]
— No passaran! — наэлектрызаваная моладзь дру;yа падхапіла лозунг іспанскіх барацьбітоў.
Нашыя душы і целы даўно прагнулі абрушыць лютасць на ворага. Пастроіўшыся клінам, мы рыyуліся на «залатую» моладзь, раскалолі яе, прыціснулі да муроў ды пачалі малаціць.
Я выбіраў сабе дастойнага партнёра, але гімназісцікі ад мяне разляталіся, як ад страшыдла. I тут я наткнуўся на Браніслава.
Князь ужо не стаяў нейтральна. Група малойчыкаў калаціла кія-мі нейкае хлапчанё ў вышытай кашулі, а вечны студэнт выкрыкваў:
— Так ему! Та-ак! Ешчэ! Бардзо добжэ!
— Уцякай, бамбіза ідзе! — віскнуў нейкі эндэк, і кампанію бытта здзьмухнула ветрам.
Аднак я паспеў хапіць за каўнер князя і з незвычайным зада-вальненнем саўгануў яму кулаком знізу пад нос, а потым абмяклае цела бразнуў на брук.
Успомніліся сённяшні паход да генерала і перажытая абраза. Успомнілася шабля паручніка. I ад таго, што добра ўляпіў Браніславу, мне зрабілася адразу лягчэй.
— Каму яшчэ, ну?! — закрычаў не я, а ўся мая душа.
Перада мной узнік маленькі ўвішны гімназісцік. Гэта быў мне не праціўнік. Яго проста можна збіць каленам. Я пачаў шукаць мацнейшага.
Пакуль я разглядаўся, малы нечакана падскочыў, пырнуў двума пальцамі мне ў вочы, асляпіў, а тады ўдарыў у пераноссе. Пацямнела ў вачах, і я ўпаў. Я ўжо і не бачыў, як узбуджаныя радасцю перамогі хлопцы пранеслі на плячах праз пляцоўку да універсітэцкіх дзвярэй (якія яшчэ, мажліва, памяталі Францыска Скарыну!), паэта.
...Калі я падняўся, выкладзеная гранітнай брусчаткай старажыт-ная пляцоўка была пустая. Блішчэла святло на брусочках граніту, ад-шліфаваных на глянц ботамі многіх студэнцкіх пакаленняў, а нейкая студэнтка літасціва прыкладвала мне да носа мокрую хустачку.
— Нічога,— суцяшала яна мяне, як малога,— гэта хутка праходзіць! Вас толькі аглушылі, пацярпіце!..
Падышоў вядомы ўжо мне ўкраінец, прыглядзеўся і кінуў:
— Доцянецца сам додому, а мы підэм вартаваць ізноў!
Студэнт знік.
— Ну ж вы іх малаці-ілі!...— казала дзяўчына далей.— А Любец-кага як размалявалі — «хуткая дапамога» забрала яго!.. Вам трэба будзе паляжаць крыху дома...
— Ладна, хопіць! Лепш на сябе паглядзі! — адпіхнуў я дзяўчыну, устаючы.
Я зазлаваў. Зазлаваў на сябе, на гэтую студэнтку, на цэлы свет.
Куды пан? Пачакай! — спалохана і з перасцярогай прашап-тала дзяўчына.
Я азірнуўся. Студэнтка нязграбна трымала мой рэвальвер. Ён вываліўся з кішэні на брук.
Ёлуп! Забыўся нават, што ў мяне было. Толькі б стрэліць адзін раз угору, і ўсю банду гэтых сысункоў як ветрам здзьмула б! Ды я — нібы той асёл, які ведаў сем спосабаў плавання, а ўпаўшы ў ваду, забыўся пра ўсе!..
— Схавайце!— падала мне дзяўчына наган. —А Граніт выступае!..
Ёй вельмі хацелася пагаварыць, але я з маўклівай і вінаватай удзячнасцю ўзяў пракляты наган ды пакрочыў.
7
Прачнуўся я рана, глянуў у люстэрка і спалохаўся. Пераноссе распухла і пасінела, а пад вачыма — страшэнныя фіялетавыя «ліхтары».
Стараючыся не трапляць людзям на вочы, я прабраўся да бліжэйшага аўтамата і пазваніў у ліцэй, што захварэў.
— Прашу неадкладна з'явіцца сюды! — грозна і непрыязна заявіў мне сакратар.
Нешта здарылася. Дагэтуль чыноўнік са мной абыходзіўся па-людску. Магчыма, квітанцыі на заказныя пісьмы мне ўчора няпра-вільна выпісалі на пошце?.. Ды не магу ж я паказацца ў такім выглядзе!
— Пане Кунцэвіч, ледзь на нагах стаю!
— Не прыйдзеш, пазваню ў паліцыю! — паабяцаў голас на другім канцы провада.
Читать дальше