Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А як хочаце,— растлумачыў Анісім,— так і разумейце. Маторы тыя электронныя, на іх усё роўна проста так не паедзеш. Калі электроніку толькі выкінуць, але гэта ўжо лішні клопат і адна марока.

Пра лазню гісторыя доўгая і надта складаная і блытаная, як са Шцірліцам, нашым разведчыкам у Берліне. Яе то адчынялі, то зачынялі, то ставілі на рамонт, то яшчэ на штосьці, накшталт: няма дроў, каб выпаліць, ці ёсць дровы, але няма каму паліць. Увогуле было так. Прыязджала ідэалагічная камісія на чале з кімнебудзь з сакратароў, лазня працавала, ад'язджала — не, хоць забі ты яе. I нарэшце ці ў лазні, ці ў той ідэалагічнай камісіі лопнула цярпенне, сакратар грымнуў кулаком па стале: каб заўтра лазня рабіла! Усё, кропка. I гэта сапраўды была кропка, таму што, як высветлілася, у апальшчыка лазні, якога прызначыў старшыня калгаса, былі дрэнныя адносіны з брыгадзірам. Калі ж абодва высокія бакі адносіны тыя адрэгулявалі, аказалася, што іх ужо можна было і не рэгуляваць. Трубы, па якіх падавалася вада, саржавелі, маторы згарэлі, а да ўсяго нехта ўкраў кацёл. Гэты кацёл і засланіў усё, адвёў усіх і ад самой ужо лазні, вельмі ж вялікі ён быў, хто меў столькі сілы, каб уперці яго. I што рабіць, навошта красці, усю вёску можна з таго катла накарміць, напаіць, рассмяшыць і памыць.

Бібліятэку ж увогуле не скарачалі, дарэмшчыну ўзводзіць не трэба, усё адбылося больш проста і зразумела. Бібліятэка спачатку зачынілася сама: на копку бульбы. I адразу, як толькі выкапалі бульбу, бібліятэкарка пайшла ў адпачынак. А калі вярнулася, пачала рыхтавацца да вяселля, аддавала дачку замуж. Справілі вяселле як мае быць, пайшла бібліятэкарка на працу ў бібліятэку, канечне, а кніжак, як кажуць, ёсць хума, адно смецце ад іх, мышы кніжкі пачыталі, пацукі пагрызлі. Пакінулі, праўда, на развод адну кніжку аднаго жывога яшчэ і сёння класіка. Прозвішча яго бібліятэкарка, на жаль, не разабрала. Мышы і пацукі паспыталі-такі трохі і класіка, вокладку. Паспыталі — і ці то апамяталіся, сорамна ім зрабілася, жывы ж класік, даядаць не сталі, ці то ён не спажыўны аказаўся, ці то ўжо зашмат яго было і мышам, хто ведае. Класік ацалеў. I сам напад грызуноў на бібліятэку плётак, крыватолкаў не выклікаў. Такі ўжо быў год. Пацукі і мышы раптам кінуліся ў вёску як не з усяго свету, ішлі, нагу не ўбіць, процьма іх была, займалі ўсе хлявы, істопкі, сцёбкі, хаты, тачылі норы, шыліся ў стагі сена, зжывалі са свету катоў і кошак. Шмат з іх нават загінула, адны ад абжорства, а некаторых загрызлі самі ж пацукі. I тут няма аніякага перабольшвання. Такі быў год, год пацука, гаварылі. Яны жэрлі ўсё, што знаходзілі, нават тое, чаго не павінны былі і ў рот браць, асабліва ўпадабалі гарбузікі, балазе што яны ўрадзілі ў тую восень, але не грэбавалі і сырою бульбай, капустай, турнэпсам і рэдзькаю. Турнэпс з'елі да крошкі, а рэдзьку толькі псавалі: паспытаюць і кінуць. Нападалі на свіней, абгрызалі ў самых тлустых і непаваротлівых хвасты. I маці давалі дзецям, што жылі ў горадзе, адзіны толькі наказ: не трэба ні крупы, ні масла, ні селядцоў з каўбасамі, вязіце хларафос, крысід, мыш'як. Пачынаючы, пэўна, з таго часу, з гарадоў і зніклі тыя хларафосы і крысіды. Мышэй і пацукоў труцілі атрутамі, тоўчаным шклом, білі палкамі, лавілі ў пасткі, але іх не менела. Дзічэлі каты і кошкі, сыходзілі з хат і з вёскі, уцякалі ў лес, туды, адкуль наступалі мышы, пакідалі цёплыя печы, вылежваючыся на якіх яны ўжо даўно прыспалі памяць і прызначэнне сваё — лавіць мышэй, сілкавацца імі. Такім чынам, у тым, што мышы з'елі бібліятэку, не было нічога дзіўнага, дзіўнае было тое, што адзін класік усё ж ацалеў. Растлумачыць гэтую з'яву так ніхто і не змог, хаця самому нашэсцю пацукоў і мышэй тлумачэнне знайшлося: вялікай вады трэба чакаць вясною, вось і бягуць з палёў і сенажацяў, ратуюцца ад вады, чуюць пагібель сваю. Але вясною паводкі не было, яна здарылася ўжо зімою. Якраз у тую зіму і загінулі бабры. А мор выкаціў пчол ужо вясною, нарабіў спалоху, нагнаў суму больш на дзядоў, таму што пчоламі ў вёсцы займаліся толькі дзяды. Яны атрымалі іх у спадчыну ад сваіх бацькоў. I спадчына тая абрывалася на іх, разам