Сярод харыстаў знайшоўся чалавек з тонкім адчуваннем гармоніі — Косця Кныр, што ў сябе на вёсцы над Шчарай не прапусціў ніводнай дзеўкі, а на новым месцы — ты бачыш яго? — праслыў галоўным вальнадумцам і завадатарам! Трапяткое серабро яго дысканта адцяніла гарманічныя гукі, звязала іх ды панесла новы выбух і напал хваль, сатканых з дваццаці мужчынскіх галасоў, з'яднаных адным эмацыянальным парывам, змоцненых галаснікамі.
Цяпер гарманічны навал магутных гукаў вынесла на цвінтар і дзядзінец гудам званоў.
Хор чалавеку дае незямную асалоду, робіць яго спакойным і ўзнёслым, чулым і дужым, будзіць фантазію і сэрца яго перапаўняе жыццядайным і эмацыянальным зарадам. Як шчаслівым харыстам усяго свету, так і хлопцам з манастыра над Нёманам ужо здалося, што імі захапляюцца нават рыбакі ў чоўнах, палонныя крыжаносцы, рыцары, бортнік, бабы-язычніцы і — цэлы свет. У іх ад гонару і здаволенасці сабой распірала грудзі.
5
Колькі працягвалася ў манастыры вольніца, не ведаю.
Вярнуўся службіст-настаяцель. Даведаўшыся пра ўсё, архі-мандрыт зноў узняў крык. Але крычаў цяпер мякчэй. Бо, выяў-ляецца, і на полацкім саборы гаварылася пра дзіўную з'яву: паслушнікі ды манахі — бытта згаварыліся, нібы пасяліўся ў іх д'ябал — усюды стараюцца цяпер спяваць на розныя галасы. I самыя мудрыя айцы цэрквы параілі не дражніць манахаў ды крамольнае спяванне сяды-тады дазваляць.
Аднак яшчэ поўна жыло заскарузлых кансерватараў, аб-салютна ўпэўненых, што толькі ім вядома, як трэба спяваць, каб трапіць цераз слова да бога ў сэрца. Многія архірэі і архі-мандрыты не пераставалі сцвярджаць, што акорды — з'ява гра-хаводная і «богу па душы аднагалоссе народа хрысціянскага».
Нават у XIV стагоддзі, калі нотная форма цалкам, здаецца, перамагла ўжо, частка духавенства ўсё яшчэ ваявала з трохга-лосым песнапеннем па той прычыне, што, маўляў, пры такім спяванні не разабраць багаслоўнага тэксту.
Права на шматгалоссе ў храмах паслушнікі ды манахі адваёўвалі на працягу трох-чатырох стагоддзяў.
У эпоху таго цемрашальства столькі ж часу, між іншым, бедных жанчын тэрарызавалі і барацьбой з вядзьмаркамі.
Міналі годы, стагоддзі.
I вось ужо прышчэпкі супраць воспы, тыфусу прабілі сабе дарогу гадоў праз сто.
Цяпер лютыя абаронцы старых канонаў паддаюцца яшчэ хутчэй. Тое ці іншае наватарства, глядзіш, прабіваецца на працягу і аднаго пакалення.
Эх, знайсці б такі спосаб, каб ён змог назаўсёды па-здымаць людзям з вачэй шоры!
Рэпартаж з вяселля
1
У высокага азызлага Здзіслава і ў яго худзёрную Вэру бытта пярун смальнуў.
Іхні адзіны сын прыехаў з Поўначы не сам. Маці вышукала яму ў горадзе жонку, суседчыну Ліду — з дыпломам, машынай, дачай, а Станіслаў, такі ж, як яго бацька, рослы і, здавалася б, не дурны ўрач, нават ужо з трохгадовым стажам, выбраў недзе на краі свету ды прывалок дробненькую і палахлівую якуюсьці чукчу з сінявата-чорнымі валасамі ды белым, бы ў цяплічнай калы, тварыкам.
Як бацькам такое сцярпець?
Яшчэ за «польскім часам» Здзіслаў Рачынскі трапіў з вёскі Гібулічы ў горад вучыцца на краўца, затым стаў шыць самастойна. У часы нямецкага нашэсця на Польшчу (19З9) шалёная куля пашкодзіла яму нагу, і Здзіслава ніхто не браў да войска. Шыў ён усю вайну. Шыў і пасля...
На працягу дваццаці пяці гадоў фінагенты інваліда не надта прыціскалі. Кліентаў абслугоўваць дапамагала жонка. Рачынскія мелі выдатныя даходы, з чаго і пабудавалі на ўскраіне вялізную даміну. Калі ж мужчын кранула рэвалюцыя ў вопратцы, і тыя перайшлі на фабрычнае адзенне, Рачынскія адгарадзіліся глухім плотам ды наладзілі сабе новую крыніцу прыбытку. Былы кравец з жонкай, закінуўшы іголку, выседж-валі на рынку з плёнамі. У выніку дом іх напоўніўся каляровым тэлевізарам, дыванамі, халадзільнікамі і сервантамі з крышталём...
Раніцой Станіслаў з нявестай яшчэ адсыпаліся пасля дарогі, а старыя, нічога не разумеючы ў тым, што здарылася, стараліся ў прыхожай разглядзець сынавы рэчы. Абаіх аж разрывала ад недаўмення.
Са Станіславам паводзілі сябе яны строга. Бо бацькоўская любоў у іх выяўлялася праз рэчы. Калісьці з малым сынам не мелі часу пагуляць, пагаварыць, затое знаходзілі час, каб рабіць для дзіцяці нешта эфектыўнае, прыкметнае — будавалі дом на шэсць пакояў, разводзілі садок, агарод. Каб яно мела. Калі будзе мець, адчуе, як яго любілі, і ацэніць.
Ніякіх джынсаў, матацыклаў і магнітафонаў, ні лішняга рубля хлапец ад бацькоў не бачыў, бо гэта яго псавала б.
Читать дальше