Памятаю!..
...То на гэтую невядома што яны нарыхтавалі...
— А бомбы, кажуць, ён пускае найсамперш туды, дзе генералы жывуць!
Ну,— згадзілася Антося і з гэтым.— Генерал для іх — чалавек не просты!..
То ўся вуліца ганарылася, што на ёй стаіць генеральскі дом, то цяпер лаяць усе яго будуць!..
Людзям не дагодзіш, пані.
Людзі такія!
Усё, суседачка, у волі боскай! Нам трэба ўсім маліць багародзіцу!
Праўда, пані Антося!.. Хай нас крые найсвяцейшая мацер божая з Вострай Брамы!
Амін.
11
Пачало цямнець, і ў генералаву альтанку накіраваліся гепераль-ша, Дануся, панічы і паненкі. У цішы чэрвеньскага вечара доўга былі чуваць бестурботны смех, песні, нават — апладысменты, як у тэатры. Я стаіўся на ганку і слухаў.
Галасней за ўсіх гаварыла Дануся, і я ўпіваўся яе голасам, інтанацыяй.
Зрабілася шкада, што нельга нічога вярнуць, прынамсі да наступнага навучальнага года.
Генеральша, мабыць, прыехала забіраць дачку за граніцу...
Усе прасілі Браніслава пра нешта расказаць. Ён крыху паламаўся і пачаў:
У нашай сямейнай хроніцы запісана, што ў 1768 годзе, калі да майго прапрадзеда ў замак пад Лодзь прыехаў на вялікдзень князь Сапега са світай, на балі было з'едзена сорак валоў, дзвесце пяць-дзесят цялят, сорак бараноў, дзвесце свіней, васемнаццаць тысяч ку-рэй, дваццаць тысяч рыб, пятнаццаць корцаў ракаў. А венгрына вы-пілі столькі бочак, колькі дзён у годзе, а кварт мёду — колькі гадзін у годзе...
О Езус Марыя, куды гэта дзявалася ў іх!
Нашыя продкі мелі па тры страўнікі!
Абжорамі былі!
Хіба што!
«Нягоднікі.
Рамантыку бачыце ў колькасці прыслугі, у этыкетах, цырымо-ніях, балях... Дзеля яе можаце кідаць тысячы на карты, гонар... Забы-ваеце, што за гэтымі злотымі, корцамі, баранамі — людзі, якія хварэлі, іх здабываючы, паміралі нават...
Ведаем такіх рамантыкаў!»
Бестурботная весялосць панства пачала мяне раздражняць. Захацелася выкінуць які-небудзь фокус. Я нават падняў кій, каб запусціць ім у жалезную бочку ад генералавага душа, але перадумаў — кій можа адскочыць ад бочкі і трапіць каму ў галаву, яшчэ давядзецца справу мець з паліцыяй!
Ля ганка рос ясень. З'явілася жаданне залезці на дрэва. І я палез.
Магчыма, гэта было звычайнае блазенства, і калі я цяпер успамінаю, мне робіцца сорамна. А мо я зрабіў гэта, каб толькі звярнуць на сябе ўвагу Данусі?..
Я залез аж да тонкіх галінак і стаіўся. У альтанцы гаманілі і на мяне, дзівака, не звярталі ніякай увагі. Тады, гойдаючыся ў такт песні, пачаў я спяваць першае, што ўзбрыло ў галаву:
Стуку, груку, дзверцы,
Едуць кавалерцы!
А сучачка — цях-цях-цях!
А сардэчка — тах-тах-тах!
Ніякага эфекту. Я прадоўжыў:
Гуляй, дзеўка,
Красуйся!
Рана замуж —
Не сунься!
Бо замужам
Трэба знаць,—
Позна легчы,
Рана ўстаць!
А свякрусе —
Дагадзіць,
Як па брытвачцы
Хадзіць!
Спыніўся і паслухаў. Нарэшце ў альтанцы мяне пачулі і змоўклі.
Глядзіце, глядзіце туды, на прасвет! Вунь, на светлым фоне, на кроне дрэва — чалавек сядзіць! — пасля маўчання закрычаў незнаёмы голас.
У альтанцы зашморгалі хмелем, відаць, яго раздзіралі, каб лепш бачыць.
— О, і я бачу!
А-га!..
Дзе, дзе?
Некалькі хвілін у садку панавала цішыня. А калі здзіўленне прайшло, панства раптам пачало смяяцца. Смяяліся доўга, абразліва, як з дурня.
Нарэшце смех перакрыў Данусін голас:
Нічога тут няма смешнага! От залезце вы, рыцары, аж туды!
У альтанцы загрукатала.
О-ей, куды вы? Не разыходзьцеся, прашу! Пане Браніславе, не ідзіце, прашу!
А каторая гадзіна?
Ужо позні час!
У-у, як засядзеліся!
I мне пара!
Прабачце!
Дзякуем за прыемную кампанію!
Пара і нам!..
Адчуваючы злараднае здавальненне, што сапсаваў панству вечар, зноў пачаў я гойдацца і спяваць:
Сме-ла, та-ава-ры-шы, ў но-огу!..
Спяваў датуль, пакуль не зразумеў, што ў садзе — ні душы. I мне зрабілася так сорамна раптам, як бывае толькі ў сне, калі прысніцца, што ідзеш па вуліцы без нагавіц і на цябе ўзіраецца народ.
Я хутчэй злез на зямлю.
Ад'язджаючы з Вільні яшчэ ў тую ж ноч, я адчуў, як нешта назаўсёды тут пакідаю. Тады я яшчэ не ведаў, што ў гэты дзень скончылася маё юнацтва.
Раздзел першы
1
Прыехаў я дахаты, а праз два месяцы пачаліся падзеі.
Першага верасня 19З9 года выбухнула вайна Германіі з Польшчай. Семнаццатага — у Заходнюю Беларусь увайшла Чырвоная Армія. I тут завярцелася. Парушылася вартасць грошай, паламаліся звычкі, погляды, паняцці; за адзін дзень іншы чалавек цяпер назіраў столькі, што дагэтуль не бачыў і за ўсё жыццё!
Читать дальше