з імі ішла ў зямлю. Новых борцяў у лесе ніхто ўжо не ставіў. Занятак не з простых: знайсці калоду, выдзеўбці яе, усцягнуць на дуб — і рукі прыкласці трэба, і інструмент адпаведны. А апошняе кола, з дапамогаю якога ўсцягвалі борць на дуб, спрахла ў хляве Калістрата, у гаспадарцы яно было ўжо без патрэбы, і жонка Калістрата прыстасавала яго пад седала курам. Калістрат здзек і знявагу са свайго інструменту і са сваёй маладосці вытрываў моўчкі: усё ж хоць якая, ды карысць, а мёду, цукру ў магазіне хапае. Але калі вецер закружыў па дубняку празрыстыя, што сляза, крыльцы здохлых пчол, дзяды перапалохаліся. Перапалох той, праўда, не вельмі выказвалі, як знямелі і адзічэлі, бы хто адлучыў іх ад вёскі, родных хат і жыцця. Жыццё іх спынілася і замерла, засяродзілася на той пчале, што некалі была такою жваваю, а цяпер знерухомела, моўчкі, як згубленая, ляжала сярод трэшчын і маршчын іх далоняў і не краталася. I яны над ёю знерухомелі, няўцямна прыглядаліся да яе, як бачылі ўпершыню, адмаўляліся даць веры сваім вачам, запрашалі ў сведкі неба і сонца, бягучы дзень. Але дзень той, яго святло і сонца, былі абыякавымі да іх бяды. А да ўсяго ж дзень той супаў з няўчассем у прыродзе, прыйшоўся на голую зямлю і лес, супаў з пажарамі, паламі па лясах і сенажацях, створанымі рукою чалавека. I над гэтымі паламі, над голым лесам грымелі выбухі: геолагі з нейкай сваёй патрэбы пачалі бурыць зямлю, рабіць пшуры, закладаць узрыўчатку і падрываць яе. Каб не сышлося ўсё гэта разам, каб вяршылася паасобку, мо і выглядала б інакш. А так і вымавіць жах бярэ, што гэта нагадвала. Вёска як вымерла, выбітая са звыклай сваёй каляіны, аглухла ад выбухаў, аслепла ад дыму і агню. Агонь той, дым і выбухі былі яшчэ свежымі ў памяці дзядоў, у пераемнай, спадчыннай памяці вёскі. Памяць тая не тухла ў часе, здаецца, нават наадварот, рабілася больш зыркаю, абвастралася. Абвастралася сама па сабе пад цяжарам перажытага ў тым дні, які ведае кожны, варта толькі падумаць аб ім, і сёння як агнём апячэ: як прайшоў той дзень. А тут ім да той думкі, да пякельнага агню падлілі яшчэ масла. Прыскочыла начальства, перасцерагло: не наракайце, як жывём, але ў міры ж, у міры, які ж то ўжо год абыходзіцца без вайны. Гэта была праўда, але такою ж праўдаю было і іншае. Сярод міру, вясны, дабрабыту і дастатку раптам схапілася, занялася агнём зямля. Сама зямля пачала гарэць пад нагамі. Увачавідкі здарылася тое, пра што ў час вайны гаварылі, як пра самае жахлівае, што можа здарыцца — гарыць пад нагамі зямля. I ніхто, здаецца, не бачыў і не адчуваў, як той агонь зямны апякае ногі, бы нічога і не было, нікому не прыпякала. Мо і грэх так гаварыць, горад усё ж выказаў апаску і клопат яшчэ да таго, як панесла паленым і смаленым. Пра тое, што вясна будзе сухою і ранняю, ведалі загадзя, ведалі, што пачнуцца пажары. Ужо гарэў увесь белы свет. Адпалалі, адшумелі лясныя пажары яшчэ летась у Францыі і ФРГ, у далёкай Аўстраліі, прыпякло Амерыцы і Англіі. Гэта бачыў па тэлевізары кожны ў вёсцы. Невядомыя, чужыя краіны, дрэвы, пра якіх яны і чуць не чулі, баабабы, секвоі, джунглі ўвогуле, а гарэлі, як свае, як лаза гарыць, хвоя ці дуб. I які ж цесны і навязаны адной суравою ніткаю свет, тое, што было далёка за трыдзевяць зямель, за марамі і акіянамі, на зусім іншых кантынентах, усё роўна што на Месяцы, цяпер насоўвалася і сюды. У вёсцы яшчэ нічога не ведалі аб гэтым насоўванні, але падспудна ў глыбіні душы штосьці ўжо адчувалі. Сухі вецер далёкага вогнішча дабег, пэўна, і да гэтага краю, данёс да людзей чужы спалох і чужое гора. I разгубленасць і трывогу тых, што бедавалі, данёс. I далёкія краіны, варожыя нават дзесьці, праз гэтую бяду, агонь і гора наблізіліся да іх, чужое гора пераступіла і іх парог, увайшло ў іх хату і сэрца, таму што яны ведалі, што такое гора, сваё гора, ведалі, як яно без рук і без ног спрытна бегае па свеце. Гора варта толькі крануць, абудзіць яго, а там яно ўжо само дарогу знойдзе. Праціснулася ў шчыліну ў хату суседа, завітае і да цябе ў госці, пад акном яно ўжо тваім стаіць. Свет зрабіўся такім, што і гора на ўсіх адно. Шчасце можа і заблудзіцца, ліха не блудзіць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x