Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У першы том выбраных твораў Аляксея Карпюка ўвайшлі апо-весць «Данута» (дапоўненая і дапрацаваная), пашыраная аўта-біяграфія «Мая Джамалунгма», дзе пададзены багаты пласт жыцця, праз які давялося прайсці аўтару, апавяданні.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А разумнікі яшчэ дабавілі:

— Калі хочаш мець поўнае здавальненне, трэба на яго глядзець, калі музыкант іграе. Покуль у свет перадаць музыку, буржуі яе самнуць, як хочуць!

У Вільню прыехаў з-за граніцы відны піяніст. Дзякуючы добразычліваму фізіку цяпер і я буду глядзець і слухаць майстра.

Прыйшоў я ў тэатр, сеў паміж паноў.

Пачалося выступленне піяніста. Людзі замерлі. Музыкант спрытна забегаў пальцамі па клавішах. Наступіла такая цішыня, што здалося — у зале нікога няма, і зрабілася нават страшна. Я сабраў волю, напружыў увагу і ператварыўся ў слых.

Дзіва, што людзі так слухаюць?

Са сцэны несліся голыя пераборы, бытта піяніст забаўляўся на інструменце, бегаючы па ім жвавымі і гнуткімі пальцамі то ўлева, то ўправа. Дапусці і мяне да іеструмеета, зайграю не горш — у яго ігры няма сэнсу! От, падбяры-некалькі таноў і стань папераменна націс-каць на клавішы!

Вось ён бярэ ноты: першую-пятую, першую-пятую і трэці раз першую-пятую. Тады іх мяняе: першую-трэцюю-шостую, першую-трэцюю-шостую, затым — другую-чацвёртую-сёмую. Тады некалькі разоў разразіцца тырадай нот уверх-уніз: паказвае на інструменце якісьці фокус. Яшчэ пачне ўрывак нейкай мелодыі, бытта дражніцца, перарве яе на самым цікавым месцы і зноў выстуквае тры разы першую-пятую ноты. Затым — першую-трэцюю-шостую...

I так без канца! Ніякай прыемнасці.

А назвы таго, што іграе: «Шуман. Рэ мажор», «Дзевятая саната», «Чатырнаццатая саната»... Нібы на выстаўцы абстракцыяністаў, дзе я таксама нічога не зразумеў, а карціны называліся «Нумар 118», «Блок нумар 112»... I чаго людзі ходзяць на такія канцэрты? Буржуі, свалата, няма іншай работы!

Я пазяхнуў і стаў азірацца па залу.

Фанары кідалі касыя снапы святла на сцэну. У адным такім снапе промняў хутка махала сярэбранымі крыльцамі жывая істотка. Ляцела моль, якую я таксама ўпершыню ўбачыў у Вільні. Гаспадыня мая казала, што моль харчуецца вопраткай. А што яна есць тут, у зале?.. Ага, бархат на крэслах. Во, паляцела да плюшавай заслоны! — здагадаўся я, калі матылёк знік у напрамку сцэны.

Перада мной тырчала лысіна. Валасы ў мужчыны раслі толькі каля вушэй. Каб прыкрыць галаву, ён адрасціў бакенбарды сантыметраў на дваццаць і зачэсваў іх уверх, рассцілаў веерам па голым чэрапе. А каб валасы не раскідаліся, мужчына іх змачваў вадой. Бедны, кожныя паўгадзіны, відаць, бегае пад кран мачыць іх. Жыццё лысаму!.. I чаму ў горадзе іх столькі?! У нашай вёсцы, здаецца, няма ніводнага лысага, а тут — амаль кожны настаўнік на курсах лысы, крамнікі за прылаўкамі лысыя...

Злева сядзеў пажылы чалавек з хлопчыкам. Чалавек ад музыкі рухаў смешна пальцамі, бытта штосьці хапаў у паветры, гучна дыхаў, нібы ехаў на веласіпедзе і яму цяжка круціць педалі. Ён, бедны, аж спатнеў, і на скронях павіслі бліскучыя кроплі! Мае паводзіны суседу не спадабаліся, ён памяняўся месцам з сынам, перасадзіў хлопчыка да мяне.

З правага боку ў мяне сядзела жанчына. Калі ў зале заапладзіравалі, яна спыталася:

Няўжо вам не падабаецца канцэрт?

Я паціснуў плячыма:

Што тут можа падабацца?

Не разумею, як можаце так казаць! — У тоне яе я ўлавіў жаласлівую інтанацыю, з якой звяртаюцца да цяжкахворага.— Вы ж толькі ўслухайцеся! Гэта ж не музыка, а — гудзенне лесу ў час буры!.. Чуваць, як цурчыць крынічка...

Вы бывалі ў буру ў лесе? I чулі, як ён гудзіць?.. Чулі, як цурчыць сапраўдпая крынічка? — абрэзаў я жанчыну.

Ішоў я з канцэрта сам не свой. Мяне не пакідаў выраз шчырага здзіўлення, спагады на твары жанчыны і інтанацыя яе голасу. У Варшаве, выходзіць, давалі ўзнагароду менавіта за такую ігру, дык няўжо там былі дурні? Мне далёка да слухачоў у зале: да мяне, нібы да глухога, не дайшоў ні адзін гук. Я нагадваў цётку з музея.

«Ці вырвуся калі з гэтага?» — пытаўся я ў сябе трывожна.

5

Праўда, няма чаго прыбядняцца. На працягу тыдня здарыліся ўжо два выпадкі, калі і я адчуў сваю сілу.

Аднойчы на першы ўрок не з'явіўся выкладчык, і курсанты высыпалі на двор. Ля валейбольнай сеткі якраз трэніравалася група гімназістаў з суседняй гімназіі.

Валейбалісты ўсе былі рослыя і стройныя юнакі ў цёмна-фіялетавых спартыўных касцюмах. Яны лёгка і прыгожа перакідвалі адзін другому мяч, а сваім выглядам нібыта крычалі: вось якія мы хваты, зірніце на нас! Але перажывалі, што іх адно шэсць чалавек і няма з кім гульнуць па-сапраўднаму. Мы іх абступілі цесным колам.

- Хоць бы яшчэ хто надышоў! — з сумам азваўся самы зграбны, нават не пазіраючы ў наш бок. Вядома, гаварыў гэта, бадзяга, знарок, каб мы чулі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 1» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x