Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну што ж,— сказаў ён стомлена, звяртаючыся да Стэфы,— схадзі ў магазін.

— Не трэба нікуды хадзіць, Мар'янка, у нас ужо і стол накрыты, праходзь сам.— Стэфа кінулася ў хату.

— Не перажывай, не хвалюйся, бацька,— узяла яго пад руку малодшая дачка. Гарык прыціснуўся да яе, так утраіх яны і зайшлі ў хату. А следам за імі ўжо зайшлі і Светка з Валянцінам. Зайшлі ўсе мірна, па-сваяцку, але міру ў душы Мар'яна з той мінуты не было, хаця сэрца яго адпусціла, здаецца, зусім і з твару ён зрабіўся больш светлы і малады. За доўгія гады ў хаце яго ўпершыню з'явіўся памочнік, хаця і ваенны, хірург, але вясковую работу бачыў і ведаў. Не ўслугоўваў, не высцілаўся, чаго больш за ўсё баяўся Мар'ян, а рабіў усё сумленна і гаспадарліва. Дапамог паставіць плот, што згніў ужо з вуліцы, спатрэбілася прапаліць лазню, і гэта ведаў, як рабіць.

Лазня тая была яшчэ дзетдомаўскаю. Калгас яе толькі павялічыў, паставіў помпы. Але апошнім часам, з таго дня, як зачынілі школу, яна бяздзейнічала, бы пастанова нейкая выйшла: няма школы — не варта і мыцца. То не маглі знайсці, каму яе прапаліць, то ніхто не ведаў, як запусціць помпы. Абыходзіліся тым, што купаліся летам у рэчцы, а ўзімку як каму давядзецца, хто ў горад выправіцца, хто ў суседнюю вёску. А тут раптам да Мар'яна наскочыла цэлая дэлегацыя: Пятро заўтра, а ўсе нямытыя, і ў рэчку не ўлезеш, вада халодная. Мо ваенны паглядзіць помпы. Далікатнічалі вяскоўцы, не зяцем называлі Валянціна і не як-небудзь па-іншаму, а проста ваенны. I Мар'ян зразумеў, што прыйшлі яны не з-за лазні, а паглядзець на гэтага ваеннага, але віду не паказаў. Валянцін падмеўся запусціць помпы і запусціў іх. I вечарам яны ўжо мыліся з Валянцінам і Гарыкам у лазні. Мужчыны пусцілі іх на першую пару. Была яна трохі чадная, але добрыя бярозавыя венікі знялі той чад. У лазні, у парыльні, Мар'ян змог прыгледзецца і да Валянціна. Да гэтага яны амаль што не гаварылі і як бы цураліся адзін аднаго, баючыся, што гаворка можа пачацца сама сабою і, канечне ж, пра тое, пра што маўчаць: кім даводзіцца Валянцін яго дачцэ, муж ён ёй ці каханец і чым усё паміж імі скончыцца. Пабудуць месяц разам у вёсцы і раз'едуцца, разыдуцца, як у моры караблі, ці, наадварот, сыдуцца. Не выйшлі яны на тую гаворку і ў лазні. Наогул ні пра што не гаварылі, але іменна ў лазні Мар'ян убачыў, як горнецца Гарык да Валянціна, пазайздросціў нават Валянціну, пашкадаваў, што няма ў яго сына. Не ўсе родныя дзеці з такой шчырай адданасцю прыхінаюцца і да родных бацькоў. Толькі дзетдомаўцы, бадай, так безаглядна маглі пайсці за дарослым, чужым чалавекам, які па ўзросту мог быць ім бацькам, так адгукаліся на яго слова і позірк. Хадзілі за тым дарослым, як цуцыкі, гатовыя за яго ў агонь і ваду. У агонь і ваду гатовы быў за Валянціна і Гарык. Парыцца яму не вельмі падабалася, гэта Мар'ян бачыў, але Гарык цярпліва трываў на палку каля Валянціна, колькі б той ні сядзеў у парыльні. Мар'ян не ведаў, на карысць гэта малому ці не, але прагнаць Гарыка не наважваўся, разумеў, што не мае права. Правы былі ў другога, у Валянціна, якога Мар'ян бачыў дзень-два. Валянцін начыста адціснуў яго ад унука. Мар'яну дзесьці гэта было нават і даспадобы. Вока радавалася, як Валянцін мыў, парыў яго ўнука, кожны раз спачатку правяраў венік на сабе і толькі пасля гэтага ашчадна ўзмахваў ім над смуглым цельцам унука. Іменна ў гэтым яго ўвмахванні Мар'ян бачыў непадробнасць. Валянцін мог выдаваць сябе за добрага перад ім, перад Мар'янам, але не перад малым і асабліва тут, у лазні, на палку. Тут ужо не падробішся, з нялюбасцю так не схопіш на рукі малога і не пабяжыш з ім з парыльні, і само дзіця не будзе так усцешана адбівацца, дрыгацца і пішчаць, калі адчувае, што няма яму перад кім пішчаць. Гарык быў шчаслівы. Быў задаволены тым, што не паддаўся гневу, не даў волі сэрцу, калі сустрэўся першы раз з Валянцінам, і Мар'ян.

— Дзед, на рыбалку заўтра пойдзем, усе трое,— сказаў Гарык, калі яны ўжо апраналіся.

— Сукін ты кот,— размякла пасля лазні адгукнуўся яму Мар'ян,— хутка ж ты ўгрэўся. А чарвякоў накапаў?

— Поўную банку, і дзесяць штук пра запас.

— А запас на каго?

— На акуня, дзед. Я ведаю, на востраве ў вадзе каля лазы такі акунь, такі акунь жыве.

— Адкуль гэта ты ўжо ведаеш?

— А ён мне паказваўся, дзед. Во такі.— I Гарык, як было рук, развёў іх.

— Мо меншы трохі.

— Не, дзед, не меншы.

— Ну мо трохі-трохі меншы.

— Ну мо трохі-трохі... Большы! Таму што я яго ўжо цягнуў. Ён ужо ўвесь з вады вылез. Я б яго выцяг, калі б не зірнуў на яго. Зірнуў, і ногі затрымцелі. Не ўстоялі ногі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x