Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.

Выбраныя творы ў двух тамах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Грыбоўшчыне Альяш мусіў выходзіць да народа па некалькі разоў на дзень. У гэтых «яўленнях прарока народу» цяжка і разабрацца, чаго было больш — самаашуканства цёмнай масы, містыкі, даўніх рэлігійных традыцый, якія прабіліся нечакана скрозь гушчу цемры і праз слаі пакаленняў, ці звычайнага авантурызму і шарлатанства.

Зблізку ўсё выглядала наступным чынам.

Да царквы на фурманках і пешшу прыбывалі і прыбывалі новыя людзі. На адведзеную пляцоўку пілігрымы клалі падарункі: вузлы з ільном, воўнай ці ручнікамі, мяхі зерня, звойцы кужалю, звязаных бараноў, авечак і нават курэй. Безупынна кідалі ў вялізныя пустыя бочкі вязанкі сушаных грыбоў, клінковых сыроў, цэлыя галовы воску. Асцярожна выкладвалі ў кашы яйкі.

Улічвалі толькі больш каштоўныя падарункі.

Дзядзька з Глінян прымацаваў да коліка пярэстую карову, паклаў ёй пад нос травы і папярэдзіў прыёмшчыка:

— Пабегала на вялікі пост. Чацвёртае цяля. Бабы нядаўно падаілі, можа цярпець да вечара. Рахманая. Я — Ракуць Іван. Вёску ведаеш — Ракітніца!

Выслухаўшы гэтак вычарпальную інфармацыю ахвяра-даўцы, барадаты прыёмшчык у рыжым кажушку занёс прозвішча чалавека ў прыходную кніжку і з пахвалой прагаварыў:

— Рука дающая да не оскуднеет. Храні цябе гасподзь, Іване, і тваю, браток, сям'ю!

Іншы барадач у такім самым кажушку прымаў ад баб і мужыкоў з Сыраежак сабраныя імі паўтары тысячы злотых. Сунуўшы рознага фармату банкноты ў скураную торбу, ён паставіў знак у сваёй прыходнай кніжцы, выдаў распіску і растлумачыў:

— Гэто вам квіт, каб мелі апраўданне перад вобчаствам. Будзеце вы цяпер, сёстры і браты, пад апекай царыцы на небясі, а так жа будуць дзеткі вашыя і іхнія патомкі, амін!

Ашчасліўленыя, што задатак на збавенне ўдалося ўпіхнуць у дастойныя рукі, сыраежкаўцы з палёгкай селі на запаветны ўзгорак, дзе гудзеў ужо вялізны табар. Мужчыны павыцягвалі самлелыя ногі, паздымалі пасталы і з асалодай чухалі натруджаныя ступакі. Хто не даваў зароку пасціцца, браўся за падсілкаванне.

Людзі павымалі яйкі, сыры, салёныя гуркі, аслізлыя чвэрткі качаноў квашанай капусты, бутэлькі з малаком і лусты хлеба, да ніжняй скарынкі якога папрыліпалі вугельчыкі ды запечаныя кляновыя лісты.

— О-о, яны сабе балюку, бессаромныя, развялі тутака! — напала на іх старая дзеўка.

Яна была з тых багамолак, якія пільна сачылі за чужымі паводзінамі і ўсіх падазравалі ў нечым кепскім, прыпісвалі ім тое, што самі хацелі б рабіць, і толькі не хапала адвагі прызнацца.

— Забыліса, куды папрыходзілі?! Прысмакі выядаць у святым месцы сабраліса?! А цыбулькі, а рэдзькі з соллю, а хлеба з вадой не хо-очаце?!

Вінаватыя, пасаромленыя і няўпэўненыя, ці не зрабілі найбольшай у сваім жыцці прамашкі, сыраежкаўцы адразу страцілі апетыт і ўжо спехам хавалі ў вузлы сваю ежу. Толькі не магла выцерпець маладая дзяўчына: яна кусала сушаны сыр, хаваючыся, з кулака, прагльшала цэлыя кавалкі.

З народам покуль што гутарылі «няштатныя агітатары», як бы мы іх сёння назвалі. У гаваруны іх ніхто не вызначаў і гэтаму не вучыў. Яны сабраліся стыхійна вакол грыбоўшчын-скай з'явы — былі яе арганічнай часткай і неслі службу ўжо з дакладнасцю старанна заведзеных механізмаў, у якіх панакручвалі пругкія ды надзейныя сталёвыя спружыны.

То была эліта прарока.

У той жа час гэта былі цёткі і дзядзькі, якія дваццаць гадоў таму назад пачыналі з Альяшом збіраць грошы на царкву. Самае дзіўнае, што мінула сусветная калатнеча, на нашай тэрыторыі за гэты час пяць разоў мяняліся ўлады, а вера ў грыбоўшчынскага прарока ў людзей як бы нават пабольшала — у паклоннікаў Альяша цвёрда закараніўся якісьці аўтаматызм думкі і паводзіны.

У напружанай цішыні на ўзгорку старэйшая дачка Русялёвай Марысі, Хрысціна, правіла сабраным:

— Як не звазіў Станкевіч хрысціць дзіця прыпадачнай, як тыя браты Голубы паднялі на прастол руку, так бог вёску і пакараў!.. Маці божая, што ў нас тварыласою!.. Хто меў на каго крыўду, паставіў бандыту кварту, і ён таго паб'е, парэжа, косці паламае ці воко выпара!.. I ніхто не мог яму, мае мілыя, даць рады — ні паліцыя, ні стараста, ні народ!.. Так было страшно, так страшно, што бабы звечара, паверце, і на двор не выходзілі!.. I во заходзіць Альяш у Кранштаце да Іаана, а цудатворац пакланіўсо яму, блаславіў дый кажа: «Мне ікона Казанскай божай маці ўказвала, што ты е божы чалавек. Вяртайся хутчэй у сваю Грыбоўшчыну і служы верне народу, а злыдзень ад ныне будзе пакараны!» Прыходзіць Ілья ў вёску, а паганая галава нехрыста ўжэ з плячэй скаціласа, і людзі ўздыхнулі!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x