Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Браточак, зямельку лепш адчуваю. Бачыш — без кіёчка тэпаю.

Адзін час у сляпога хаваўся хворы партызанскі камісар Варфаламей Якаўлевіч Лапенка. Калі далечваць хворага забралі сваякі, немцы музыканта схапілі і пачалі катаваць.

Нічога ад гарманіста не дабіўшыся, нацысты для застрашэныя людзей сабралі ўсю вёску, запіхнулі арыштанта ў хлявок, падпалілі страху. Скрозь прыадчыненыя дзверы людзям было відаць, як сляпы вывалак з сенавала гармонік ды ўрэзаў «Інтэрнацыянал».

Камандзір нацыстаў раптам спахапіўся — можа атрымацца выдатны здымак! — і кінуўся да машыны.

Калі ён вярнуўся з фотаапаратам, нельга было ўжо нічога разабраць: галасілі бабы, хлеўчык вышчарыўся чырванню голых крокваў і лат, паміж імі шугалі ў неба языкі полымя, хоць з вогненнага пекла і даляталі яшчэ слабенькія гукі неўміручай мелодыі.

Нацысцкі афіцэр прыйшоў у адчай — майн гот, упусціць такі кадр!

Сказаць, што карціна пакідае кожнага гледача нераўнадушным — мала.

Натуральна-шчыры, страшны дакумент пэўнай эпохі па ланцуж-ку пакаленняў цяпер будзе доўга перадаваць і перадаваць нашчадкам водгукі гераічнага мінулага, хваляваць людскія сэрцы ды фарміраваць іхнія душы.

2

У суседнім аддзеле музея вісіць ікона блажэннага айца Максімільяна.

Гісторыя іконы такая.

Ксёндз Максімільян Марыя Кольбэ пры буржуазнай Польшчы быў душой папулярнага сярод католікаў месячніка «Рыцар прачыстай дзевы» («Rycerz Niepokolanej»). Выдаваўся часопіс пяць гадоў і ў Гродне, паралельна нават па-японску — у Нагасакі. Тыраж яго даходзіў да мільёна экзэмпляраў, і толькі ў часы акупацыі (1940) немцы месячнік абрэзалі да 120 тысяч.

Побач з апісаннем жахаў, якія бытта нясе людзям «сусветны крыважэрны камунізм» і ўсхвалення каралёў, прынцаў, генералісімуса Франко, маршалаў Пілсудскага ды Рыдз Сміглага, побач са зняважлівымі артыкуламі ў адносінах да іншых нацый (асабліва яўрэяў), у «Рыцары прачыстай дзевы» яшчэ падавалася дробная Інфармацыя, пісьмы[ 36 36 Напрыклад «Італьянцы будуюць бамбардзіроўшчык, які прасвечваецца, бы аконнае шкло. Калі стане такі самалёт кідаць бомбы, на небе яго не ўбачыш. Студэнткі амерыканскага універсітэта ўзялі на сходзе абавязацельства — не насіць кароткіх сукенак і кофт без рукавоў. Сямігадовы румынскі цар пачаў хадзіць у школу. У Афрыцы адно племя для вайны з суседзямі прымяняе цсэ-цсэ. Выпускае рой мух на праціўніка, і ворагі адразу гінуць. У Маскве судзілі прафесара за тое, што чалавек пад Новы год купіў на базары елачку, прывалок дамоў ды адважыўся паставіць яе дзецям. У савецкіх магазінах няма брытваў і мыла, таму рускія мужчыны запусцілі вусы і бароды... Пісьмо гродзенца: «Вельмі прашу часопіс аб'явіць усім пра ласку, якую я паспытаў ад дзевы Марыі. Пару гадоў нада мной вісела ў судзе справа і не давала спакою. Атрымаўшы павестку, я паслаў 10 злотых на распаўсюджванне «Рыцара прачыстай дзевы», даручаючы сябе пад апеку багародзіцы. I вось здарыўся цуд: справу ў судзе выйграў! Цяпер пасылаю Вам яшчэ 10 злотых на тое самае. Прашу аб'явіць пра ўсё веруючым і няверуючым хрысціянам — да смерці буду маліцца прачыстай дзеве, чаго дагэтуль ніколі не рабіў. ].

Акупіраваўшы Польшчу, нацысты, як вядома, адразу ўзяліся нішчыць яе народ. Пачалі з інтэлігенцыі і нават у такіх людзях, як Кольбэ, убачылі сабе пагрозу.

У 1941 годзе а. Максімільяна арыштавалі, прывезлі ў Асвенцім ды — іронія лёсу!— разам з камуністамі і іншымі савецкімі палоннымі памясцілі ў барак 14А, на арыштанцкую вопратку ксяндза пачапілі нумар 16670.

К таму часу жыццё Кольбэ шмат чаму навучыла, А. Максімільян, мабыць, дараваць сабе не мог ужо, што, трымаючы ў руках масавы орган, друкаваў у ім розныя «бздуры», не паказваючы землякам пагрозы рэальнай.

У дні гістарычных выпрабаванняў палякі здзіўлялі свет сваім патрыятызмам. Без ніякай перспектывы кідаліся на штыкі, пад кулі ці бралі на сябе віну сваякоў, камандзіраў, знаёмых і нават — чужых ды з горда ўзнятай, бы наш Фадзей, галавой значылі шляхі гісторыі сваімі смерцямі.

Ксёндз Кольбэ аказаўся дастойным сынам свайго народа. Лагерныя будні неўзабаве падсунулі яму момант для подзвігу.

3

У канцы ліпеня 1941 года з Асвенціма ўцёк зняволены. Камен-дант канцлагера штурмбанфюрэр Фрытцшэ загадаў — за ўцёкі аднаго з барака 14А пакараць галоднай смерцю дзесяцярых.

Эсэсманы адлічылі ахвяры, падвялі да баракаў, дзе адбывалася такое пакаранне, паставілі ўсіх на калені, У момант збегся натоўп схуднелых істот у паласатых балахонах. Знаёмых і сяброў камендант ад няшчасных не адганяў. Наадварот, якраз ён і хацеў, каб жывыя добра на ўсё паўзіраліся ды зарубілі сабе на носе — з немцамі жарты малыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x