• Пожаловаться

Аляксей Карпюк: Данута

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк: Данута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1969, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Аляксей Карпюк Данута

Данута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Данута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.

Аляксей Карпюк: другие книги автора


Кто написал Данута? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Данута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Данута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

7

Назаўтра была нядзеля. Зрання я ўзяўся за работу.

Жыў я ў прачкі. Водаправод па пашай вуліцы меў толькі генерал. Удава здала мне пакойчык з-за вады, якой жанчыне трэба было многа, а насілі яе здалёк.

Я напоўніў бочкі і балеі. Тады наварыў сабе есці. Паснедаўшы, захапіў свежы нумар «Мора і калоніі», які прынёс з ліцэя, і адправіўся ў горад. Вось ужо каторы дзень, як у польскім перакладзе з'явілася трэцяя кніжка «Ціхага Дона». Я накіраваўся ў гарадскую бібліятэку.

Перад бібліятэкай даўжэзны хвост людзей выходзіў аж на лесвіцу. Запісвалі ў чаргу. Тут стаяла звычайная гарадская публіка, але з пункту гледжання мужыка, у шыкоўнай вопратцы, яны для мяне ўсе былі паны, дармаеды і буржуі.

Людзі паводзілі сябе ўпэўнена, свабодна і, здавалася, на мяне зыркалі насцярожана і нядобразычліва. Зрабілася крыўдна: я ж першы маю права на Шолахава!.. Халера з вамі, яшчэ прачытаю, цяпер чытайце вы ды ведайце нашых!..

Выйшаў я зноў на вуліцу і павярнуў да касцёла святой Ганны. Сюды кожную нядзелю прыходзіла маліцца сям'я генерала.

Я ўжо некалькі хвілін пахаджваў па тратуары, разглядаючы стромкія гатычныя лініі зграбнага касцёліка з чырвонай цэглы. Тры лёгкія ажурныя вежкі так і стралялі ў неба. Між імі — выгнутыя лукі. Усё нібы зробленае з тонкіх карункаў, простае...

Раптам здалёк я ўбачыў студэнта з вусікамі ў нітачку і ўспомніў, як непрыхільна адзывалася аб ім Данута.

«Ліха цябе бяры, цяпер ты мне не страшны!»

Разам са студэнтам ішоў Генрых Станеўскі. На курсах ён выдаваў сябе за шчырага паляка, хоць я добра ведаў, што ў іхнім доме ніхто і слова польскага не прамовіў. Каб не сумняваліся ў яго нацыянальнасці, ён заўсёды падтрымліваў шавіністычныя размовы. За гэта я яго ўзненавідзеў.

Ён доўга не прызнаваўся, што знаёмы са мной, і загаварыў толькі тады, калі на мяне звярнулі ўвагу іншыя. На ўроку настаўнік латыні пачаў выклікаць нас па журналу, кожны ўставаў і крычаў:

— Прысутнічаю!

Чарга дайшла да мяне. Я пачырванеў, што так высока ўзняўся над таварышамі і што падняў на сабе парту. Гэта курсантаў развесяліла, а лацініст доўга мяне распытваў — хто я і адкуль. На перапынку ўсе дружалюбна з мяне смяяліся, спрабавалі гэтаксама падняць парту. Падышоў і Станеўскі, фамільярна ўдарыў па плячы. Шчасце яго, што я быў збянтэжаны, інакш турнуў бы яго, у мяне нядоўга.

Станеўскі цяпер быў у новым касцюме і ў фетравым капелюшы. О-го! Адкуль у цябе грошы?..

Студэнт таксама быў разадзеты, як лонданскі дэндзі,— элегантна, з чорным банцікам пад барадой. Ішлі яны паволі. Да мяне даляцелі словы майго аднакурсніка:

— Безумоўна, пане Браніславе!.. Калі не прыдушыць жыдакаму-ны — запануе над усёй Еўропай!.. Усходнія орды чалавечую культуру змятуць, як зрабілі ўжо гэта раз гунны!..

Слоў Браніслава я не разабраў, толькі ўлавіў іх тон. Гаварыў ён вяла, неахвотна, сумна і праз сілу, бытта словы прычынялі яму боль.

Генрых зноў хацеў нешта сказаць, але ўбачыў мяне і закрычаў:

— Сэрвус, пане Барташэвіч!

Я разгубіўся.

У другім выпадку зямляк мяне не заўважыў бы. Цяпер яму хацелася ўзняць сябе ў вачах багатага прыяцеля і паказаць, што ў яго ў Вільні на кожным кроку таварышы. Ды адзін з іх — во аж які асілак! Мяне абражала, што служу нейкай прыманкай. Адначасова ўсяго агарнула і хваля бязвольнай нерашучасці, ногі прыраслі да тратуара.

Генрых адрэкамендаваў мяне ўжо студэнту:

— Мой калега. Канчалі адну «паўшэхную» школу...

— Браніслаў! — неахвотна наставіў той мяккую руку і веліка-душна адвярнуў галаву, каб не бачыць маёй разгубленасці.

Студэнт рабіў выгляд, што ён надта разумны і ўсё на свеце порабачыў, перапрабаваў. Гледзячы на яго, здавалася, што яму надакучыла жыць на белым свеце сярод такіх нікчэмнасцей і што ён робіць вялікую ласку, што яшчэ існуе.

«Падумаеш, які ты важны,— пакпіў я ў душы.— Нябось, за «Ціхім Донам» таксама стаяў у чарзе!»

— Прашу! — студэнт запрапанаваў папяросы з сярэбранага партсігара.

Я адмовіўся. Генрых глянуў на мяне як на дзівака і сквапна палез у партсігар. Брыдка было глядзець, як ладна збудаваны і з адкрытым сімпатычным тварам зямляк вытанцоўвае перад панам.

— Прашу, бярыце, бярыце яшчэ ў запас! — заахвоціў студэнт.

— Але ж, дзякуй! — з пашанай адказаў мой аднакурснік ды асцярожна, нібы немаведама якую каштоўнасць, схаваў другую папяросу ў кішэню.

Я калі ўжо неўзлюблю чалавека, то кажу яму пра гэта сваім выглядам. Я не мог глядзець студэнту ў вочы і ўтаропіўся ў грудзі. А яны былі вузкія, і каб саўгануць у іх кулаком, панок перакуліўся б сем разоў. Да слабых целам людзей у мяне тады была знявага, а да Браніслава я адчуў лютую нянавісць — сто разоў за яго мацнейшы, здольнейшы, а ўладаром тут ён, бо багаты!.. Генрых узяў у мяне часопіс:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Данута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Данута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Данута»

Обсуждение, отзывы о книге «Данута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.