Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дануся не ведала, што казаць.

Гм, па-твойму, калі перада мной дурань гаворыць глупства, то ў імя твайго правіла, якое нехта там выдумаў у разбэшчанай Фран-цыі, я не маю права яму сказаць: ты дурань, змоўкні, не мялі глупства, а паслухай лепш, што скажуць разумныя. Яшчэ павінен падстройвацца пад яго тон, так?

Ён жа таксама чалавек, Янку, яго таксама шкада!

То няхай не будзе дурань, калі чалавек. А калі ідыёт, то які ж ён чалавек?

Навошта ж яго абражаць, Янэк? Лепш знайдзі аргументы і пераканай яго імі!

Да дурня аргументы, думаеш, даходзяць?.. Як бы не так!.. Я не абражаю, я дыягназ яму стаўлю, і ён павінен быць мне яшчэ ўдзячным за гэта!

Трэба ж быць ветлівым!

Ветлівасць — форма прытворства. У нас цярпець не могуць прытвор!

У цябе гэта ад сялянскай праматы! Але ты павінен яшчэ набрацца і мудрасці, цярпімасці да людзей, пабрацца інтэлігенцыі... Каб мы селі есці, няўжо ты ўзяў бы апошні кавалак хлеба?!

А калі б ты ўжо наелася і яго не хацела? Ён жа — прапаў бы!

Мне магло б быць сорамна прызнацца, што я яшчэ галодная?

— Гэтага хіба саромеюцца?

А — не? Падумай сам!.. Ты толькі так гаворыш, бо і сам апо-шнюю скібачку пры мне не ўзяў бы, бо ў цябе ж шчодрае сэрца, Янку!

Гм... Во як перакруціла!..

Нічога, паступова зраблю з цябе чалавека!

Валяй, дазваляю!..

Так мы спрачаліся без канца.

Нагаварыліся, што аж языкі забалелі. Пасля моўчкі ляжалі ды разглядалі зямлю.

Праз хвіліну нас ужо дзівіла, што кожная пясчынка не падобная на суседнюю. На гары іх мільярды, і ўсё розныя!

Прыглядзіся добра да травінак: дзвюх зусім аднолькавых таксама не знойдзеш! А лісце? А кветкі? А дрэвы?..

Зімой, ідучы з ліцэя, люблю разглядаць квяцістыя ўзоры на вітрынах,— прызналася Дануся.— На кожнай шыбе інакшы, а мароз аднолькавы...

Во, гэта прыкмеціў і я!.. Таксама і людзі, заўважыла?.. Мы гаворым: ён падобны да нашага знаёмага. На самай справе падабен-ства далёкае. На свеце жыве нас два мільярды, і кожны іншы! Ух, аж страшна: адкуль у прыроды такое багацце форм?

Не ведаю! — прашаптала ўражаная Дануся.

Мы так захапляліся нашымі гутаркамі, бытта чыталі вельмі цікавую кніжку...

8

Няўдалыя паўстанні, турмы, шыбеніцы і ссылкі лепшых людзей Польшчы ў мінулым прывялі да таго, што народ польскі пачаў сабе ствараць уяўных герояў мінулага. Што ж, паўтараста гадоў трымалі ў сваіх кіпцюрах магутныя дзяржавы багаты гістарычным мінулым край: людзі міжвольна шукалі ўцехі ў марах, і ў палякаў нарадзілася ўяўленне аб ідэальнасці, надзвычайнай гераічнасці і вялікай дабраце іхніх каралёў, князёў.

Таксама ўяўляла сабе мінулае і Данута.

На гары, калі мы пералічвалі сваіх любімых герояў, яна нечакана прызналася:

— А мой ідэал мужчыны — ксёндз Кардэцкі![ 15 15 Ксёндз Кардэцкі — герой рамана Генрыка Сянкевіча «Патоп». Паводле аўтара, у 1665 г. Кардэцкі арганізаваў абарону касцёла на Яснай Гуры ў Чанстахове ад шведаў. З той пары касцёл стаў месцам пакланення набожных палякаў, а Кардэцкі для некаторых палякаў — нацыянальным героем. ]

Я так здзівіўся, што не знайшоў што і адказаць. Спадзяваўся — назаве Касцюшку, нават — Пілсудскага, які меў поспех у польскай ваеншчыны і буржуазіі, але каб поп?..

Гэта ў яе ад рэлігійнага дурману. Нічога, пройдзе!..

Развітаўшыся з Данусяй, я пачаў марыць, як дапамагу генераль-скай дачцэ стаць рэвалюцыянеркай.

Што так будзе, амаль не сумняваўся.

Толькі ўчора скончыўся судовы працэс у Гдыні, які нашумеў на ўсю Полынчу. Дачка аднаго віленскага фабрыканта трапіла наліцыян-там у лапы, калі раздавала курортнікам на пляжы марксісцкую літаратуру.

А гады два таму назад у нашу вёску прыязджаў студэнт. Ён нібы чытаў сялянам лекцыю пра зоркі, а на самай справе прывозіў падпольшчыкам повыя інструкцыі. Тады хлапец расказаў, што ў горадзе ў яго ёсць сябар — генералаў сын — камуніст.

— Дома ў іх на стале,— казаў ён,— стаіць бронзавы бюст мар-шала Пілсудскага. Генерал і не ведае, што сын трымае ў бюсце камуністычную літаратуру!

Чаму ж тады не зрабіць падпольшчыцай і паненку? У яе такое чулае і добрае сэрца!

Дануся не мела якога-небудзь асаблівага таленту. У ліцэі яна была не найлепшай вучаніцай, атрымлівала пераважна чацвёркі і рэдка — пяцёркі. Гэтаксама ў яе было з музыкай, ігрой у тэніс — і там заўсёды былі лепшыя за яе. Але паненка расла ўсебакова развітым чалавекам. Ці не з такіх менавіта выходзяць сапраўдныя людзі?

Няўжо яна мяне не зразумее? Трэба выбраць зручны момант і ўзяцца за справу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x