Старанна дагледжаныя ружовыя пальцы езуіта жвава склалі канверты ў акуратны стосік, тады пачалі выбіваць на стале нейкі такт.
Працуеце пасыльным? — добразычліва пацікавіўся.
Ага.
О-о!— падхапіў ён, бытта я сказаў вельмі значнае і прыемнае.
Дагэтуль бачыць так блізка ксяндзоў не даводзілася. У маім уяўленні гэта былі людзі, у якіх з твару і вачэй так і білі фальш і хітрасць — чым яны заблытваюць ды запалохваюць простых і наіўных людзей. Але перада мной сядзеў сімпатычны інтэлігент. Чорная сутана была на ім добра адпрасаваная і чысцюткая, а край белага і бліску-чага ад крухмалу каўнерыка прыемна гарманіраваў з шыяй маладога і дужага мужчыны. Твар у ксяндза быў старанна паголены, прычоска ўкладзена волас у волас, загарэлы адкрыты лоб, а карыя вочы глядзелі на мяне смела і разумна, заклікаючы да шчырасці.
Мой позірк затрымаўся на кніжцы «Гінекалогія. Жаночыя хваробы. Праф. Гутэнберг» — было золатам выціснута на яе карашку. Я сарамліва ўзняў вочы на ксяндза.
Ён вытлумачыў:
Нашая прафесія такая, шаноўны пане, што мы павінны ведаць усё, нават пра жаночыя хваробы!
Са здзіўленнем я ўставіўся на яго.
Пашлюць у вёску на работу, звернецца да цябе цётка за парадай, што ёй будзеш гаварыць?
«Прафесія», «работа»!..
Адкуль вы прыехалі? — спытаўся ён мяккім прыемным барытонам, і яго карыя вочы абдалі мяне прыязным цяплом, а рух — пахам адэкалону.
Я адказаў. I, адчуваючы якоесьці хваляванне, у сваю чаргу спытаўся, кім ён працуе.
Выхаваўцам. Маю пад апекай дваццаць юнакоў, такіх, як пан.
Асмялеўшы яшчэ больш, я вырашыў дзейнічаць.
Гэтае пытанне я падрыхтаваў даўно першаму папу, рабіну або ксяндзу, з якім завяду гутарку.
Ад нецярпення мяне аж разбіралі дрыготкі. Збіваючыся на даверліва-наіўны тон прастачка, я пачаў:
Даруйце... Я хацеў даведацца ад каго-небудзь...
Але ж, калі ласка, вельмі прашу! — заахвоціў ён прыязна.
Скажыце, як гэта вы, адукаваны чалавек, у наш час можаце прысвяціць сваё жыццё справе, якая не мае будучыні?
Вухнуўшы гэта, я зірнуў яму ў твар і ўбачыў па ім прыкрае і неўразуменнае здзіўленне. Толькі цяпер падумаў, што такая размова небжнечная, бо ў горадзе да мяне — ні адной прыязнай душы. Я адразу страціў упэўненасць, і мне зрабілася страшнавата.
Вы пра што?—у вачах ксяндза быў ужо ледзяны холад.
Ён жа занадта ведаў «пра што», аднак пытаўся, каб выйграць час.
Уся мая ідэалогія тады трымалася больш на веры, чым на лагічным мысленні. Кулакамі — справа іншая, але словамі вытлума-чыць свае погляды я не ўмеў. Але ж славесны паядынак пачаў, і трэба было яго скончыць. Успамінаючы студэнта, які чытаў у нашай вёсцы даклад, я паўтарыў яго фразы:
Навука пра эканоміку гаворыць, што выйсце не ў тым, да чаго вы заклікаеце людзей... Народ трэба зраўняць, людзей парабіць багатымі, а не...
I я бездапаможна змоўк.
Наіўны! — паблажліва кінуў езуіт ды зрабіў такую грымасу, з якой бывалы настаўнік навучае школьніка, калі той памыляецца.— Пан усё спрошчвае. Прырода чалавека такая, што адно матэрыяльнае багацце не суцішае страсцей. Каб было так проста, усе багачы сталі б ідэальныя людзі і шчасліўцы!
Ад лёгкасці, з якой ліліся яго словы, і ад глыбіні думкі ў іх, ад напружання, з якім я стараўся нешта прыдумаць, каб абараніцца, у мяне закружылася галава.
Вы самі бачылі зблізку багатых людзей?
Бачыў...
Усе яны, думаеце, ідэальныя? — аж надта адчуваючы, што я сказаў няпраўду, і літасціва яе не заўважаючы, вёў ён допыт.— Думаеце, яны шчаслівыя ў асабістым жыцці?
?!.
А-га! Значыць, выйсце не ў тым, каб усе былі роўныя ды багатыя, ці не так?
Я нешта прамычаў, а ксёндз упёр у мяне вочы і наўмысна трымаў мяне некалькі хвілін у такім разгубленым стане. З роспаччу я адчуў, як пад яго ўладарным позіркам мая воля растапнела.
Вытрымаўшы паўзу, езуіт разбіваў мяне да рэшты:
Пан недзе штосьці чуў, але гэта ў пана несур'ёзнае, не сваё. А ці ведаеце,— загаварыў ён ужо добразычліва,— на свеце ёсць яшчэ зайздрасць, рэўнасць, імкненне да ўлады? Мае яно ўплыў на чалавека ці не?
Мае...— паддаўся я пераканаўчай сіле, з якой гаварыў субжеднік.
А-га! — узрадаваўся ён.— I гэтага ў чалавека не пераменіць эканамічная дактрына! Гэта можна вытравіць, толькі падняўшы інтэлект... Дык вось, шаноўны пане, не праз нівеліроўку і бунтарства трэба нам ісці. Неабходна памагаць касцёлу ачысціць людзей ад прыроднага бруду, а тады будаваць ім шкляныя замкі!
Я не меў аргументаў адбівацца. I адчуваў, што якія б аргументы ні прывёў, ён — вопытны дыскусант — з такой жа лёгкасцю іх разаб'е. Аднак мая ўпартасць не дазваляла прызнаць сябе пераможа-ным. Я ў бжсільнай злосці маўчаў.
Читать дальше