Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не вы-ыкінуць!

Так ты думаеш?

Мамка не выкіне!

А папка?

I та-ато! Ты ж яго — сынок! I я не есці — лізаць буду! А мамцы не сказам! Купі-і, дзед!

Каб зноў захварэў?

Не захварэ-эю ўзэ!

Ты шчэ, кузака малая, слабы надто!

Не слабы ўзэ-э!

Слабы, слабы! Лепш мне скажы, якія там літары,— адцягваў Лаўрэн увагу малога, паказаўшы на вітрыну.— Прачытай, цябе мамка па кніжцы вучыла!

Унук нейкі час раздумваў, варушыў вуснамі.

Ты, дзеду, працытай лепш сам!

Я сто разоў чытаў.

Ігар шчыра здзівіўся:

Ы-ы-ых, а больш не мозас?

Маро-озанага купі!

Не скрэндай! Абыдзецца марожніца без нас.

А-ай, хацу-у!..

Што ты дзвэнгаеш пра адно і тое самае ды дзвзнгаеш — калейка унь якая перад латком, бачыш?

А ты мяне на рукі вазьмі, табе без чаргі дадуць!

Лаўрэн аж здзівіўся:

Ты бачыш, які хітры!

Даду-уць, дзеду, я ве-едаю!

Хто ж цябе так навучыў?

З татам куплялі!

Лаўрэн зноў паківаў галавой.

Купля-алі, дзеду, пра-аўда!

Дамоў ісці было яшчэ вельмі рана. Куды падзецца? I ён угаварыў малога наведаць заапарк. Унук паспрабаваў паставіць варунак:

I тады купіс марозанага, дзед, праўда?

Будзе відаць...

СОНЬКА КАСІЛА З ЯЕ ЗВЯРЫНЦАМ

1

I гэтае месца Лаўрэну было добра знаёмае.

Да польскага войска прызвалі яго неўзабаве пасля першай сусветнай вайны. А дакладней, калі Пілсудскі, зрабіўшы майскі пераварот[ 19 19 У маі 1926 года маршал Пілсудскі скінуў канстытуцыйны ўрад і ўстанавіў дыктатуру палкоўнікаў. Яна і праіснавала да верасня 1939 года. ], папаўняў армію новымі людзьмі. Тады якраз за горадам з былога велатрэка, пабудаванага яшчэ пры цару, і рыхзаталі пляцоўку для гэтага самага звярынца.

Грошай польская казна не мела, і магістрат абавязаў галоўнага генерала з гродзенскага гарнізона — таго самага Клеберга — пасылаць на будоўлю салдат за гаўптвахты. Дужацца з бетоннымі плітамі і валунамі, карчаваць пні, капаць паабапал Гараднічанкі катлаваны ды заліваць бетонам арматуру ганялі таксама і Лаўрэна.

Толькі ж усё тое было надта ж даўно.

Лаўрэн не разумеў людзей, якія скардзіліся, што ў іх вельмі хутка прамільгнула жыццё. У яго выходзіла — наадварот. Лаўрэн нават не раз дзівіўся — як даўно было тое дзяцінства, як даўно хадзіў юнаком на танцы, як з сынам Кавальца даваў на вячорках канцэрты, служыў у польскім войску, як даўно былі тыя войны і акупацыя, адбудова калгаса! Бачылася мінулае цяпер, бытта за імглою ці ў даўнім і невыразным сне.

Зараз над тэрыторыяй звярынца навісалі высотныя дамы, бо звярынец апынуўся ўжо ледзь не ў цэнтры горада — на вуліцы Ціміразева. Да гэтай назвы чалавек адносіўся з вялікай павагай.

Яшчэ за «польскім часам» людзі ў Зялёнай Даліне перадавалі адны адным навіну — у Расіі жывуць вучоныя, як два браты,— Мічурын і Ціміразеў. У аднаго і другога ў агародчыку расло на грушах аж па шаснаццаць гатункаў садавіны. Усім ахвотна паказваюць, як такое дзіва вырасціць, бо шчырыя абодва да народа і надта ж яму спрыяюць ды стараюцца. Капіталісты прапанавалі ім па мільёну рублёў царскім золатам, аднак выязджаць за граніцу з белымі генераламі ды памешчыкамі і фабрыкантамі адзін і другі адмовіліся наадрэз.

«Бо хочам, каб усё гэто дасталоса сваім людзям і простаму народу!» — адпісалі буржуям.

У заапарку, як зараз усе называлі гэтае месца, Лаўрэн паспеў пабываць ужо разоў з пяць, і ні разу яму там не доўжылася. Не сваіх слядоў у ім шукаў, не.

Прыцягвалі яго, бы магнітам, звяры.

Лаўрэн да розных антылоп-гну, вярблюдаў, зебраў, кенгуру ды жырафаў, каб не псаваць сабе настрою, падыходзіць высцерагаўся. Гэтыя каракаціцы і страшыдлы, бытта з паламанымі хрыбтамі, павыкручванымі рагамі, з расцягнутымі, нібы зляпілі іх з гумкі, шыямі, з надутымі жыватамі напаміналі яму нечым куксы прыдарожных вербаў, крывуліны славутага Дуба Партызана з-пад хутара Данілы Кісляка, ці — тое жарабя з шасцю нагамі, якім калісьці ажарабілася ў Кавальца сівая кабыла. Каб агідная пачвара дарэмна не мэнчылася, каб не ляцелі і з навакольных вёсак цікаўныя ды не дурылі яму галаву, стары Кавалец мала каму яе і паказаў. Загадаў свайму Макару ўзяць агіднае дзівацтва за ногі, завалачы на бераг ды плюхыуць у Нёман, дзе вада круціцца млынком.

Не ляжала ў дзядзькі душа і да кракадзілаў. А што ў іх людскага? Валяюцца сабе ды валяюцца, бы камялі моранага дубу, калі б да іх ні заглянуў,— дзіва што жывуць па трыста гадоў. Гэтак і тысячу працьміць мйжна на свеце.

Лаўрэна цікавілі сапраўдныя звяры — тыгры, ільвы, сланы. Нават — ваўкі, мядзведзі, лісы і арлы з шулякамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x