Кацярына Оаро - Сарочае радыё

Здесь есть возможность читать онлайн «Кацярына Оаро - Сарочае радыё» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сарочае радыё: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сарочае радыё»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці "Сарочае радыё. Лісты падзякі" апісваюцца будні маладой журналісткі, якая працуе на адным з беларускіх незалежных радыё. Месца дзеяння пазнавальнае — гэта Мінск. Настолькі ж пазнавальнымі многім чытачам могуць падацца і сённяшнія беларускія рэаліі, і тыповыя сацыяльныя характары, і першы журналісцкі досвед студэнта-пачаткоўца.
Першая кніга Кацярыны Оаро — маладой беларускай аўтаркі, якая цяпер жыве і працуе ў Францыі — сталася дзясятым выпускам серыі "Пункт адліку" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аповесць выйшла напрыканцы мінулага года ў выдавецтве "Кнігазбор".
Увазе чытачоў — "свежая" проза і ў простым, і ў пераносным сэнсах. Кнігу, юбілейную для серыі "Пункт адліку", прыемна патрымаць у руках не толькі таму, што яна яшчэ пахне друкарскай фарбай. Перад намі — прыклад гарадской моладзевай прозы на вострасацыяльную тэматыку. 
Кніга будзе цікавай не толькі равеснікам аўтаркі, пакаленню дваццаці- або трыццацігадовых, але і старэйшай чытацкай аўдыторыі.  

Сарочае радыё — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сарочае радыё», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гэты момант з дзвярэй выйшаў святар. Я збянтэжылася, узнялася з лавы і выйшла праз прачыненую браму.

19.

― Яааааааак… ― завёў Цімох.

Келіхі сустрэліся ў адной кропцы, і стройны радыйны хор ударыў:

― Жахнем!!!

― Мы ведаем, што ты ў жалобе… ― пачаў Мацвіеня, і ўсе зарагаталі.

― Але сёння… ― па тых жа нотах працягваў рэдактар, ― у Таццяны Цыбулькі народзіны…

― Пачакайце, пачакайце, без мяне не пачынайце! ― крычаў са студыі Сямёныч. ― А то я вас запішу…

― Дык вось, з нагоды дня нараджэння… у цябе не будзе рэпартажу пра талеркі.

― Вось яны, дарагія! ― гукарэжысёр прыбег, пагрукваючы талерачнай гарой.

― Ды ладна! ― адказала я. ― Я не веру. Што за жыццё без талерак?

― Вось. «Не веру!» Возьмеш інтэрв’ю ў Станіслаўскага. Такі табе падарунак ― пра тэатр.

― І яшчэ вось гэта, ― Сямёныч паставіў талеркі на стол і паклаў на іх невялікую прадаўгаватую скрынку.

― Што? ― я здагадалася, што ў ёй ― і твары засвяціліся ўсмешкамі, пацвяржаючы маю думку. ― Вы сур’ёзна?! Дыктафон? ― мне захацелася зараз жа дастаць яго і што-небудзь запісаць, хоць талеркі, чэснае слова. ― Няўжо?! У мяне ― уласны ― дыктафон? Ды вы з глузду з’ехалі? Гэта ж дорага!

― Цяпер чакаем рэпартажаў з тралейбуса, з дома, і на выходных, калі ласка…

― Ну, вы даяце! Дзякуй! Вы ведалі, так? Ведалі? Каму я прагаварылася?

― Дык вось: сюжэт пра тэатр, ― нагадаў рэдактар. ― Гэта не жарт. Сёння ў Харланчука апошні суд. Праз гадзіну. Так што даядаем прысмакі ― і, Ясная, ну, ці Цыбулька, вы там высветліце самі… едзе на паседжанне.

