Адным словам, сытым, апранутым і з дахам над галавой хлопцам рабілася сумнавата. Але, харавое пенне — вышэйшая форма духоўных зносін, яно — спрыяльнае асяроддзе для сумеснай творчасці.
3
Аднойчы, калі ў Каложы не было іпадзіякана, на хорах, як звычайна, паслушнікі цягнулі аднатонную мелодыю. З левай нефы Сямён, Уладзімір і Мікола, якіх ведалі дома як Пракоп Рукавіца, Сяргей Крывалупка і Касавокі Серафім з-пад Ваўкавыі, раптам ірванулі гэтак, як спявалі ў сябе на вясковых вячорках — тэнарамі ды на актаву вышэй. Ім на падмогу з правай нефы азваліся любчанскія зухі Хведзька Капуста, Сашко Паджары і Дзяніс Сіла — ужо басам. I толькі цяпер галаснікі са сваёй няхітрай канструкцыяй упершыню споўнілі тую, менавіта, функцыю, што была наканавана ім гліняным лёсам: акустыка акорд зліла, павялічыла.
Здарыўся цуд галасавога эфекту. Для хлопцаў у манастырскіх балахонах ужо здалося, што падхапілі іх ласкавыя і чыстыя хвалі магутнай ракі. Некуды яны плылі, а навокал гучалі песні купалаўскай ночы, гулі кроны дубоў, на ветры звінела лісце асін, шалясцелі кусты...
Так узрадзілася ў храме новая галасавая форма.
Але і сярод манахаў Каложы не абышлося, вядома, без даносчыкаў.
Прыпадымаючы даўзёрны падраснік, прыляцеў запыханы архімандрыт. За ім — перапалоханы іпадзіякан. Абодва напалі на імправізатараў:
Багахульнікі! Самавольнічаць уздумалі?!. Божыя словы чытаюць, а не выводзяць у песні!
Карысць не ў салодкай песні, а ў — набожнасці!...
Эх, доля наватараў!
Пракопа Рукавіцу, Сяргея Крывалупку, Касавокага Сера-фіма пасадзілі на хлеб і ваду. Хведзьку Капусту, Паджарага Сашко і Дзяніса Сілу прымусілі стаяць усе ночы на маленні.
I зноў бедныя паслушнікі ды манахі павінны былі нудныя тэксты бубніць рэчытатывам альбо ва унісон.
Аднак вестка пра смелы іх учынак дайшла да Пра-чысценскай, Ніжняй ды астатніх цэркваў, дзе прынёманскіх хлопцаў у балахонах гэтаксама да смерці заядала манатон-насць. Учынак суседзяў узбудзіў жаданні такой жа выхадкі, насяліў у бунтарскіх душах надзею.
Манастырскі інадзіякан у сабе чалавека цалкам яшчэ не засушыў, да славы наватараў аднёсся з затоенай пашанай, віну захацеў як-небудзь згладзіць. Са шчырай цікавасцю стаў да іх падлабуньвацца.
4
Як там усё адбылося на самай справе, цяпер нам ніхто ўжо не скажа. Дапусцім, што запудлівы архімандрыт аднаго разу адправіўся ў Полацкую Сафію на чарговы сабор. Манастыр уздыхнуў на поўныя грудзі — яго жыхары адчулі сябе адразу вальней. Два дзесяткі паслушнікаў і манахаў у той дзень, ідучы на абедню, не надта спяшаліся, тым больш што па дарозе было на што паўзірацца і паслухаць.
Якраз стаяў цёплы чэрвень. У сакавітай зеляніне ад птушынага шчэбету ўсё аж шалясцела.
На Нёмане застылі рыбачыя чаўны.
На цвінтары бортнік—Клышавы Захар — агрубелымі, бы конскія капыты, рукамі няўклюдна сёк зломкам шаблі зацукрэлы мед для прадання. Маладзіцы з язычніцкай вёскі выклалі на свежыя капусныя лісты сыры, аладкі і яйкі — таксама прапанавалі свой тавар.
Аброслыя крыжаносцы паныла часалі з граніту пяціпудо-выя кулі для князевай катапульты, зыркалі на людзей галод-нымі вачыма ды з сумам выглядалі пасланцоў ад вялікага комтура з выкупам (бронзавая фігурка «Вадалея» XII стагоддзя з музея атэізму, мажліва,— вынік таго абмену).
Дружыннікі князя, пакінуўшы палонных адных, хваліліся адзін перад адным атрыманымі новымі кальчугамі: спрабавалі, ці кольцы вытрымліваюць удар пікі і вастрыя мяча. Князевы людзі цяпер былі пастрыжаныя і з голымі падбародкамі. Пасля таго як у сутычцы з яцвягамі ў Белавежы лясуны за борады звалаклі з коней і выразалі палову дружыны, князь строга загадаў ім стрыгчыся...
Манастырскія прыслужнікі з зайздрасцю палюбаваліся на турнір адчайных землякоў, пацешыліся над бруднымі крыжа-носцамі, сунулі ім па сухарыку ды паранай рэпе і з вялікай неахвотай папляліся ў змрочныя муры.
Іпадзіякан тут да іх і падлізаўся:
— А ў вас, браткі, тады здорава атрымалася з хорам!.. Ану, ну, пакажыце шчэ раз сваё ўменне!.. Трахніце зноў, каб муры задрыжалі!.. Смялей, нікога няма!..
Паслушнікі і манахі, бы незаслужана пакрыўджаныя дзеці, раптам захацелі давесці сваё. Божую песню хор узяў з пад'ёмам на розныя галасы, стварыўшы адразу нечуваную ў такім месцы гаму гукаў.
Майстры былі прафесійныя. Сімфонія прагучала прыклад-на так.
Густыя нізкія басы раптам узламалі прынёманскую цішы-ню. Да іх далучыліся галасы другія. Літая сіла розных па та-нальнасці гукаў панесла іх з нефаў і хору адны адным насустрач. Яны сутыкнуліся, зліліся ў акорды, ірванулі ў вышыню ды завіравалі пад купалам.
Читать дальше