Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адзін апрыліс ужо прайноў, але я ўспомніла пра стары стыль. Ну, думаю, пачакай!.. А ўчора на гісторыі пан прафесар нам зачытваў дакументы Ягелы з Вавеля. На беларускай мове кароль пісаў...

Ведаю...

Я адчуў, што праз гэты факт вырастаю ў яе вачах яшчэ больш.

Беларуская — тады была прыдворнай мовай, побач з фран-цузскай і лацінскай!— выкладваў я ёй звесткі, атрыманыя ад Луцэвіча з музея...

Мы прабылі так разам мо гадзіны дзве, раптам Дануся спахапілася:

О-ей, трэба ісці...

Ужо-а? — прачнуўся я.

Мне час...

Гордасць ёй, відаць, не дазваляла прызнацца, як даводзіцца хітрыць, казаць дома няпраўду, калі трэба куды-небудзь схадзіць, вось як цяпер.

Мае старанні затрымаць яе былі дарэмныя. Аднак цяпер я быў смялейшы. Гледзячы ў зямлю, нязграбна, нібы герой рыцарскага рамана, я аб'явіў:

Каля студні пакладу камень. Пад ім будзе запіска...

Дануся нічога не адказала. Толькі ёй нібы раптам спатрэбілася сарваць травінку, і паненка нагнулася. Але па рухах яе я зразумеў, што ўсё будзе добра.

Вы яшчэ крыху пабудзеце тут, праўда? — Просьба Данусі прагучала як загад.

Я зразумеў, што павінен тут пачакаць, пакуль яна дойдзе дадому, і падумаў, якая яна далікатная і разумная!..

А-а, пабуду!.. Трэба дубцоў наламаць на венік гаспадыні!

Мы развіталіся.

Вярнуўся я на панадворак і не ведаў, што рабіць. На гару былі адчынены дзверы, прыстаўлена драбіна, прачка якраз туды насіла вешаць бялізну. Я ў момант апынуўся на гары. Асцярожна прыпадняў адну дахоўку і паглядзеў у генералава акно.

Я выразна ўбачыў, як у пакой уляцела Дануся і прыпала да люстэрка. Яна шчасліва ўсміхалася і паўтарала выражэнні твару, якія ў яе былі са мной. Гэта ёй лёгка ўдавалася, яна была яшчэ ўзбуджаная і распрамянёная.

Наглядзеўшыся на сябе, яна адчыніла шафу, павесіла туды плашчык. Тады зноў падышла да люстэрка і пачала вытвараць нейкія камбінацыі з шапачкай і смяяцца. Пачуўся скрып драбіны: прачка несла развешваць бялізну. Нічога не зробіш, давялося пакласці дахоўку на месца.

4

Пасля сустрэчы ля калодзежа я адразу перамяніўся. Я стаў багатым, валодаў таямніцай, якую не памяняў бы ні на якія мільёны! Я зрабіўся ўпэўнены, здаволены, шчаслівы — у мяне нават прачнулася пачуццё гумару, якога я ў сабе дагэтуль, бадай, і не заўважаў.

...Да парадных дзвярэй ліцэя прывалаклася з таварам гандлярка. Баязліва азіраючыся, каб не наляцела паліцыя, жанчына развязала кошык, выставіла тавар напаказ.

Мандарынкі ўнізе па пятнаццаць грошаў за штуку! — у час перапынку прагучала ў калідорах усіх пяці паверхаў.

У гэты дзень раніцой я паклаў пад камень ля студні пісьмо, і праз пару гадзін яго ўжо там не стала. Ці не дзеці выцягнулі часамі адтуль?.. Я пастараўся прыйсці ў ліцэй да канца заняткаў, каб спытаць Данусю, ці брала яна пісьмо.

Калі я заглянуў у будынак, паненкі атакоўвалі гандлярку з мандарынкамі. Толькі Дануся з сяброўкай стаялі ўбаку.

Убачыўшы мяне, дзяўчына ўзрадавалася:

Пане Янку, вольмі прашу, пазычце нам, калі ласка, трыццаць грошаў!

У мяне ад шчасця перахапіла дух. Дрыжачай рукой я дастаў тры апошнія манеткі па дзесяць грошаў і, як гэта рабіў ад'ютант Куба, стукнуў абцасамі:

Калі ласка, панна Янкоўская!

Дзякуем! — кінулася Дануся і ў момант апынулася ў гушчы сябровак.

Ліха яго бяры з пісьмом! — Я не стаў пытацца.

Вярнуўшыся дадому, пачаў прыдумваць, як адмовіцца ад грошай, калі Дануся будзе вяртаць доўг. Але ўсе мае выдумкі былі непрыдатныя.

Пасля абеду, калі я ішоў на курсы, да генералавай сеткі раптам падбегла паненка і працягнула на далоні дзве манеткі — дзесяці- і дваццаціграшовую:

Я пану вельмі ўдзячная...

Вінаваты і збянтэжаны выгляд паненкі дадаваў мне ўпэўненасці.

Гм!..— насупіў я бровы.— Што паненка з мяне дурня строіць?

Чаму? — спалохалася яна.

Хіба я вам даваў такія грошы?

Але ж, прашу вазьміце!— закрычала яна, смеючыся з майго жарту.

О-о,не-е, мяне не ашукаеце. Гэта не мае грошы! Падумайце самі, хіба я магу ўзяць іх? Бралі-то вы іншыя? — Катэгарычна накіраваўся я на вуліцу.

Для мяне трыццаць грошаў — цэлае багацце, а я радаваўся.

«Купіў! I дадумаўся ж, глядзі, вось табе і тупіца!.. Вось так і. далей будзем!..»

Я быў гэтак задаволены сабой, што нават забыўся, пра што хацеў спытацца ў яе.

5

Цяпер Дануся прыходзіла па маіх запісках. Калі ж яна не магла выйсці з дому, цётка Антося клала пад камень пісьмо.

Аднойчы паненка прынесла загорнутыя ў сярэбраную паперу пліткі шакаладу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x