Віктар Казько - Суд у Слабадзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Суд у Слабадзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Столія, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Суд у Слабадзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Суд у Слабадзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 «Суд у Слабадзе» - аповесць Віктара Казько, прысвечаная тэме апаленага вайной жыцця не толькі дарослых, але і дзяцей, у якіх аднялі маленства. У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі.

Суд у Слабадзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Суд у Слабадзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Восемдзесят – сто... Яны паўсталі перад Лецечкам, як жывыя. Як жывыя ці мёртвыя, не то яшчэ тут, не то ўжо там? Лецечка і сам не разумеў, дзе ён ужо – ці то яшчэ тут, ці то ўжо там. Уваччу ўсё мроілася, сіні, мярцвянага адцення, туман касмыкавата ляпіўся да зараснікаў, сіне ахутваў босыя і таксама сінія, як пазбаўленыя жыцця, крыві, ногі. Адзенне – сіні туман, твары – сіні туман, усё гэта наплывала і наплывала на Лецечку – туман твараў і вачэй. Гэтая туманная плынь, падобная да людской плыні, якая віравала на плошчы, і прыбіла яго да падаконніка, нябачна ахапіла Лецечку і закружыла, панесла да траншэяў, ямаў, ірвоў, якія былі перапоўнены трупамі старых, дзяцей, жанчын, – у туман.

І ён, Лецечка, быў ужо сам сінім туманам, быў адным з гэтых людзей у тумане, якія штабелямі ўкрылі ўсю зямлю так, што і ступіць не было куды.

Агромністыя, пад самае неба, штабелі сініх цел. І сярод гэтых штабеляў ён, Лецечка – голы, сіні, але жывы. Ён выдзіраўся з туману па лесвіцы, якой не было ў Калягіна, па трупах дзёрся на штабель. Усё вышэй, вышэй, вышэй, каб з гары гэтых трупаў паглядзець на зямлю, убачыць сябе жывым і дужым сёння, у зале суда, на падаконніку. Але бачыў толькі адкормленага немца ў чорным скураным паліто, бачыў чорныя машыны з крыжамі па баках, бачыў Калягіна, маладога, задаволенага, у чорным, з крывулькамі-стрэламі літарак на чорных пятліцах, з дзвюма скрыжаванымі косткамі на пілотцы: не падыходзь – смяртэльна! І Лецечка там, наверсе, на штабелі, смяяўся з гэтай бязглуздай перасцярогі: што яму смяртэльна, не падыходзь, калі ў штабелі трупаў ён і сам труп, не ведае, што такое страх. Трупы запоўнілі зямлю, трупы закрылі сонца. І Калягін, адкормлены і сыты, які моцнымі зубамі хрумстаў галету, грыз кілбасу – вызначаны яму немцамі сухі паёк, каб Калягін быў яшчэ больш сыты, яшчэ больш адкормлены, і той адкормлены немец у чорным скураным паліто таксама былі ўжо трупамі, але яшчэ не ведалі, не здагадваліся аб гэтым. А Лецечка ведаў. Усё ён ведаў пра гэтую ахутаную сінім туманам зямлю. І, ведаючы, жахаўся. Калягіну ў кастрычніку сорак трэцяга было семнаццаць гадоў. Шлях Калягіна, як і яго, Лецечкаў, шлях па зямлі толькі пачынаўся. Толькі пачынаўся, але колькі ім, Калягіным, каб выжыць, было ўжо забіта ўчора. І колькі ён заб'е яшчэ, каб выжыць заўтра. Лецечка не шкадаваў, што памёр ужо. Жахлівей усё ж жыць сярод трупаў, чым ляжаць разам з імі...

– ...на клубе ў вёсцы Сучкі вісеў чырвоны сцяг...

– Бацька! Бацька! Татачку!

– ...вёска Сучкі была спалена год назад. Уцалеў адзіны дом – клуб і на ім чырвоны сцяг... Мы пайшлі ў лес... шэсцьдзесят чалавек іх было... з розных вёсак... адной вяроўкай звязалі рукі... Пярэдняму – сцяг, запрэглі шэсцьдзесят чалавек у воз... «За Радзіму, за Сталіна, наперад!..» Бізунамі, прыкладамі... Дзед упаў, стары, каля ста год, гаварылі... Гуляй, Гуляй... Прыдумалі гуляць у рэчцы, у пельку, пад лёд... Здаровых аддзельна, старых, малых – нягожых – у лазню... Падпалілі... Было, было, крычалі спачатку, а потым перасталі... Усе ў тую лазню не памесціліся. Непадалёку бойня была, скаціну там раней білі. Загналі тых, хто не ўлез у лазню, у гэтую бойню, падпалілі, крычалі спачатку, а потым перасталі...

«Старых, малых – нягожых – у лазню, у бойню... Крычалі спачатку, а потым перасталі...» Не, не перасталі, крычаць. Уздымаецца размаляваная ў розныя колеры, палае і цяпер столь Палаца культуры. Гарыць, хаця звонку, пэўна, і не відаць. Там, звонку, свабодна віруе на ветры чырвоны сцяг. Чырвоны сцяг, які перанеслі пад посвіст бізуноў тыя шэсцьдзесят ад вясковага клуба ў Сучках да гэтага Палаца культуры ў Слабадзе. Ажылі старыя, малыя – нягожыя, гарыць у тым даўнім агні, лямантуе ад яго на падаконніку Лецечка. Старога, нягожага дзеда Нічыпара з каменем, узнятым над галавой, выводзяць з залы салдаты. Пячэ і яму.

Палае над зямлёй пажар, а Лецечка ў расталай ужо рэчцы гуляе рыбінай пад вадой. Вялікая, старая, але дужая рыбіна жыве ў вялізным цёмным віры, над якім малады дубок і кустоўе арэшніку. Скрозь іх лістоту зрэдку дасягае дна сонца, але затое там, на дне, заўсёды зоркі і месяц. А да сонца рыбіна днём усплывае сама, усплывае, не закаламуціўшы яго, стаіўшыся пад берагавой стромай, гадзінамі стаіць нерухома. Слухае гамонку хлапчукоў-вудзільшчыкаў. Яны сядзяць на беразе, басанож, палошчуць ногі ў вадзе. І рыбіна часам казыча ім босыя ногі, кранае іх пяткі старэчымі мяккімі губамі. Хлапчукі рагочуць:

– То мо сом цябе, а не вада.

– А мо і сом, тут, крыж на пузе, самы – на воз не ўскласці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Суд у Слабадзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Суд у Слабадзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Суд у Слабадзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Суд у Слабадзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x