• Пожаловаться

Аляксей Карпюк: Данута

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк: Данута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1969, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Аляксей Карпюк Данута

Данута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Данута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.

Аляксей Карпюк: другие книги автора


Кто написал Данута? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Данута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Данута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ў гэты час схапіў кніжку і прыкінуўся, што чытаю.

— А вы, суседка, чаму не мыеце сёння бялізну?

— Бялізна на пліце кіпіць, а я толькі выйшла на ганачак падыхаць свежым паветрам! — адказала гаспадыня.— Душна на кухні... Кухоннае паветра з сябе выдыхаю, выдыха-аю, а свежае поўным ротам удыха-аю!..

— А я думала, вы культурай вырашылі заняцца сёння.

— Зоймешся, як жа! Мой жылец прыносіць дадому часопісы з малюнкамі. У мінулую нядзелю ўзяла адзін паглядзець, дык не знайшла акуляраў, бо дзеці некуды завалаклі.

— I ўся культура скончылася?

— Ну, скончылася. Калісьці, як жыў мой мужык, то хоць ён не даваў мне ў свята мыць. Не любіў вельмі, калі я назношу бялізны на нядзелю. Бывала, п'яны як возьме, як кіно! Раскідае ўсё мне, парве, патопча...

У голасе гаспадыні чуліся захапленне і гордасць за мужа і сум па ім.

Я адчуў — служанка асцярожна заглянула ў акно. Потым з набожным шэптам спыталася:

— Ваш усё гэтак над кніжкай сядзіць?

— Але,— пацвердзіла гаспадыня.

— А я думала, мо ён захоча зарабіць.

— Не мае часу... Гароўны трапіў хлопец, працавіты! Наносіць мне вады і — за ксёнжку!..

— Наша паненка таксама мала куды ходзіць. Усё сядзіць, сохне над кніжкамі. Або іграе на партафяні... Божа, які час настаў, як мэнчацца маладыя! Хіба людзі ведалі такое раней?.. Недарма цяпер гэтак усе хварэюць на сухоты! Ой, трэба ісці прэндзэй да работы!

— Ці не прыгарэла там мая бялізна! — кінулася на кухню і гаспадыня.

Адыходзячы, генеральская служанка закрычала на птушак:

— Акыш! Зараза! Паморка на вас няма!.. Ох і дабяруся ж я да вас!..

Я ж са злосцю шпурнуў кніжку на стол: таксама прыдумаў!.. Чакай цяпер, калі яна зноў завітае!..

Калі служанкі не стала, я выйшаў на двор. Доўга не думаючы, пералез цераз сетку і зашыўся ў густыя кусты бэзу ля генералавага дома. Да бетоннай сцяны — два метры. Насупраць — шырокае акно ў адну шыбіну. Яно адчыненае. Я стаіўся, замёр.

Цішыня была такая, што я адчуў, як білася ўласнае сэрца, як скрыпелі пазванкі шыі, а глыток у горле здаваўся грукатам. Цікавасць перамешвалася са страхам, ад якога мутнела ў галаве.

Нарэшце ў пакой увайшла вядомая мне жанчына і павесіла ліпучку, на яе адразу ўпала муха ды прарэзліва забзынчала. Цётка, праціраючы люстэрка, па-беларуску і дабрадушна прабурчала:

— А што, папалася? Ага? Чаго з двара сюды ляцела?.. Ці тут табе месца? Лётала б сабе па сонейку, колькі б хацела, цешылася б воляй, покуль цяпло, а так — во, маеш!..

Дабрата жанчыны перадалася і мне. Успомнілася добразычлівая заўвага самога генерала... Здалося, у гэты таямнічы дом для мяне перакінуты мост.

I пра паненку я хутка тое-сёе даведаўся.

6

У суботу вечарам сядзеў я зноў на ганку. Раптам у генералавым доме нячутна адчыніліся парадныя дзверы і на парозе з'явіліся тры постаці. Мабыць, ішла і тая, каго вартаваў. Я ўсхапіўся і паспяшыў за брамку.

Хутка я нагнаў паненак і пайшоў следам.

Перад Зарэчнай яны спыніліся.

— Дануся, куды пойдзем, да Віліі? — звярнулася адна з іх да маёй суседкі.

— Ай, не хочу! Там пан Браніслаў будзе! — раздражнёна кінула паненка.

— Тады куды?

— Ці я ведаю?..

Хвіліну дзяўчаты патапталіся.

— Во, ідэя! — ажывілася суседка.— Пойдзем у кафэ «Штраля» есці пірожнае!

— Хопіць у нас грошай?

— Паглядзім!

— Лічы і ты свае, Дана!..

Паненкі пачалі лічыць свас фінансы. Але ўбачыўшы мяне, змоўклі.

Каб не западозрылі, што за імі сачу, я мусіў прайсці міма. Ды з мяне на гэты вечар уражанняў хапіла і так.

Я даведаўся, як зваць маю суседку. Яна мела прыгожае ні то літоўскае, ні то польскае імя — Данута. Яшчэ можна было да яе казаць: Данка, Дана, Дануся...

Дануту я часта бачыў са стараватым студэнтам, а цяпер сваімі вушамі чуў, што для яе гэты студэнт, няйначай Браніслаў, нялюбы, яна не хоча яго бачыць, і ў мяне бытта зняў хто з грудзей цяжкі камень.

Я сабе ўяўляў, што генеральскім дочкам няма чаго клапаціцца пра грошы, бо ў іхніх пакоях стаяць мяшкі з банкнотамі. Запомнілася нахіленая галава паненкі, калі яна пры святле лямпачкі лічыла манеты.

I апошняе. Было надта дзіўна, што на свеце ёсць людзі, якія ходзяць у кафэ проста так, адно паесці пірожнае!

— От, крывасмокі! — праказаў я ўголас. Але абурэння на гэты раз не адчуў.

Усё было для мяне незвычайна, і да глыбокай ночы я прахадзіў па горадзе. Не, не гутарыў сам з сабой, не разважаў, як старэйшыя,— для гэтага по хапала ні слоў, ні жыццёвых ведаў. Упершыню пазнаныя ісціны самі сабой укладваліся ў маёй галаве, і мяне, узрушанага і ўзбуджанага, насіла, нібы на крылах. Гэта быў таксама працэс мыслення: у маладых, мабыць, так адкладваецца вопыт.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Данута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Данута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Данута»

Обсуждение, отзывы о книге «Данута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.