І вось Ясная і Цыбулька ― з новым дыктафонам ― у гулкай зале суду на драўлянай лаве. Як быццам зялёны мінскі аўтобус перавёз мяне з аднаго свету і часу ў іншыя. Савецкія хронікі: скупы голас засядацеля, злёгку разгублены адвакат і штампаваныя гаворкі. Здаецца, калі ўзяць гэтыя штампы і размясціць іх у выпадковым парадку, усё роўна атрымаецца суд.

― Собранный театром художественный совет признал актера Павла Харланчука не соответствующим занимаемой должности. На совете присутствовали (пералік прысутных)… Председатель совета (імя)… На этом основании актер высшей категории Павел Харланчук был уволен… (назвалі дзень, год).

У аднастайна беглым зачытванні стэнаграм мінулых паседжанняў, пералічэнні тых, хто нападаў і абараняўся, і цытаванні іх прамоваў прайшла палова суду. Спачатку я была ўся увага, сабранасць і ўключанасць. Але мы ўсё маўчалі і слухалі доўгія пасады, даты, спасылкі на нейкія дакументы. Відаць, тут перабывалі ўсе галоўныя людзі тэатра, з якога звольнілі Харланчука. Знаёмыя прозвішчы тых, хто пайшоў з працы разам з ім. Паліна адкрыла мне тэатральны сакрэт, што збіралася паляцець цэлая чарада, але пасля ― «гнёзды, дзеці…» ― і засталіся. Толькі з трыма і яшчэ жонкай Харланчука з вялікім жыватом я дзяліла лаву. Драўляная спінка рэзаніравала, калі яны перагаворваліся.

Адвакат у мяккім прымятым пінжаку ― і сам быў увесь мяккі, змяты. Непадрыхтаваны, як хлопчык у сіняй форме з металічнымі гузікамі, што выйшаў да дошкі. Калі яго перапынялі ― ён змаўкаў ціхмяна, а калі спрабаваў уставіць фразу слабым голасам, усёй зале рабілася няёмка.

Сам Харланчук быў інакш ціхмяны: як баец на полі бою.

― Нават калі я хварэў, за мной прыязджалі ў лякарню на машыне, і я ехаў на спектакль. Я ні разу не прапусціў рэпетыцыі, акрамя гэтых дзесяці дзён. Чаму мой мастацкі кіраўнік не згадаў пра гэта? Як я магу быць непрыдатным да прафесіі? На спектаклях аншлагі. У мяне ёсць прэміі. На гэтай камісіі, якую яны спехам сабралі, ніхто не глядзеў на мяне ад сораму. Засядацелі зачыталі з паперак свае рэплікі. Некаторыя адмовіліся ў гэтым удзельнічаць.

― Павел Александрович, мы обсуждаем, были ли формальные нарушения в заседании художественного совета и процессе Вашего увольнения. Суд не обнаружил таких нарушений.

Суд не выявіў, таму што іх не было. Усё правялі акуратна, па пратаколе, з асабістай прысутнасцю намесніка міністра.

― Усім вядома, што прычына не ў двух спектаклях, якія я прапусціў. Што прычына палітычная. Мне прапаноўвалі адмовіцца ад маіх поглядаў, сказаць, што я апынуўся на плошчы выпадкова, што я вывучаў паводзіны людзей для сваіх будучых роляў…

Суд слухаў усе словы аднолькава спакойна. Павекі ў суддзі былі прыкрытыя, і здавалася дзёрзкім казаць гучна і перашкаджаць трывожнаму сну гэтай стомленай дамы. Немагчыма было вызначыць, што яна адчувае, на чыім яна баку і які адсотак ад прамоў яна ўспрымае. Усё, што было горача, шчыра, эмацыйна, як бы аўтаматычна адфільтроўвалася «чацвёртай сцяной», празрыстай, нябачнай, паміж залай і прэзідыумам. Суддзя расплюшчвала вочы толькі тады, калі шапацела пыльная судовая мова.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сарочае радыё»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сарочае радыё» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сарочае радыё»

Обсуждение, отзывы о книге «Сарочае радыё» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x