Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я са-ам! — упарціўся ўнук.

Ты ж не ўме-еш! Э-э, дай нажа!

А от — умею!

Ну, хто так, скажы...

— А я ўжэ ве-едаю, дзеду, ве-едаю! Трэ толькі цяпер лоб зморшчыць, праўда?

— Што ты выдумляеш, аршын з шапкай!

Але Ігар раптам палез да яго з пытаннямі:

Дзеду, а кудой у гэтаго коніка бензін заліваюць?

Дурань яловы. Коней аўсом кормяць, а не бензінам.

А што такое авёс?

Той самы геркулес.

А маманты ў заапарку бываюць?

Не.

А цаму-у?

Бо іх даўно няма.

I ўчора ўжэ не было?

Не.

I раней?

Маманты жылі да патопу.

А што такое патоп?

Шчэ не зразумееш, пачні табе казаць.

А ты мне зразумей!

Калісьці, надто даўно, дождж вельмі падаў. Ліў, як з цэбра, сорак дзён і сорак начэй. Так напісано ў Бібліі.

А куды вада дзелася?

Вышэй дамоў падняласа. Вышэй дрэў. Вышэй гор. А тады быдто бы ўсё-ўсенько патануло. I звяры, і птушкі, і маманты твае.

А людзі патанулі?

Вядомо.

А калі гэто было?

Я ж табе казаў — даўно.

Не ўчора?

I не пазаўчора! Куды раней!

А чаму ты не ўтануў?

...

Бо плаваць умеў і потым выплыў, праўда, дзед?

Во-во!.. А-ай, які шчэ з цябе аршын з шапкай! Як ты шчэ сабе ўсё ўяўляеш просто. Тады шчэ і мяне не было! Не было і майго дзеда, і прадзеда! Дый усё гэто праўда ці не — невядомо! Усе людзі з тых часоў даўно не жывуць і няма каму нам расказаць, як там адбываласа па-праўдзе!

Лаўрэну раптам здалося — ён ужо разумее, чаму грызла аж так незадаволенасць.

Ну хто, скажыце, цяпер стане ўнукам усё гэта тлумачыць ды разжоўваць?!.

Уталкаваць малому такое — толькі яму пад сілу! Ён лепш за ўсіх зрабіць гэта зможа! Калі ў каго не хапае часу, то ў яго якраз — наадварот! Занятак яму па душы і часу — навалам!

Лаўрэн ужо намерыўся нявестцы так і аб'явіць. Але ўбачыў, як Кіра на кухні над злівам, ахутаная хмарай пары, адцэджвае пельмені. Малюнак уразіў Лаўрэна так, бытта на яго вачах рэзалі жывога чалавека.

Яшчэ большая агарнула трывога.

Пасля згатаваных пельменяў смачным булёнам можна накарміць яшчэ цэлую сям'ю, а гэтая булавешка такое дабро ў каналізацыйную трубу пускае! Ну, што яна вычаўпляе?! Ці ж не вар'яцтва гэта? Чаму ўсе яны, як змовіліся, гэтак грашаць і самі сабе шкодзяць, чаму не адумаюцца?!

Малако збяжыцца — гаксамо ў сарцір нясуць! А колькі хлеба і булак тут марнуецца! Ну, дарослыя, калі ўжо так адзеравянелі да ўсяго, то чорт іх бяры, хай сабе так і робяць. Але ж іхнія родныя дзеці глядзяць, якое марнатраўства бацька з маткай вычаўпляюць. Тое ж самае пачнуць вычаўпляць і яны, калі вырастуць. Бо як не ўталкуеш такому жэўжыку змалку, потым адкуль жа ўсё возьмецца ў яго?!

Толькі здаецца, што дзеці ўсе аднолькавыя...

Вясной і ралля здаецца ўсюды аднолькава гладкай і чорнай, а ў ёй ужо і парасткі могуць быць...

Потым парасткі і даюць дзе што — там пшаніцу, там гарох, там грэчку, а там буракі і моркву...

Таксама і ў малых ляжыць усё парасткамі. Яно бегае, забаўляецца, балбыча, а тое ляжыць сабе і чакае свайго часу...

Вясной, калі не знойдзеш пад зямлёю парасткаў, так і ўраджаю потым не адведаеш — чакай яго не чакай, выглядвай не выглядвай, а жніва не будзе...

I ў людзей закладваюць ураджаі з малога...

Чаго няма ў малога, таго не чакай у яго і не выглядвай, бы на ялавым полі ўраджаю, калі дзіця вырасце...

Лаўрэн спалохаўся за Ігара, Курачкіна, Блёскіна, Самойлу, Кіру, Святланку, сыноў, Франака ды ўсіх астатніх людзей. Яму ўжо надта захацелася ўсіх зараз папярэдзіць і абараніць перад страшнай небяспекай, што іх чакала. Старому дзядзьку Лаўрэну вельмі ўжо не цярпелася гэта зрабіць. I ён разумеў, што зрабіць гэта мусіць абавязкова, што яму ні каштавала б.

Таму пажылы чалавек сабраў усе свае сілы ды выказаў трывогу людзям і ўсяму свету страшэнным крыкам.

На самай справе то быў ніякі не крык. Проста — на сухім чарнобылі і на кусціках могілак, бліжніх і дальніх, ткаў свой адвечны зімні пошум вецер.

А па небе, як шалёныя, кудысьці імчалі ўсё тыя самыя — пакрамсаныя на кавалачкі ваты — хмаркі, і з канца ў канец зялёнадалінскага поля гэтаксама шмыгалі ў адным кірунку, як змовіўшыся, палосы святла. Завейка, пераўтвараючыся ўжо ў добрую мяцеліцу, усё з мацнейшымі парывамі, усё з большай злосцю, з галаснейшай лютасцю на адкрытай плошчы кідалася дробным і пякучым сняжком. Разам з яго крупінкамі клубістая завіруха пераносіла і мільярды травяных пушынак, што прытойваліся ды заміралі за якой-небудзь грудай, каб ранняй вясной пусціць карэньчыкі і бадылікі. Па іхніх тканках шчодра паплывуць сокі глебы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x